КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
ТворчасцьПершыя апавяданні Васіля Быкава былі надрукаваны ў часопісе "Вожык" (1947, «Дапякло»), газеце "Гродзенская праўда" (1949, "У першым баі"). Але сам В. Быкаў свой пісьменніцкі лёс адлічвае з 1951, калі на Курылах, дзе ў той час служыў, напісаў апавяданні "Смерць чалавека" і "Абознік". Іх ён паслаў на водгук М. Лынькову. Першы зборнік "Ход канём" (1960) раскрывае пасляваеннае жыццё савецкіх людзей, іх узаемаадносіны ў працы, побыце, паказвае нараджэнне новых якасцей у характары чалавека, асабліва моладзі. Канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоў для В. Быкава – час пошукаў самога сябе. Ён піша сатырычныя мініяцюры, гісторыка-прыгодніцкую аповесць "Апошні баец", серыю навел на маральна-этычныя тэмы, другі цыкл ваенных апавяданняў, нарысы, Быкаў набліжаўся да раскрыцця тых трагічных падзей 1941—45, з якімі сутыкаецца галоўны герой яго аповесцей. У "Жураўліным крыку" (1959) пісьменнік звярнуўся да ваеннай тэмы.Шырокая вядомасць прыйшла да Быкава пасля публікацыі аповесці "Трэцяя ракета" (1961). Тэма чалавека на вайне таксама праходзіць праз аповесці "Пастка" (1962), "Альпійская балада" (1963), "Праклятая вышыня" (1968). Аднак у застойныя гады афіцыйная крытыка непрыймальна ставілася да бескампрамісных аповесцей В. Быкава пра вайну. Адзін з самых вострапраўдзівых яго твораў "Мёртвым не баліць" (1965)убачыў свет на той час толькі ў часопісах "Маладосць" і "Новый мир". В. Быкава абвінавачвалі ў тым, што ён не з тых пазіцый піша пра вайну, скажае праўду, ачарняе гераічных савецкіх воінаў. Па камандзе галоўных тады партыйных ідэолагаў былі арганізаваны калектыўныя пісьмы "незадаволеных" быкаўскім адлюстраваннем падзей вайны. Нягледзячы на тое, што многія творчыя саюзы, выдавецтва "Мастацкая літаратура", шматлікія чытачы патрабавалі ўключыць "Мёртвым не баліць" у збор твораў В. Быкава, загадалі ніколі не друкаваць і ўсякія размовы пра выданне спыніць.I ўсё ж аповесць была ўключана ў 4-ы том збору твораў пісьменніка. У 1970-я гады В. Быкаў працягвае цыкл аповесцей на ваенную тэму: "Сотнікаў" (1970), "Абеліск" (1971), "Дажыць да світання" (1972), "Воўчая зграя" (1974), "Яго батальён" (1975). Ваенныя аповесці В. Быкава — гэта высокамастацкія творы, з якіх складаецца гераічны эпас пра Вялікую Айчынную вайну. У іх аўтар сцвярджае вернасць агульначалавечым каштоўнасцям, інтэрнацыяналізм, любоў да роднай зямлі, высокую годнасць чалавека-працаўніка і воіна. У партызанскім цыкле аповесцей ("Круглянскі мост" (1968), "Пайсці і не вярнуцца" (1978), "Знак бяды" (1982) з асаблівай сілай выявілася праблема трагічнага, адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупіраванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы народа супраць фашыстаў. Не менш востра паказаў пісьменнік і падзеі калектывізацыі, да якіх упершыню звярнуўся ў аповесці "Знак бяды". У беларускай літаратуры ніхто так аголена-праўдзіва, з болем, абгрунтавана не паказаў бессэнсоўнасць, жорсткасць сталінскіх метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак, вытручвання ў селяніне-працаўніку любові да зямлі-карміцелькі, вынішчэння яго гаспадарчых традыцый. Гэту тэму пісьменнік працягвае даследаваць і ў аповесці "Аблава", дзе, асвятляючы падзеі калектывізацыі, упершыню ў беларускай літаратуры паказвае спецперасяленца, працавітага, гаспадарлівага селяніна Хведара Роўбу, які быў высланы з сям'ёй на Поўнач, а потым, пры спробе вярнуцца ў родную вёску, загінуў пакутніцкай смерцю. Пераасэнсаванне мінулага стала галоўным напрамкам, па якім рухалася быкаўская думка ў 1980-я гады. Пісьменнік пераасэнсоўвае і прыкметна ўдакладняе многае з таго, што ўпэўненна сцвярджаў ў сваіх творах. У рамане "Кар'ер" (1985) паяднаны сучаснасць і вайна. Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі пісьменнік паказвае ў аповесці "У тумане" (1988). "Аблава" (1989) мае рэальную жыццёвую аснову. В. Быкаў акцэнтуе ўвагу на злавесна-разбуральнай сутнасці часу і гаворыць пра катастрафізм духоўнага быцця ў цэлым. З суровым рэалізмам у адлюстраванні падзей напісана быкаўская "Сцюжа" (1969, 1991). У 1990-я В. Быкаў бярэ на ўзбраенне апавяданне. "На чорных лядах", "Бедныя людзі" (абодва - 1994), "Жоўты пясочак", "Зенітчыца", "Палкаводзец", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" (усе - 1995). Аповесць "Пакахай мяне, салдацік" (1996) тэматычна звязана з цыклам "ваенных" апавяданняў. Аповесць "Ваўчыная яма" (1999) расказвае пра жыццё ў чарнобыльскай зоне. Надзвычай складаныя рэаліі ваеннай рэчаіснасці паўстаюць з аповесці "Балота" (2001). Яшчэ адна іпастась пісьменніка – аўтар "баек жыцця" з філасофска-алегарычным зместам: "Сцяна" (1995), "Музыка", "Народныя мсціўцы" (абодва - 1997), "Ваўчыная яма", "Мальбара", "Тры нявымаўленых словы", "Труба" (усе - 1998), "Галоўны крыгсман", "Хутаранцы", "Апалагетыка "нагана", "Кошка і мышка" (усе - 1999). Выходзяць кнігі прозы "Сцяна" (1997), "Пахаджане" (1999). Быкаўскія прыпавесці ўвайшлі ў супольную кнігу Р. Барадуліна і В. Быкава "Калі рукаюцца душы" (2003). Працягвае тэму сяброўства кніга "Дажыць да зялёнай травы" (2008). Кнігу пад такой назвай В. Быкаў і Р. Барадулін пісалі 43 гады. Складаецца яна з сяброўскага ліставання двух выдатных творцаў, якое пачалося ў 1960. У гады перабудовы В. Быкаў актывізаваўся як грамадскі дзеяч, публіцыст. Яго выступленні, артыкулы, інтэрв’ю склалі зборнікі "На крыжах" (1992) і "Крыжовы шлях" (1998). Пісьменнік падсумаваў вынікі свайго жыцця і творчасці кнігай успамінаў "Доўгая дарога дадому" (2002). Адной з апошніх прац В. Быкава сталі аповеды Барыса Кіта, запісаныя Васілём Быкавым улетку 2001 "Цярновы шлях", якія пазней увайшлі ў кнігу "Грамадзянін свету" (2004). Кожны з 12 аповедаў пачынаецца лірычна-белетрыстычным уступам самога В. Быкава, які пры гэтым каларытна характарызуе нямецкія рэаліі і апавядальніка. Але і пасля смерці Васіля Быкава з’яўляюцца на старонках друку невядомыя беларускаму чытачу творы. У кнігу "Бліндаж" (2007) увайшлі аповесці "Бліндаж" (1987) і "Апошні баец" (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік. Па творах В. Быкава пастаўлены кінафільмы "Трэцяя ракета" (1963), "Альпійская балада" (1966), "Дажыць да світання" (1975), "Воўчая зграя" (1976), "Абеліск" (1977), "Узыходжанне" (1977, паводле "Сотнікава,"Знак бяды" (1985), кароткаметражны фільм "Пастка", тэлефільм "Доўгія вёрсты вайны" (1976, паводле аповесці "На ўсходзе сонца"). В. Дашуком створаны фільм пра В. Быкава "Узыходжанне" (1985). П'еса "Апошні шанц" ставілася ў тэатрах. Былі інсцэніраваны яго аповесці "Абеліск", "Альпійская балада", "Дажыць да світання" (усе – Масква), "Знак бяды" (Гомель, Ленінград, Мінск), "Пайсці і не вярнуцца", "Трэцяя ракета" (Кіеў, Масква) і інш. Балет "Альпійская балада" (1967) напісаў Я. Глебаў, на яго ж аснове стварыў "Сюіту з балета "Альпійская балада". Оперу "Сцежкаю жыцця" (1980, паводле "Воўчай зграі") стварыў Г. Вагнер. У 1990 пастаноўка радыёспектакляў па аповесцях В. Быкава "У тумане" і "Кар'ер" адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР. Да творчасці пісьменніка звярталіся мастакі А. Кашкурэвіч, I. Немагай.э
55. "Сотнікаў" У аповесці узнімаецца праблема асабістай адказнасці чалавека за лёс іншых людзей, высвятляюцца прычыны маральнага падзення, здрадніцтва адных і духоўнай велічы, высакароднасці другіх. Аўтар даследуе пытанне, на што здольны чалавек ва ўмовах, "калі магчымасці абараніць жыццё вычарпаны ім да канца і прадухіліць смерць немагчыма". Цэнтральнымі героямі аповесці з'яўляюцца партызаны Сотнікаў і Рыбак. У барацьбе з ворагам яны не навічкі. Сын героя грамадзянскай вайны, камандзір батарэі Сотнікаў ваяваў на фронце, трапіў у палон, цудам вырваўся з яго і прадоўжыў барацьбу ў партызанскім атрадзе. За плячыма старшыны стралковай роты Рыбака франтавыя баі, акружэнне, удзел у партызанскім руху. Лёс асабліва зблізіў герояў твора пры выкананні задання па здабычы для партызан харчоў. Ідучы на выкананне задання, яны па-рознаму рэагуюць на будучую небяспеку, і здаецца, што дужы, энергічны і кемлівы Рыбак больш здольны на подзвіг, чым фізічна слабы і хворы Сотнікаў. Але калі Рыбак, які ўсё жыццё "ўхітраўся знайсці які-небудзь выхад", унутрана гатоў да здрады, то Сотнікаў да апошняга ўздыху застаецца верным абавязку чалавека і грамадзяніна. Героям твора не ўдалося выканаць апошняе партызанскае даручэнне: яны трапілі пад абстрэл паліцаяў і, хаваючыся ад іх на гарышчы ў хаце Дзёмчыхі, былі ўзяты ў палон. Перад смяртэльнай пагрозай Сотнікаў і Рыбак паводзяць сябе адпаведна сваім характарам і ідэйным перакананням. Сотнікаў з гонарам праходзіць праз цяжкія выпрабаванні і ў самай бесчалавечнай сітуацыі застаецца чалавекам, адданым Радзіме, верным сваім высакародным ідэалам. Ён, безумоўна, жадаў бы загінуць у баі і амаль "ужо зайздросціў тысячам тых шчасліўцаў, што знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў". Але гэта стала немагчымым. І таму ў ноч перад пакараннем Сотнікаў думае не пра сябе, а кіруецца высокімі маральнымі прынцыпамі, думае пра тое, як выратаваць Дзёмчыху і старасту Пётру. Запатрабаваўшы следчага, ён заявіў: "Я — партызан, астатнія тут ні пры чым". На жаль, гэта прызнанне не падзейнічала на катаў: раніцай з пяці падрыхтаваных для павешання петляў засталася свабоднай толькі адна, прызначаная для Рыбака. Паводзіны Рыбака ў крытычнай для яго жыцця сітуацыі іншыя. Не будучы нягоднікам, перакананым здраднікам і ворагам, ён любымі магчымымі сродкамі (нават смерцю таварыша) хоча захаваць жыццё. Рыбаку здаецца, што, застаўшыся жывым, ён зможа ашукаць ворагаў, уцячы да партызанаў і прадоўжыць там далейшую барацьбу з акупантамі. Аднак сітуацыя, у якой апынуўся герой твора, вымушае яго крок за крокам дагаджаць і ўступаць каварнаму і бязлітаснаму ворагу, хітраваць і выкручвацца перад ім, думаць толькі аб сабе, ігнараваць інтарэсы іншых і, нарэшце, скаціцца ў духоўную бездань. Зразумеўшы жахлівасць свайго здрадніцкага становішча, Рыбак спрабуе павесіцца (у прыбіральні), але гэтаму перашкодзілі абставіны. І тады герой твора спрабуе апраўдаць свае дзеянні, вінаваціць за гэта не столькі сябе, колькі жорсткія ваенныя ўмовы, ненавісны вайсковы лёс і нават Сотнікава, хвароба і раненне якога нібыта паслужылі асноўнай прычынай іх палону. Аповесць "Сотнікаў" вызначаецца глыбокім філасофскім роздумам аб жыцці і смерці, аб чалавечым абавязку і гуманізме, якія несумяшчальныя з любымі праявамі эгаізму. Паглыблены псіхалагічны аналіз кожнага дзеяння і руху герояў, кожнай іх думкі і слова — адна з вызначальных рыс твора. Вялікая духоўная моц Сотнікава заключаецца ў тым, што ён, пастаўлены перад выбарам жыцця і смерці, здолеў прыняць смерць і тым самым паказаў веліч чалавечага духу, нязломнасць характару, непахісную веру ў будучыню людзей.
56. Дзеянне ў аповесці "Пакахай мяне, салдацік" адбываецца ў апошнія дні Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах невялічкага аўстрыйскага гарадка. Галоўны герой — камандзір узвода лейтэнант Змітрок Барэйка, ад імя якога вядзецца апавяданне. Сустрэўшыся з маладзенькай зямлячкай Франяй, лейтэнант закахаўся ў яе. Аднак шчырае і чыстае пачуццё Змітрака трагічна абарвалася з-за забойства Франі, разам з якой загінулі яе нямоглыя гаспадары — прафесар біялогіі Шарф і яго жонка фрау Сабіна. Змітрок праклінае забойцаў: "Хто б яны ні былі — нашыя ці немцы! Бальшавікі ці фашысты!" Прасочваючы лёс Змітрака і Франі, аўтар выступае супраць неапраўданай помслівасці, жорсткасці і ахвяр, не выкліканых ваеннай неабходнасцю, гаворыць пра небяспеку і фашызму, і бальшавізму. Нельга не адзначыць, што ў апошні час пісьменнік аддае перавагу апавяданню. І звязана гэта ў першую чаргу з імкненнем пісьменніка ў больш кароткай, у параўнанні з аповесцю, форме данесці да чытача сваю думку. Тэме бальшавіцкага таталітарызму прысвечаны такія творы В. Быкава, як "На чорных лядах", "Перад канцом" і "Жоўты пясочак". У апавяданні "На чорных лядах" аўтар звяртаецца да нядаўняй гісторыі — Слуцкага ўзброенага паўстання 1920 г., накіраванага супраць бальшавіцкай акупацыі Беларусі. Восем чалавек, знясіленых, без ежы і патронаў, адважваюцца на самагубства: яны капаюць сабе агульную магілу і па чарзе кладуцца ў яе. Гэтыя людзі, якія хацелі дабра сабе і свайму народу, свядома ідуць на смерць не з-за нейкага фанатызму, а кіруюцца гуманістычным меркаваннем: не "пацягнуць на пакуты іншых, тых, дзеля каго, па сутнасці, распачалі" паўстанне. З васьмі чалавек застаўся жыць толькі пятнаццацігадовы Валодзька Сулашчык, якому камандзір даручыў закапаць і зруйнаваць з зямлёй магілу паўстанцаў. Выратаванне Валодзькі — надзея на тое, што трагічная самаахвярнасць паўстанцаў не згіне бясследна ў гісторыі, не забудзецца нашчадкамі. Праз трагедыю герояў твора аўтар паказвае нацыянальную трагедыю, выкрывае зло, што прынёс беларускаму народу бальшавізм. Падзеі ў апавяданні "Перад канцом" адбываюцца ў хуткім часе пасля кастрычніцкага перавароту ў Расіі. Цэнтральны персанаж твора — былы падпаручнік царскай арміі, які па недарэчнасці трапляе ў засценкі ЧК: пры вобыску на вакзале чэкісты знаходзяць ў ягоным рэчывым меху пісталёт. Апынуўшыся ў няволі, падпаручнік не губляе надзеі на лепшае. Таму ён адразу згаджаецца на прапанову аднаго з сукамернікаў напасці на варту і паспрабаваць уцячы на волю. Астатнія, паколькі іх не кармілі некалькі дзён, вырашаюць, што яны ўжо асуджаныя, і таму таксама падтрымліваюць прапанову, Аднак, калі вартавы прынёс, як свінням, вядро кашы, усе, за выключэннем падпаручніка, адмаўляюцца ад ранейшай задумы. Аўтар паказвае, да чаго можа давесці людзей таталітарная ўлада: яны гатовы за вядро кашы адмовіцца ад свабоды, ад апошняга шанцу застацца людзьмі. Тэме палітычных рэпрэсій 20—30-х гадоў прысвечана апавяданне "Жоўты пясочак". У ім В. Быкаў па-мастацку дакладна і псіхалагічна выверана перадае атмасферу тых жахлівых часоў. Ён паказвае, як машына рэпрэсій раскручвае свае шалёныя абароты, патрабуючы ўсё новых і новых ахвяр. Адзін з цэнтральных эпізодаў твора звязаны з лёсам былога супрацоўніка НКУС. На яго сумленні не адно загубленае жыццё — ён верна служыў сістэме. Але надышоў час, калі сістэма адвергла яго і ператварыла ў такую ж ахвяру, як і тыя, каго ён з асалодай забіваў з пісталета ў патыліцу. Былы кат да самага канца не верыць у блізкасць сваёй смерці, а зразумеўшы яе непазбежнасць, патрабуе для сябе асобнай магілы, каб не ляжаць у зямлі побач з розным "быдлам". Такім чынам, персанаж паўстае перад намі не столькі ахвярай рэжыму, колькі ахвярай уласнай абмежаванасці і непрадбачлівасці. Аб глыбіні маральнага падзення чалавека ва ўмовах рэжыму татальнага кантролю ўсіх сфер жыцця гаворыць В. Быкаў у апавяданні "Бедныя людзі". Два героі твора — прафесар і аспірант— пасля доўгіх сумненняў у шчырасці сваіх дзелавых адносін (кожны паасобку) пішуць даносы адзін на аднаго ў "органы". Аўтар паказвае, на якой псіхалагічнай аснове будуе сваю дзейнасць таталітарная ўлада: на страху, недаверы і псіхалагічным ціску на кожнага нязгоднага члена грамадства. З гэтым апавяданнем тэматычна звязана і наступнае — "Сцяна". Зрэшты, яно па сіле свайго абагульнення нагадвае хутчэй прытчу. Безыменны герой твора жыве ў безыменнай краіне, у якой правіць баль жорсткая дыктатура. Знаходзячыся ў турме, ён спрабуе знайсці слабое месца ў каменным муры сваёй цямніцы. Калі ж ён зрабіў ў сцяне адтуліну і змог вылезці на вуліцу, яго чакала горкае расчараванне: з адной камеры ён трапляе ў другую — з шыбеніцай. Нягледзячы на песімістычны фінал, прытчавы характар твора дацускае шматзначнасць яго тлумачэння. Такім чынам, В. Быкаў у апошнія гады пашырае тэматыку сваёй творчасці, звяртаецца да новых, забароненых раней тэматычных пластоў. Але не пакідае пісьменнік і сваёй любімай тэмы — вайны і лёсу чалавека на вайне. Аб гэтым сведчаць яго новыя творы дадзенай тэматыкі ("Зенітчыца", "Палкаводзец", "Пагорак", "Палітрук Каламіец", "Падоранае жыццё" і "Кацюша"). "Знак бяды" Вайна разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з няпрошанымі гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Т.ч., чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская.
57. Яўген Іванавіч Скурко (Максім Танк) (7.09.1912 г.- 7.08.1995 г.) А. Граніт (псеўданім) Нарадзіўся ў вёсцы Пількаўшчына на Мядзелынчыне ў сялянскай сям'і. Дзяцінства і юнацтва прыпалі на падзеі ІСВ, бежанства ў Расіі, Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, разгортвання заходнебеларускага народна-вызваленчага руху 20-х гадоў Скончыў пачатковую польскую школу, вучыўся ў Вілейскай расійскай і ў Радашковіцкай беларускай гімназіях, з апошняй быў выключаны за ўдзел у школьнай забастоўцы. Потым вучыўся ў віленскіх беларускай, расійскай гімназіях. У 1927 г. уступіў у камсамол і пачаў актыўна ўдзельнічаць у падпольным руху. Працаваў інструктарам ЦК камсамола Заходняй Беларусі (1932-1933), вёў рэвалюцыйную дзейнасць на Віленшчыне і Наваградчыне. З мая 1933 да мая 1934 г. і з верасня да снежня 1934 г. сядзеў у віленскай турме «Лукішкі». Працаваў у легальным і падпольным камуністычным друку. Пасля далучэння Заходняй Беларусі быў супрацоўнікам абласной газеты «Вілейскай праўда» (1939-1940). У час ВАв працаваў у газеце «За Савецкую Беларусь» (Бранскі фронт), у агітплакаце «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1945-1948 гг. - літаратурны рэдактар часопіса «Вожык», у 1948-1966 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя», з 1966 г. - першы сакратар, а ў 1971-1990 гг. - старшыня праўлення СП БССР, дэпутат, ганаровыя ўзнагароды. Народны паэт БССР (1968). Пісаць вершы М. Танк пачаў у другой палове 20-х гадоў, будучы гімназістам, друкавацца -- з 1932 года. У 1936 годзе ён выдаў першы зборнік вершаў "На этапах" (адразу канфіскаваны паліцыяй). Зборнікі -- "Журавінавы цвет" (1937),паэма «Нарач» (1937) і "Пад мачтай" (1938). «Янук Сяліба» (паэма, 1943), «Праз вогненны небасхіл» (1945), «Вершы» (1947, 1948), «Каб ведалі» (1948), «У дарозе» (1954), «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Лірыка» (1963), «Глыток вады» (1964), «Ключ жураўліны» (1972), «Хай будзе святло» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Вершы» (1979), «Прайсці праз вернасць» (1979), «Лірыка» (1982), «За маім сталом» (1984), «Лірыка» (1987), «Дарога і хлеб» (1988), «Паслухайце, вясна ідзе» (1990). Пісаў і для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Пушкіна, У.Маякоўскага, П.Тычыны, М.Рыльскага, А.Венцлавы, Я.Судрабкална, А.Міцкевіча, Ю.Славацкага, Ю.Тувіма, У.Бранеўскага, Р.Дабравольскага, Т.Ружэвіча, А.Германава і інш. Пісаў вершы ваеннай тэматыкі, т. кахання, прыродаапіс. лірыка, вясковая тэма, т. мастацтва, патрыятызм (родны край), турэмнае зняволенне, пытанні роднай мовы, філасофская лірыка… Яго паэзія вызначаецца вялікім інтанацыйным багаццем, многагалоссем, поліфаніяй. У ёй засвоены і абноўлены, бадай, усе традыцыйна-класічныя рытмы. памеры, метры ад антычнага гекзаметра і пентаметра да інтанацыйна-раскаваных рытмаў верлібра.Сучасны танкаускі свабодны верш — ўнікальная з'ява. Верлібр паэта трымаецца ў аснове больш ці менш устойлівай стапы, часцей трохскладовіка, які дае прастор для манеўравання апорнымі націскамі. Вялікую ролю іграюць гукапіс, анафарычныя паўторы, алітэрацыйнае счапленне радкоў, інтанацыйныя перыяды («Перапіска з зямлёй», «Хоць раз у год»). Танкаўскі верлібр звычайна нешматслоўны. У лепшых верлібрах паэт дасягае дзівоснага сплаву рацыянальнага і інтуітыўнага пачаткаў развагі і глыбіні перажывання («Мой хлеб надзённы»). Танк перакананы, што «ўсе сферы чалавечых пачуццяў» падуладны верлібру, у тым ліку, напрыклад, і лірыка жывапісання быту і прыроды («Узыход сонца», «Летні дождж», «Кубля»). Але тэмы апісання ўсё ж паддаюцца верлібру цяжэй. Недагружана і лёгкаважна адчувае сябе гэты тып верша ў многіх прыродаапісальных творах («Ка- нюшына»). Верлібр, кінуўшы выклік літаратурным канонам, штучнасці, сёння і сам не засцерагаецца ад штучнасці, умоўная вобразнасць часам пераходзіць у мудрагельства, уяўную філасафічнасць на пўстым месцы, а то і ў арыгінальнічанне (М. Цвятаева). Устойлівая якасць Танка-паэта — вечная несупакоенасць пошукаў…
|