КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Агульная характарыстыка творчасці Алеся Разанава. Аналіз версэтаў, пункціраў, вершаказаў.Але́сь Раза́наў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) – беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966–1968), але быў выключаны за патрабаванне беларусізацыі унівэрсытэта. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літаратура» (1974-1986), часопісе «Крыніца» (1994–1999). Віцэ-прэзыдэнт Беларускага ПЭН-цэнтру (з 1989). Жыў некаторы час у Нямеччыне ў Аўстрыі. Цяпер жыве ў Беларусі. Зборнікі паэзіі: «Адраджэнне» (1970). Назва невыпадковая. У зборніку паэт аналізаваў мінулае і будучыню Беларусі. У яго ўвайшлі такія вершы, як “Ленін – гэта мы", “Фарбы” (тэма вайны), “Паганіні” (тэма мастака і мастацтва) . У зборніку выявіўся філасофскі погляд паэта на свет. Для яго разважанняў характэрны абагульненні, іншасказальныя вобразы. «Назаўжды» (1974). У яго увайшлі вершы, пункціры. П. – мініяцюрная форма верша (3-8 радкоў), у аснове якой ляжыць нейкая афарыстычная думка, нечаканы кідкі вобраз «Каардынаты быцця» (1976). 14 паэм, напісаных верлібрам. Паэмы насычаны скрытымі цытатамі, алюзіямі на кнігі Бібліі, на навуковыя адкрыцці, на катаклізмы 20 ст. Пачынаецца зборнік “Паэмай выніку” – разважанне пра сэнс жыцця і смерці. За гэты зборнік Р. абвінавачваллі ў паследаванні мадэрнізму, сладанасці асац.-вобразн. пісьма, раскаванасці паэтычнага радка. «Шлях – 360» (1981) Творы часам нагадваюць усплёскі пачуццяў і намёк на думку. Асацыяцыі цяжкія для разумення, закранаюцца вечныя праблемы чалавецтва. Вылучаюцца часткі, якія складаюцца з паэмы і некалькіх квантэм. «Вастрыё стралы» (1988) склалі версэты. В. – невялікі па памеры паэтычны твор, напісаны праізаванай мовай. Мае алегарычны прытчавы змест, утвараецца паўторам падобных сінтаксічных канструкцый, падзелены на дробныя абзацы. Напрыклад, такія версэты, як “Заваёўнікі”, “Шыльдачкі”. У першым аўтар закранае тэму вайны, дае вобразнае апісанне заваёўнікаў. Яны прадстаўлены як страшныя бязлітасныя людзі, якія, выходзячы з сябе, знішчаюць увесь свет: “за імі гарыць пламя; яны не змогуць вярнуцца”; “на іх наведзена пільная лінза нябёсаў”. У другім аўтар закранае тэму ўнутранага і вонкавага. Ён распавядае пра тое, што людзі не заўважаючы дрэў, чытаюць толькі шыльдачкі на іх. Так, гэты алегарычны вобраз можна перанесці на ўзаемаадносіны людзей, якія часта звяртаюць увагу, адносяцца з інтарэсам, адзначаюць перш за ўсё вонкавае: пасаду, якую займае чалавек, вядомае імя аўтара пэўнага твора, марка аўтамабіля, брэнд адзення. У зб. “У горадзе ўладарыць Рагвалод” А. Р. уключыў вершаказы – творы, напісаныя праізаванай мовай, у аснове якой роздум пра сутнасць нейкай рэчы, з’явы; разгорнуты этымалагізм, у якім часам выяўляюцца нечаканыя асацыят. сувязі на аснове гукавога падабенства. Напрыклад, вершаказ “Брук”. брук барукаецца з бязладдзем, але буркоча.. Алітэрацыя на гукі б, р, д. Робіць пераклады з летувіскай, баўгарскай, сербскахарвацкай, ангельскай ды іншых моваў. Сярод іх пераклад п'есы Ўільяма Шэксьпіра «Сон у Іванаву ноч».
|