Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Усе аўтары закранаюць праблему быцця у вёсцы і ў горадзе.




А.Федарэнка(1964)”Вёска”(1995).Гал.герой Антон Васкевіч вяртаецца ў родную вёску пасля выключэння з універсітэта за “нацыяналізм”(удзельнічаў у нац.руху).Мы бачым вачамі гал.героя цяперашнюю белар.вёску,з яе праблемамі:прыцярпеласць старых людзей да дурноцця мясцовых чыноўнікаў,”вольнае баўленне” часу маладымі ў гульнях у карты,п’янках,будзённых “занятках каханнем”.Антон уладкоўваецца ў бібліятэку,знаўміцца з 7-цай Наіашай,якая запрашае яго да сябе ноччу,але наш герой не згаджаецца і даказвае нам гэтым,што ён застаецца чалавекам.Апынуўшыся ў вёсцы Антон пачынае дэградаваць і расчароўвацца,ён у нейкі час разумее,што будзённасць прымусіла яго адстаць ад ідэалаў мінулага і прызнае:”Дзіўна,але цяпер ясна разумею-я не хачу ніякай свабоды.Яна мне не дае жыць.Не хачу надзеяцца як у школе…,мне хочацца адчуваць на сваёй шкірцы цвёрдую руку,якая дала б зразумець:”оставь надежду!”,тут табе звекаваць”…затым ён аднаўляецца ва ўніверсітэт і вяртаецца ў сталіцу.Адна з праблем твора-паказваецца як развіваюцца высокія памкненні ад сутыкнення з рэальным жыццём.Хлопец ва многім расчараваны.але пакідаючы вёску ён адчувае сваю віну перад ёй.”Вёска-душа народа,засталася ім непазнанай”.Тэма адраджэння і герой-адраджэнец прысутнічаюць у гэтым творы.

А.Асташонак(1954)Творы вылучаюцца глыбокім псіхалагізмам і, за рэдкім выключэннем, яны не маюць падзейнага сюжэту, а ўяўляюць сабой ланцужковыя ўспаміны або асацыяцыі герояў.Пісьменнік заявіў сябе ў нашай літар.як аўіар новых тэм і новага героя.Апав.”Супер”:герой малады чалавек з элітнай сям’і,падзеі на пач.90гг.Ён з’яўляецца выдатнікам ва універсітэце,ведае модныя філасофскія вучэнні і зам. мовы,хоча стаць дыпламатам.Ён звысоку глядзіць на ўсіх людзей.Выпадкова знаёміцца з дзяўчынайз простай сям’і і хоча праверыць сябе ў гэтым асяроддзі,але не ўдаецца-ізбіў гэтую дзяўчыну.

Яшчэ больш сучасны герой у творах “Шклатара”і “Злом”.Героі-людзі сац. Дна,спітыя прадстаўнікі роду чалавечага.Пісьменнік паказвае скалечаную душу,якая пакутуе,але вярнуцца да нармальнага існавання не можа.

 

50. Ваенная тэма з’яўляецца вядучай у творчасці А.Адамовіча,і гэта было прадвызначана асабістым лёсам пісьменніка.Падчас Вялікай Айчыннай вайны,будучы яшчэ падлеткам,ён разам з маці і старэйшым братам дапамагаў партызанам,а ў пачатку 1943 г.яны далучыліся да партызанскага атрада.Жахі,смерць і маральныя выпрабаванні,якія выпалі ў гады вайны на долю людзей,памяць пра ўласна перажытае сталі вызначальнымі падзеямі як у асабістай,так і ў творчай біяграфіі пісьменніка.Антываенная,гуманістычная скіраванасць ідэй яскрава прасочваецца і ў дакументальна-мастацкай прозе,і ў публіцыстыцы,і ў крытыцы А.Адамовіча.

“Хатынская аповесць”(1970) з’явілася творам,у якім пісьменнік выкраў злачынную,антыгуманную сутнасць вайны,паказаў трагедыю нашага народа ва ўсёй яе жахлівасті.Гэта была суровая праўда пра тое,чым стала ваеннае ліхалецце для мірнага насельніцтва.Пісьменнік не звужае тэму вайны да асобнага чалавечага лёсу,нягледзячы на тое,што твор кампазіцыйна пабудаваны ў выглядзе ўнутранага маналога Флёры Гайшуна,праз думкі якога пазнаецца асоба і пазіцыя самога аўтара.Дзеянне твора разгортваецца вакол паездкі галоўнага героя разам з баявымі сябрамі і таварышамі ў Хатынь.Разам з тым у аповесці спалучаны пласты мінулага і сучаснага жыцця Фларыяна Пятровіча,аідэі твора скіраваны і ў будучыню.Сюжэт аповесці канцэнтруецца вакол успамінаў галоўнага героя пра ваенныя падзеі,яго філасофскай палемікі з прадстаўніком наступнага пакалення-аспірантам Бокіем.Вобраз сляпога ветэрана вайны,які падлеткам ваяваў у партызанскім атрадзе,у многім аўтабіяграфічны.

У 1981 г.свет пабачыў новы дакументальна-мастацкі твор А.Адамрвіча - “Карнікі”,у якім аўтар раскрыў сутнасць філасофіі і ідэалогіі фашызму праз расповед аб злачынствах батальёна гітлераўскіх карнікаў на тэрыторыі акупаванай Беларусі.Гэта кніга-абвінавачванне,твор-папярэджанне аб недапушчальнасці вяртання падобных жахаў у любой краіне.Як і ў папярэдніх кнігах,пісьменнік выкарыстоўвае спасылкі на афіцыйныя дакументы,напрыканцы твора звяртаецца да газетных публікацый пасляваенных часоў,якія сведчаць пра тое,што “гіпербарэі” не зніклі і ў сучасным свеце.Аўтар паказвае маштабную карціну дзеянняў карнікаў у сямі беларускіх вёсках,праякую дапамагалі распрацоўваць не толькі гітлераўскія афіцэры,але і мясцовыя памагатыя.Вобразы паліцаяў Тўпігі,Дабраскока,Сіроткі,карнікаў Мураўёва,Белага, Мельнічэнкі,нягледзячы на іх рэалістычнасць,у некаторым сэнсе выступаюць як абагульненыя і ўвасабляюць нялюдскую жорсткасць.Бездапаможныя жанчыны і дзеці,ненароджанае немаўля,якое падае свій адзіны і апошні не пачуты светам крык напрыканцы твора, - гэта сімвал-перасцярога магчымай трагедыі для любой краіны,чалавецтва ў цэлым.У “Карніках” А.Адамовіч уздымае дакументальную прозу да ўзроўню значных філасофскіх абагульнення.Спасылкі на працы Ніцшэ,біблейскія рэмінісцэнцыі, ідыалагічныя падручнікі фашызму,якія аўтар выкарыстоўвае ў творы,дазваляюць яму рабіць высновы ў агульназначным маральна-этычным і агульначалавечым маштабе.

 

51. Ваенная тэма з’яўляецца вядучай у творчасці А.Адамовіча,і гэта было прадвызначана асабістым лёсам пісьменніка.Падчас Вялікай Айчыннай вайны,будучы яшчэ падлеткам,ён разам з маці і старэйшым братам дапамагаў партызанам,а ў пачатку 1943 г.яны далучыліся да партызанскага атрада.Жахі,смерць і маральныя выпрабаванні,якія выпалі ў гады вайны на долю людзей,памяць пра ўласна перажытае сталі вызначальнымі падзеямі як у асабістай,так і ў творчай біяграфіі пісьменніка.Антываенная,гуманістычная скіраванасць ідэй яскрава прасочваецца і ў дакументальна-мастацкай прозе,і ў публіцыстыцы,і ў крытыцы А.Адамовіча.

А.Адамовіч прышоў у публіцыстыку не з журналістыкі ці мастацкай прозы,а з літыратурнай крытыкі. Першапачатковая засяроджанасць яго менавіта на праблемным асэнсаванні працэсаў бел.літ.,яго імклівы навуковы рост абумовілі такія рысы яго публіцыстыкі.як часты зварот да спецыяльнай літ.,выкарыстанне кампетэнтных меркаванняў,глыбокі аналіз.у выніку чаго праблема даследавалася ўсебакова і рабіліся канкрэтныя прапановы па яе вырашэнню.Публіц.творы Адамовіч пісаў пераважна на руск.мове,(у адрозненне ад беларускамоўнай крытыкі),так як не ў дастатковай ступені валодаў бел.мовай.Гэта неаднаразова выклікала незадаволенасць з боку некаторых літаратараў.

Ён мэтанакіравана распрацоўваў па сутнасці алну тэму:недапушчэнне новай вайны на планеце.У крытыцы і публіц. Пісьменнік разглядаепраблему вайны не толькі ў маральным,але і ў паліт.,філасофскім,гіст.аспектах.Так,адным з накірункаў,які ён даследаваў у сав.час,было асэнсаванне наступстваў”халоднай вайны”.Ён гаварыў пра немэтазгоднасць супрацьстаяння,паглыблення канфлікту,дасягнення міру дзеля захавання чалав.цывілізацыі,што і зараз актуальна.

Тэма вайны хвалявала Адамовіча як крытыка.Падагульненнем літаратурна-крытыччнай дзейнасці на працягу ўсяго 10-годдзя(70г.)стала кніга “Літаратура,мы і час”.(1979),у якой ён .аналізуючы развіццё бел. Літ.у кантэксце сусветнай,адзначае:”Тое што Беларусь ведае пра вайну і можа расказаць чалавецтву,-тое ведаць страшна.Але забыць гэтага не мае права ніхто,забыць гэта-небяснечна.Асабліва ў век “атамных магчымасцей”,якія спакушаюць і будуць спакушаць патэнцыяльных “фюрэраў”.Так паступова вымалёўваўся новы напрамак ў літ.і ў публіц.,які пачынаў распрацоўваць і асэнсоўваць Адамовіч-пагроза атамнага узбраення.На яго думку,гал.трагедыі чалавецтва у 20ст.з’явіліся ланцуговай рэакцыяй.Менавіта зло фашызму,жах перад ім спарадзіў зло атамнай бомбы.якая ў сваю чаргу стала вытокам чарнобыльскай катастрофы,што зноў падзяліла гісторыю чалавецтва на 2 перыяды-“да” і “пасля”.

Яго антываенная проза і публіц.скіраваны на фарміраванне грамадскай думкі,якасна новага,гуманістычнага ў сваёй аснове,мыслення на вырашэнне як глабальных,так і канкрэтных пытанняў,якія тычацца жыцця народа.Адамовіч клікаў кіравацца розумам,здаровым сэнсам,высокімі маральнымі прынцыпамі.Думка пісьменніка была праблемнай,дзейснай,яна заўсёды скіравана ў будучыню.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 348; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты