Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Творчасць Івана Навуменкі




І.Я.Навуменка- народны пісьменнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я.Коласа і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі - з'яўляецца аўтарам апавяданняў, аповесцей, раманаў, шматлікіх навуковых прац па праблемах станаўлення і развіцця беларускай літаратуры. Многія яго творы перакладзены на рускую, літоўскую, латышскую і іншыя мовы, а асобныя вядомы чытачам краін далёкага замежжа.

Нарадзіўся Навуменка ў мястэчку Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і рабочага-чыгуначніка. Жыццёвай школай будучага пісьменніка стала вайна з яе жорсткім, суровым вопытам. У семнаццацігадовым узросце юнак уключыўся ў падпольную барацьбу з акупантамі, а потым працягваў яе ўжо як разведчык дэсантнай групы, сувязны і баец партызанскай брыгады імя Панамарэнкі. Са снежня 1943 г. ён знаходзіўся ў радах Савецкай Арміі, удзельнічаў у цяжкіх баях на Карэльскім перашыйку і закончыў вайну ва Усходняй Прусіі і Сілезіі.

Пасля дэмабілізацыі Навуменка працаваў карэспандэнтам газеты "Бальшавік Палесся". У 1950 г. ён скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, потым працягваў вучобу ў аспірантуры і працаваў у рэдакцыі газеты "Звязда", у часопісе "Маладосць", загадваў кафедрай беларускай літаратуры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1973-1982 гг. Навуменка ўзначальваў Інстытут літатаратуры імя Я.Купалы Акадэміі навук БССР. У 1982-м яго абралі віцэ-прэзідэнтам АН БССР (на гэтай пасадзе ён быў да 1991 г.).Гграмадская дзейнасць пісьменніка - выкананне абавязкаў Старшыні Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання (1985-1990). Пад яго старшынствам былі прыняты многія законапраекты, якія спрыялі развіццю нацыянальнай культуры і мовы.

Пачаткам літаратурнай творчасці Навуменка лічыць 1955 г., калі ў часопісе "Маладосць" былі апублікаваны яго апавяданні "Сідар і Гараська" і "Эх, махорачка". З 1957 г. кніга за кнігай выдаваліся зборнікі апавяданняў, навел і аповесцей пісьменніка - "Семнаццатай вясной", "Хлопцы-равеснікі", "Бульба", "Таполі юнацтва", "Замяць жаўталісця", "Пераломны ўзрост", "Водгулле далёкіх вёснаў" і інш. У іх праглядаецца лёс пакалення аднагодкаў аўтара, вобраз-тып семнаццацігадовага юнака, які сустракаецца з жорсткімі жыццёвымі выпрабаваннямі і, нягледзячы на супярэчнасці лёсу, захоўвае рамантычны, часам летуценна-наіўны погляд на рэчаіснасць. Маладыя героі прозы Навуменкі праходзяць ваеннымі дарогамі, сядаюць на студэнцкую лаву, перажываюць радасці і расчараванні кахання. Апавяданні і аповесці з'явіліся для Навуменкі пачатковым этапам стварэння трылогіі аб Вялікай Айчыннай вайне, якую склалі вядомыя раманы "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак трэці". У раманах, напісаных у 1970-1980 гг., - "Смутак белых начэй", "Летуценнік", "Асеннія мелодыі" - паўстае вобраз беларускага інтэлігента. Сучаснае жыццё ў яго канфліктнасці, супярэчлівасці асэнсоўваецца пісьменнікам у апошнім значным творы - трылогіі "Дзяцінства. Падлетак. Юнацтва".

Асобнай старонкай дзейнасці Івана Якаўлевіча Навуменкі з'яўляецца яго даследчыцкая, літаратурна-крытычная і навуковая праца. Ён глыбока і грунтоўна спасціг мастацкі свет Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, В.Дуніна-Марцінкевіча. Пад кіраўніцтвам Навуменкі былі падрыхтаваны акадэмічныя выданні "Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры" і "Гісторыя беларускай савецкай літаратуры" на рускай мове, якія маюць вялікае навуковае і асветніцкае значэнне. Ён аўтар раздзелаў "Янка Купала", "Максім Багдановіч", "Змітрок Бядуля" ў новай акадэмічнай "Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" ў 4 тамах.

Больш за пяцьдзесят гадоў працуе на літаратурнай ніве пісьменнік Іван Якаўлевіч Навуменка. Шчырасцю, пачуццём прасякнута яго творчасць.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 421; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты