КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Выявы постмадэрнізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Творчасцьі дзейнасць сяброў “Бум-бам-літа”.Бум-Бам-Лiт - суполка маладых лiтаратараў-постмадэрністаў, вядомая сваімі пэрформансамі (форма тэатралiзаванага выступленьня, у якiм спалучалiся дэклямаванне тэкстаў, тэатралiзаваная дзея, канцэптуалiсцкая акцыя i шмат чаго iншага)., якія ладзіліся ня толькі ў Мінску, але і ў рэгіёнах. Утварылася вясной 1994. Пісьменнікі сяр. 90-х гг., прадстаўнікі “Бум-бам-літа”, які зараз не існуе,: Усевалад Гарачка, Алесь Гарачка, Віктар Жыбуль, Людка Сінькова, Зміцер Вішнёў, Артур Сін. Для іх характэрна непрыманне ўсякай літаратурнай традыцыі, іранічныя адносіны да жыцця і да мастацкай творчасці. Часта іронія перарастае ў цынізм. Маладыя крытыкі спрабуюць зразумець пісьменнікаў, знайсці месца для іх твораў, але і яны шмат чаго не прымаюць. Зміцер Вішнёў нарадзіўся ў 1973 годзе ў Дзебрацэне на Вугоршчыне. У 2000-ым годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.. 2001-2002 — вучоба ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (семінар крытыкі). Адзін з патрыярхаў творчага руху Бум-Бам-Літ (1995 — 1998). Сябра суполкі “Шмэрцвэрк”. Аўтар кніг: “Бочкавы краб” (1995), “Афрыканскія матывы” (1996), “Клёкатамус” (1996), “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001). Перакладаўся на польскую, літоўскую, латышскую, расейскую, ангельскую, балгарскую, шведскую, фінскую, нямецкую мовы. Актыўна працуе ў галіне сінтэзаванага мастацтва. “Тамбурны маскіт”.Паводле настрою і танальнасьці напісанае Змітрам нагадвае нават не дзіцячую літаратуру, а дзетаперайманьне. І некаторыя яго вершы здольны зразумець нават немаўля: ібо-бо-бо-бі-бо; агу-ый; агу-ый агу-ый Рысы дзіцячасці не наблiжаюць творчасьць Вiшнёва да дзiцячай лiтаратуры, гэта яго мастацкi прыём i мастацкi iмiдж. Вішнёву абавязкова трэба прапусьціць праз сваё цела, фізыялягічна ўсьвядоміць і засвоіць ўсё напісанае і прыдуманае: “Вырвем сабе языкі, выталупім вочы, ногі апусцім у раку Свіслач. Адчуем восеньскую прахалоду і глынем думак пра рыбіны, што сноўдаюцца па дне марскім” (Добрае надвор’е, 4 лістапада 1997); “Потым афарбуем страўнікі рачной вадой, бо толькі яна ды некалькі кропляў цытрыны могуць нагадаць мінулае лета” (Дона, 1997). Гэтым ён крыху нагадвае Маякоўскага. Асаблівая блізкасьць бачыцца ў матывах пра прызначэньне паэта і яго цяжкую долю служэньня паэзіі: Я – паэт ляжу на асфальце Падарыце мне фальшывую фатаграфію ўсьмешкі Для яго твораў характэрна своеасаблівая стылістыка, клічны склон, звароты да публікі, нэрвовы ўзбуджаны стыль і аголеныя пачуцьці.Часам надрыўны і пакутлівы настрой пераўтвараецца ў капрыз. Але капрызнасьць– адна з адметных рысаў гэтай скандальнай постаці, аўтара, які шукае сябе ня толькі ў тых формах, якія адпавядаюць яго сумленьню, але хутчэй у тых, якія б мелі попыт і выклікалі найбольшую цікавасьць у паважанай беларускай публікі.
40.Бел паэма на сучас этапе: В.Зуёнак(нар.1935; паэт збор: для дзяцей- «Вясёлы калаўрот»1965 і «Жылі-былі пад вадой»1969; «Крэсіва»1966,«Крутаяр» 1969, «Сяліба»1973,“Світальныя птушкі» 1982, «Лукам'е»1984,«Вызначэнне» 1987і "Лета трывожных дажджоў"1990). паэма “Сяліба”(1965-70) уяўляе сабой гіст родн краю, яе першы паэт-ы накід(узаемааднос. чал. з прыродай, сац і культ-эканам асяроддзем). Лірычны герой, ад імя я-а вядзецца размова,- наш сучаснік, але гэта у поўнай меры гістарычны чал. Ён далёкі нашчадак таго ліцвіна, які абжываў гэта паселішча – Сядзібу, ён – 2-е “я” паэта, параднёны з ім паходжаннем,узростам,жыц лёсам. Лірычны герой – летапісец гэтага краю. У яго таксама ёсць іна перад Сялібай: ён пакінуў родныя мясціны(дзяўч, я-ю кахаў).Але ўсё ж не параўнаць з віной таго сына вёскі, што вярнуўся дадому рашучым меліяратарам. Антыпод лір героя – Крамёнак(красамоўнае прозвішча)спусташае зямлю, рэзка мяняе прыродны ландшафт. Не, ён не імкнецца толькі да задавальн сваіх асабістых патрэб, ён так ідэалагічна выхаваны, ён жыве фанатычнай ідэяй ператварыць прыроду(і грамадства) у адзіны механізм, кіруемы з цэнтра. Гэтым ён выклікае трывогу ў душы паэта: ”Як жа яны будуць – нашы душы…” Крамёнак хоча стварыць(выхаваць) новага чал – чал будучыні(пакарыцеля навакол прырыд свету, які развів-а па прадпісаных яму законах. У паэме ёсць раздзел “Гон”(накід іконы “Святое паляванне”), дзе апіс панскае паляванне як увасабленне жорсткасці да ўсяго жывога; зрэшты не з меліярацыі ўсё пачалося - погляд паэта пранікае ў даўніну, учасы паншчыны. Гісторыя прырод асяроддзя раскрыв і ў лірыч адступленні “Голас ВялікагаКамяня”. “С” пісалася ў час застою: паэт не мог сказаць усяго, што хацеў, але ён,- разумеючы экалогію як светапогляд сучас чал, як сістэму яго ўзаемаадносін з асяроддзем,- падрыхтаваў людзей да думкі аб прыярытэце агульначал каштоўнасцей над інш. У паэме знайшла асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін. ”Маўчанне травы”(1974-79) не падобна на “С” т. як тут больш ёмістае эпічнае абагульненне, але наяўн да індывід свету асобы. Паэма аўтабіяграфічная, падзеі адбыв ва ўсход част Б- у родных мясцінах паэта, в. Узбор’е. Канфлікт паміж гал гер Васілём і яго шваграмСямёнам – не падзял зямлю. Сямён меў большы надзел, але адчуваў пакрыўджаным і помсціць Васілю – пырнуў нажом. Мінула імперыяліст і грамадз вайна, пачал калектав. Праз 10 год Сямён як кулак трапіў у Сібір; але пры яго адмоўных якасцях кранае тое, што Сямён узяў з сабой жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гг) і не дазваляў, але паэ імкнуўся раскр драму вясков чал; не ідэалізуе сваіх герояў. Васіль, абраны старшынёй калгаса, сустрак з рознымі праявамі чал натуры. Начальнік папікае яго, што ён носіць лапці, бо гэта перажытак мінул. Ггультая Трыхан хоча прабіцца ў сельскмя актывісты праз даносы і паклёпы, ад чаго паярпеў і Васіль(абвінав, што ён зумысне згнаіў бульбу).Калгас трамаецца на такіх людз як васіль. Значэнне маюць і пейзажна-бытав карціны(падрабязн-і сялян жыцця, працы, побыту). Цэлы раздзел прысвечаны вясковай лазні. Паэт аднаўляенпрод памяць, этніч рысы у духоўн абліччы радзімы. Шмат лірычных адступл, успамін дзяцінства. Аўтар шчыры у адносінах да гал героя. Паэт лічыць, што народ стварыў цэлую сялянс цывілізаыю, устанавіў нормы маралі і этыкі, сял кул-а жывілася з крыніц, я-я карэняцца ў стараж пластах народ светапогляду. Сяргей Законнікаў, паэт. зборнікі “Бяседа” (1973), “Устань да сонца” (1976), “Пакуль жыве мая бяроза” (1981), “Вера, надзея, любоў” (1983), “Прысак часу” (1986), “Сутнасць”, “Вечная далеч” (абодва – 1987)- Ад яркая самабытнасць талента і палкая грамадзянская пазіцыя вылучаюць паэта ў лідэры свайго пакалення. Паэтычную творчасць З. можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі, што абумоўлена Чарнобыльскай трагедыяй. У паэзіі 70-80-х - дачарнобыльская Беларусь – сялянская, вясковая, з прыгожымі краявідамі, спрадвечнай уладкаванасцю народнага побыту… Тая Беларусь застанецца ў вершах паэта ідэалам красы, натуральнай прыроднай чысціні, духоўнай моцы і трываласці. Для З. новы этап творчасці пачаўся на хвалі грамадскай перабудовы 80-х гг., пасля Чарнобыльскай трагедыі. Шшматбаковае і ўдумлівае асэнсаванне паэтам сучаснасці ў збор вершаў “Заклінанне” (1991), “Святая воля” (1993), эсэістычна-публіцыстычныя творы “Беларускае сэрца” (1993), падарожныя нарысы “Вячэра пад райскім дрэвам” (1993). Беларусь часу вялікай нацыянальнай катастрофы паўстае з паэмы “Чорная быль” (1989), якая мела прыкметны грамадскі рэзананс. Твор закрануў чытачоў сваёй смелай і мужнай праўдзівасцю, сацыяльнай крытычнасцю, гуманістычнай скіраванасцю думкі, дакладным разуменнем галоўнага, сутнаснага ў сучасным жыцці. Паглыбленае філасофскае асэнсаванне трагедыі С. Законнікаў працягнуў у паэме “Зязюля” (1996), вершаваных і публіцыстычных творах. Я.Сіпакоў, кніга “Веча славянскіх балад”(1973,88) –сінтэтычнае утварэнне, але з перавагай драматычнага зместу; аўтар заглыбляецца рэтраспектыўным шляхам у гісторыю, пачынае паказ з 20ст і ідзе да 1ст., размяшчае балады па прынцыпу паслядоўнай рэканструкцыі мінулага ў гіст памяці. Балада “Вадаспад”- паказ унутранай чысціні, яшчэ не забруджанай пылам стагоддзяў; тут каханне злучана з усім светам, за каханымі сочыць усё наваколле; шчасце дваіх выклікае жаданне кахаць нават у гары-велікана(чакае землятруса каб разварушыцца), у стыхіі; пачуццё людское адухаўляе прыроду, вымушае яе жыць адным жыццём зчал. Прыр у Сіп выступае ў якасці чал істоты, надзел волей; паэт імкн раскрыць ход гіст суладна плану прыроды. Веча – сімвал адзінства, гармоніі, узаемапаразумення, духоўнасці, увасабляе ўсё жыццё. Прынцып “вечавасці” увасобл у б. “Пачатак”- прырода адзіная учаканні сац суцэльнай гісторыі, я-ю распачне чаг; вось пачатак самой гіст. Прз лёс славянства С. асэнсоўвае сац лёс гісторыі, імкнен народа да еднасці(палякі, балгары, гіст постаці Скарыны, Кір і Мяфодзія, Каліноўск, Леніна і інш, рэвалюц-ы, камуністы на старонк кнігі). Бал. “Ахвяраванні”- складаны працэс прыняцця хрысціян-а(пачатак новай гіст).Тут паказ “яшчэ язычнікі душой, а целам быццам хрысціяне”, яны прывадз да крыжа ахвяр(юнца і старога) і расчароўваюцца, калі новы Бог не прымае ахвяр(“які ж тады ён бог..”) , яны адпуск ахв., а тыя нарадвацца не маглі і на крыж глядзелі; не біялаг інстынкт урат-я жыцця валод імі, а сіла, адкрытай імі ў душы духоўнасці. Тут паказ першыя сапраўдныя хрысціяне: стары – мудрасць, юны – чысціня. Узнаўляе многія трагічныя рэалііславян гіст: бал “Кантрабанда”- Скарына едзе з украдзеным у караля друкаром на Радзіму, ахвяруючы жыццём.Бал “Пяраспар”- Кір і Мяфодз перамагаючы ўсе перашкоды, усё зраб для таго. Каб “сляпыя-убачылі, глухія-пачулі, нямыя-загаварылі”. Ад бал да бал С. раскрывае сакрэты такога феномена як слав-а; акрэслівае яго хар-р(стыхійная неабмежав-ь, неўтайм-ь натуры, яе лагоднасць, сцішанасць.
41. У 20гг рэпрэсіі пачаліся ў асяроддзі інтэлігенцыі, у ліку першых –Ф.Аляхновіч(1883-1944), жыў у Вільні пасля сталінскаага лагега, 1926 – вярн у савец Б, быў асудж на 10 год(1927-33) на Салавецкіх астравах. 1934 Алях-а абмяняліна катукіста Тарашкевіча. 1937 піша твор “У капцюрах ГТО”на пол мове, 1937 пераклаў на бел м. і адаслаў у рускі імігранскі друк у Парыж. Змест: прыезд у СССР, жыццё да арышту, арышт, турма, страхі, дарога на Салаўкі, жыццё ў лагеры, паведамленне, што яго перавоз з лагера. У шыр тэме рэпрэсій вылуч лагерную ці гулагаўскую тэму. Барыс Мікуліч(1912-54) адбываючы апошнія месяцы у лагеры пачын пісаць “Аповесць пра сябе”, 16 жн 1946 – першы запіс, законч твор 30 чэрв 1948. Твор – дзённікавыя запісы, у бел мове такі твор адзін. 1частка на рус м (апіс жыцця ў няволі), апошнія запісы і на бел м. 2 ч на бел м. У аповесці мала апіс рэалій лагернага жыцця, тут перажыванні творчага чал, які жыў літ-й. Дае ацэнкі новым творам савец літ, успамінае раней вядом пісьм, ражважае над шляхамі развіцця літ, выказ аднос да разв-я маладой літ. Апов была надрук у ч. “Нёман” 1989. 1989 пачын друк творы на тэму рэпрэсій. Ларыса Геніюш (1910-1983)“Споведзь”, тут паўстае ўсё яе жыццё ад норадж, дзіцячыя ггу сям’і Міклашэвічаў, выйшла за бел-а, які вучыўся ў Чэхіі. У творы не многа апіс лагернага ж-я, яе цікав узаемааднос людзей і якія яны нацыянал свядомыя. С. Грахоўскі незаконна арыштаваны 19кастр 1936, 19 кастр 1946 вызвал з лпгера, 19 ліп 1947 знялі судзімасць, 19 мая 1949 арышт 2-і раз, 19 вер сасланы на пасялення, 19кастр 1955 рэабілітаваны(>верш”19 кастрычніка”). Паэма “Балючая памяць”(1980-7)-першы твор пра рэпрэсіі, надрук у ЛіМе, увайшла ў паэт збор “І радасць і боль”. “Зона маўчання” 2-я апов( пра 1-ы арышт), 3-я апов “З воўчым білетам” надр у “Полыме”, у аснове апов “Ранні снег” уражанні ад сібір ссылкі. Усе творы дакумент-мастацкія, пабуд на фактах, успомінах. Каб паказ жыццё у лагеры пісьм выкар натуралістычныя сцэны. Аб’ект яго маст публіцыст даследвання – лёс інтэлігенцыі у лагерным пекле, лёс жанчыны, перавыхаванне падлеткаў. Упершыню ў бел літтак рэзка пастаўлена ? пра безабар-ць чал-а перад дзярж-ь беззаконнем, аб лёсе яго пад прэсам жорсткіх абставін. На гэту ж тэму піша і вершы (кнігі “Кругі надзее”1985, “Сонечны вечар”, “Душагрэйка”,”Пошукі”, “Верую”), многія прысвечаныя памяці сяброў па лагерным пекле.
42. А. Наварыч,“Літоўскі воўк”(гіст раман, 2001), у цэнтры падзей паўстанне К.Каліноўскага,1863-4гг. У рамана дзьве тэмы, дзьве маралі: мараль чалавечая і “мараль” ваўчыная. Чалавечая частка раману напісаная нібыта з пазіцыі ваўка—з драпежнай абыякавасьцю да людзей, (аўтаравай іронія: людзі толькі дрыжаць за сваю чалавечую “скуру”) Вобра такого чал —рацыянальны “эканаміст” Урбановіч (адна з наймацнейшых сцэнаў—калі ён выганяе “паўстанцаў” з хаты: адзіны момант, калі нехта ў рамане рэальна змагаецца за сваю свабоду). Каронная фраза: “Мы вашых раманаў не чыталі”. Затое воўк—ідэалізаванае стварэньне, для якога свабода—адзінае памкненьне, дзеля яе воўк гатовы на любыя ахвяры, а ў канцы раману помсьціць здраднікам за сваю няволю і прыніжэньне. Ваўчыная мараль выяўляецца ў выказваньні “Разумееш, ваяваць—гэта забіваць людзей. А гэтаму трэба ву-чыц-ца!”. Аўтар прапануе чытачу выбраць паміж гэтымі двума падыходамі.Які падыход бліжэйшы аўтару, ён замоўчвае, застаючыся “па-над канфліктам”. З тэксту –выснова: чалавек у прынцыпе ня можа быць свабодны—проста таму, што ён чалавек. Агістарычнасьць раману- паўстанцы 1863 году не маглі падзяляць такой высновы, як не маглі загадзя ведаць пра паразу паўстаньня. Яны былі рамантыкамі—таму героямі, у сапраўднасьць якіх аўтар ня верыць, таму імкнецца пераканаць у іхнай несапраўднасьці чытача (ператварае сваіх пэрсанажаў у лялькі). Іхная памылка, даводзіць аўтар, была ў тым, што яны яшчэ верылі ў чалавека—як ні дзіўна, у таго ж мужыка—тым часам як нам застаецца верыць... Ува што? У нейкі цуд, пераўтварэньне ў ваўкалакаў, у няісную выспу свабоды пасярод Графскай пушчы, у папараць-кветку... Паразы паўстаньня для аўтара- параза вечная. Ён карыстаецца маскай гістарычнага жанру, каб паразважаць аб сучаснасьці й чалавечай прыродзе. Людзі ХІХ стагодзьдзя, апісаныя з погляду стагодзьдзя ХХІ ператвараюцца ў пародыю на саміх сябе: гэта адвечная праблема гістарычнага раману як жанру.
|