Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Алесь Жук




- нар. у 1947г. на Случчыне ў сям'і служачыхАдзін з прадстаўнікоў "вясковай прозы",тых аўтараў,хто выяўляе сацыяльныя і маральныя канфлікты ў творах на экалагічную тэму,вёску ён успрымае і ацэньвае праз вобраз маці.Зямля - вёска - маці.У гэтай повязі,як адзначаюць даследчыкі,бачыцца сэнс чалавечага існавання.сапраўдная паэзія жыцця..70г. - БДУ філфак,з 65г. публікуецца, 72г. -першы зборнік "Асеннія халады",апавяданні і аповесці, 78г. аповесць"Халодная птушка" уяўляе сабой жыццяпіс вясковпай жанчыны.працаўніцы Анэты,якая,на жаль,пазбаўлена магчымасці ўплываць на жыццё.змест твора - развітангне жанчыны з жыццём - гэтакім святочна-радасным,добрым,калі ўспамінаць маладосць,і гэтакім цяжкім.несправядлівым.калі ўспамінаць.што яна перанесла.перацярпела.а таксама развітанне з вёскай.Ад першага мужа сын Федзя, другі муж(неафіцыйны) дачка.Антыпод - брыгадзір Дзягееў,яна моцна захварэла. Федзя пайшоў у суседзяў малака для маці папрасіць.яна пайшлп выбіраць бульбу ў сябе на гародзе,гэта ўбачыў Дзягееў і сказаў,што яна гультайка,бо не дапамагае збіраць агульнае,пасля яна стала перадавіцай,бо ў яе была вялікая любоў да працы на зямлі,але ў меру. Але ўсе ж такі яна едзе жыць у гопад да сына і нявесткі.бо немагчыма жыць разам з дачкой у вёсцы,якая адмовілася ад сотак. не кажучы ўжо,каб трымаць карову ці свінчо.82г.- "Паляванне на апошняга жураўля".Тут дакладна і па-мастацку пераканаўча паказана становішча спраў у тагачасным калгасе на мяжы 70-80 гг.,супрацьстаўленне сапраўднага гаспадара і мудрага чалавека Сцяпана Дзямідчыка не толькі браканьерам,але і тым мясцовым кіраўнікам,хто ў эпоху брэжнеўскага застою не супраціўляўся паўсюдным знакам бяды,рассыпаным у жыцці. Нішчыцца прырода, пануе безгаспадарчасць,а старшыня калгаса Прымачык не шануе сумленных працаўнікоў. Сцяпан увасабляе народнае сумленне, чуласць, адвечную мудрасць і клопат пра будучыню.Ён супрацьстаіць рапартаманіі,дэмагогіі,хлусні начальства,абыякавасці,карыслівасці аднавяскоўцаў. Ён захоўвае ў памяці казку-прытчу пра Апошняга Жураўля і радуецца, калі, дзякуючы яго старанням, Стары бабёр прыводзіць сямейку маладых баброў на новае селішча. Сцяпан дзямідчык разумее, да якіх трагічных вынікаў можа прывесці разбурэнне прыродных сувязей. спрабуе шукаць праўды ў райкоме, але не атрымлівае дзейснай падтрымкі. Ён гіне ў бойцы з браканьерамі, і бойка набывае маштабы сапразднай вайны са злом на зямлі.Пісьменнік паказвае,што ў старайшэга пакалення страчваецца любоў і павага да зямлі.маладыя ж абыякавыя да зямлі і да вырашчанага ўраджая.Дзямідчык — натура дзейсная і актыўная. Яму баліць і за вырашчанае збожжа, і за алешнік каля вёскі, і за невялікую калонію баброў, што вярнулася на спаконвечнае месца свайго існавання, за курапатак і зайцоў... Сцяпану не ўсё роўна, чым будуць жыць людзі пасля яго, якое месца ў іх жыцці зоймуць праўда, справядлівасць, сумленнасць. Усяго Дзямідчыку хапіла за доўгія гады, «але ён ведаў, што мяняецца час, ды не праходзіць на зямлі праўда, чэснасць чалавека, не прападае бясследна тое, чаму навучыў яго бацька, што спасціг сам ён...»У сваім імкненні да парадку, да справядлівасці Сцяпан бывае рэзкім, уедлівым, гарачлівым. Аднак рэзкасць, непрымірымасць з'яўляюцца рэакцыяй на паводзіны, на жыццёвую пазіцыю іншых, блізкіх і знаёмых яму людзей. «Чаму, калі адзін дурань камандуе на увесь калгас, усе маўчаць і слухаюць? » — задае ён сам сабе пытанне. Дзямідчык з нейкага часу перастаў паважаць нават Жоглу, які ў партызанах выратаваў яму жыццё. Міліцыянер Жогла, якога пасля вайны баяліся навакольныя злачынцы, п'яніцы, самагоншчыкі, неўпрыкмет «аброс мохам, стаў тоўсты, мяккі, добры для ўсіх — і для начальства, і для людзей. I адразу ж выбудаваў хату, купіў сабе машыну і сядзеў на сваёй участковай пасадзе, як на цёплай купіне».Праз успаміны Дзямідчыка і некаторых іншых герояў твора паўстае мінулае народа — рэпрэсіі 30-х гадоў, вайна, жыццё у калгасе, якім кіравалі вельмі далёкія ад зямлі людзі. Такім кіраўніком паказваецца ў аповесці Наронскі. Ад яго ў вёсцы засталася вясёлая прыказка: «Адкладзі, Маруська, на заўтра, сёння мне на бюро трэба» — нібыта так чалавек сказаў сваёй жонцы, калі ёй прыйшоў час нарадзіць. Але пісьменнік пры абмалёўцы характараў унікае чорна-белых кантрастаў. Наронскі зусім не ведае сялянскай працы, у кожным гатоў бачыць «гідру контррэвалюцыі». Разам з тым гэта шчыры, адкрыты, адыходлівы чалавек, які любіў сваю працу (да калгасаў ён працаваў на шклозаводзе). У гады Вялікай Айчыннай вайны Наронскі ўратаваў ад расстрэлу многіх вясковых мужчын, узяўшы на сябе адказнасць за смерць трох немцаў.Не быў палахліўцам, прыстасаванцам і Іван Яновіч. У час блакады партызанскі камандзір не падпусціў карнікаў да лагера, дзе былі жанчыны і дзеці, вадзіў немцаў крутавым боем. Калі атрад выбілі больш чым напалавіну, Яновіч забраў з лагера старых і трынаццаці-, чатырнаццацігадовых хлапчукоў, сам быў цяжка паранены,90г. - "Праклятая любоў" з вышыні сённяшняга дня раскрывае сутнасць і праўду даваеннага часу. калі вёска пазбаўлялася гаспадара,калі калектывізацыя калечыла псіхалогію і жыццё людзей. У цэнтры аповесці вобраз працавітага і гаспадарлівага селяніна Яна Куляша. На схіле жыцця да яго прыходзіць сапраўднае каханне. Але людская зайздрасць і недабачнасць прымушаюць каханую Яна з'ехаць з вёскі.Ян Кулеш - калгаснік-механізатар.яго прымусілі ажаніцца з Марыяй,якая жадала ў горад ехаць жыць,а яе маці хацела яе ў вёсцы аставіць.Галіна (пасля раскулачвання вярнулася) працавала ў дзіц.садку,сутычка Марыі і Галіны,Марыя на Яна заяву напісала, Ад перажыванняў ён амаль не страціў зрок. Аўтар раскрывае драму чалавека працы, калі "..замест святла пад канец жыцця - пустая шэрань перааранага поля" далучаецца да нямогласці і старасці. Хведар Жыгар і Ян КУлеш працаўнікі,хоць па жыцці ідуць рознымі дарогамі.Жыгар учэпісты,жадаў быць незалежным гаспадаром і дорага заплаціў за гэта - дух. і фіз.здароўем,бо вымушаны быў прыстасоўвацца,дагаджаць кожнай уладзе.Ян Кулеш не прыстасоўваўся і не хітрыў,як і яго маці,жыў па справядлівасці і сумленні.Яго любоў да зямлі пазбаўлена жыгараўскага прагматызму,але менавіта ён жорстка пакараны ў канцы жыццяПіс-к прыходзіць да высновы,што ў канцы стагоддзя зямля-сірата,адчужаная ад працаўніка,напаўжывая ад атруты,ад розных дзярж.эксперыментаў,не можа адказаць селяніну на яго любоў і адданасць.Кулешу,калі ён,напаўсляпы,глядзіць на дарогу,мроіцца мужчына,яму пачынае здавацца,што гэта сын вяртаецца дадому.

Хведар Жыгар - індывідуаліст - у калгас толькі тады,калі вымушалі,але як толькі дык зразу выйшаў, з дзяўчынай Аленай,але яна яшче падабалася Антону Кіршчэння,але Алена засталася з Антонам,бо тады б сям'ю Алены і Хведара раскулачылі б,але Антон Кіршчэння расчараваўся ў Алене.бо ён - кіраўнік з партфелем(сімвал улады),страх быць асуджаным,ніхто з іх не адчувае радасці ў канцы жыцця.Кіршчэняпрацаваць на зямлі ён не хацеў і не ўмеў,ён.як і яго бацька,няўдаліца і гультай,ніколі не выклікаў павагі аднавяскоўцаў,але з нейкага часу яго пачалі баяцца.Кіршчэння.як і Беразоўскі, - спаражэнне абставінаў, той дзярж.палітыкі,якая праводзілася ўсе паслякастрычніцкія дзесяцігоддзі.Сшытачак Беразоўскага з іменамі,дзе і Кіршчэня быў,адкрыў вочы персанажу аповесці,а для нас ён стаў ахвярай часу,але не такі Кіршчэня,каб ачысціцца праз пакаянне,нават перад смерцю нікому не адкрыўся.

 

35."Халодная птушка"

- Анэта,жанчыне самой "не верылася,што гэтак доўга можа жыць чалавек,які век рабіў.ішоў усё жыццё,як конь у баразне". Твор уяўляе сабой жыццяпіс вясковпай жанчыны.працаўніцы Анэты,якая,на жаль,пазбаўлена магчымасці ўплываць на жыццё.змест твора - развітангне жанчыны з жыццём - гэтакім святочна-радасным,добрым,калі ўспамінаць маладосць,і гэтакім цяжкім.несправядлівым.калі ўспамінаць.што яна перанесла.перацярпела.а таксама развітанне з вёскай,бо паедзе жыць у горад да сына,бо з дачкой немагчыма,яна стала вясковай гараджанкай,ніякай увагм да сотак,жывёлы.Пісьм-к стварыў цікавы,па-мастацку пераканальны,псіх-на-глыбокі і разам з тым жыццёва праўдзівы вобраз сялянкі,адвечнай працаўніцы і пакутніцы,але ён неідэалтзуе яе.яна сама паспрыяла адчужэнню дачкі ад вёскі,сына ў горад падштурхнулі абставіны.

"Паляванне на апошняга жураўля"Сцяпан увасабляе народнае сумленне, чуласць, адвечную мудрасць і клопат пра будучыню.Дзямідчык — натура дзейсная і актыўная. Яму баліць і за вырашчанае збожжа, і за алешнік каля вёскі, і за невялікую калонію баброў, што вярнулася на спаконвечнае месца свайго існавання, за курапатак і зайцоў... Сцяпану не ўсё роўна, чым будуць жыць людзі пасля яго, якое месца ў іх жыцці зоймуць праўда, справядлівасць, сумленнасць. Ён супрацьстаіць рапартаманіі,дэмагогіі,хлусні начальства,абыякавасці,карыслівасці аднавяскоўцаў,рэзкасць, непрымірымасць з'яўляюцца рэакцыяй на паводзіны, на жыццёвую пазіцыю іншых, блізкіх і знаёмых яму людзей,але за гэтымхаваецца добрая, спагадлівая,чулая да прыгажосці душа. Усяго Дзямідчыку хапіла за доўгія гады, «але ён ведаў, што мяняецца час, ды не праходзіць на зямлі праўда, чэснасць чалавека, не прападае бясследна тое, чаму навучыў яго бацька, што спасціг сам ён...»

"Праклятая любоў" - тры не падобныя паміж сабой сялянскія тыпы,у многім новым з'яўляецца вобразсавецкага актывіста Антона Кіршчэні,працаваць на зямлі ён не хацеў і не ўмеў,ён.як і яго бацька,няўдаліца і гультай,ніколі не выклікаў павагі аднавяскоўцаў,але з нейкага часу яго пачалі баяцца.Кіршчэння.як і Беразоўскі, - спаражэнне абставінаў, той дзярж.палітыкі,якая праводзілася ўсе паслякастрычніцкія дзесяцігоддзі.Сшытачак Беразоўскага з іменамі,дзе і Кіршчэня быў,адкрыў вочы персанажу аповесці,а для нас ён стаў ахвярай часу,але не такі Кіршчэня,каб ачысціцца праз пакаянне,нават перад смерцю нікому не адкрыўся. Хведар Жыгар і Ян КУлеш працаўнікі,хоць па жыцці ідуць рознымі дарогамі.Жыгар учэпісты,жадаў быць незалежным гаспадаром і дорага заплаціў за гэта - дух. і фіз.здароўем,бо вымушаны быў прыстасоўвацца,дагаджаць кожнай уладзе.Ян Кулеш не прыстасоўваўся і не хітрыў,як і яго маці,жыў па справядлівасці і сумленні.Яго любоў да зямлі пазбаўлена жыгараўскага прагматызму,але менавіта ён жорстка пакараны ў канцы жыццяПіс-к прыходзіць да высновы,што ў канцы стагоддзя зямля-сірата,адчужаная ад працаўніка,напаўжывая ад атруты,ад розных дзярж.эксперыментаў,не можа адказаць селяніну на яго любоў і адданасць.Кулешу,калі ён,напаўсляпы,глядзіць на дарогу,мроіцца мужчына,яму пачынае здавацца,што гэта сын вяртаецца дадому.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 589; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты