Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Аналіз лірыкі Максіма Танка




Ствараючы вобраз радзімы, Максім Танк гаварыў пра яе гісторыю і паданні, яе маляўнічыя краявіды, стагоддзі працы, мар і спадзяванняў, пра яе сумленны народ, яе мілагучную мову. Усё гэта паэту не аднойчы даводзілася абараняць. Так, адзін з ранніх вершаў «Калі няма на свеце маёй мовы...» (1931) быў напісаны ў сувязі з выказваннем тагачаснага польскага міністра асветы, што праз дзесяць год у Польшчы (да верасня 1939 г. часткай Польшчы з'яўлялася Заходняя Беларусь) нават са свечкамі не знойдзеце ніводнага беларуса. Такія адносіны да беларускай мовы і яе носьбіта, народа, былі досыць распаўсюджанай з'явай. Паэт узяў эпіграфам да верша радок з нейкай рэакцыйнай газеты пачатку 30-х гадоў. У творы гучыць не проста непагадненне, абурэнне, а знішчальны смех. Сваю зямлю і мову абараняў народ у гады ВАВ. Першая страфа верша «Родная мова», напісанага ў самы пік ваеннага змагання, у 1943 г., гучыць светлым, радасным гімнам неўміручаму роднаму слову: У заключнай страфе родная мова сімвалізуе перамогу.

У «Дзённіках» сустракаем Танкаў запавет самому сабе: «не быць пустазеллем на сваёй зямлі», гэта значыць, шчыра і аддана любіць яе і служыць ёй, любіць родную мову, народ, сярод якога нарадзіўся. Родная зямля для паэта была «хлебам надзённым»( ў вершы «Мой хлеб надзённы» 1957). «Прынцыповая навізна лірычнай паэзіі Танка заключалася ў тым, што ён увёў новага героя — прафесійнага рэвалюцыянера, — гаворыць У. Калеснік пра давераснёўскі этап творчасці паэта. Такога героя сустракаем у вершах «Спатканне», «Песня кулікоў», «Паслухайце, вясна ідзе...» і інш.

Любоў да сваёй зямлі, мовы, да нялёгкай сялянскай працы Максім Танк атрымаў ў спадчыну ад родных і блізкіх людзей. Не аднойчы паэт звяртаўся да іх вобразаў у творах. Так, у вершы «Рукі маці» (1951) паўстае вобраз беларускай жанчыны, сялянкі. Верш уражвае метафарычнасцю, якая ўласціва лепшым давераснёўскім творам паэта. Верш выкананы як вялікая сінекдаха: біяграфія рук з'яўляецца біяграфіяй чалавека... Наймацнейшы акцэнт перанесены ў канец верша.Паэзія Максіма Танка цесна злучана з зямлёй, з першаасновамі сялянскага жыцця. Святымі для паэта былі спрацаваныя рукі селяніна («Рукі маці», «Мыццё бабкі Улляны»), стол, ручнік, бохан хлеба.

З першых крокаў у літаратуры Танк дбаў як пра змест, так і пра форму твора, прывучваючы чытача да складаных асацыятыўных вобразаў, да вершаў, у якіх адсутнічаюць традыцыйныя рыфма і рытміка. Максім Танк з'яўляецца адным з самых паслядоўных прыхільнікаў верлібра (свабоднага верша) у нацыянальнай паэзіі. Верлібрам напісаны «Рукі маці», «Мыццё бабкі Улляны», «Гравюры Скарыны» (1988). Гаворачы пра"Гравюры Францыска Скарыны", у невялікім па памеру творы паэт змог змясціць і драматычны лёс першадрукара, і яго любоў да роднай зямлі, гуманізм, і розныя адносіны да Скарынавай спадчыны на працягу стагоддзяў, і значэнне яго дзейнасці для сучаснага грамадства, і ідэю нацыянальнага адраджэння.

Тэма народнага мастацтва ў паэме Максіма Танка «Люцыян Таполя»

У беларускай літаратуры, як і ў беларускім фальклоры, створана шмат вобразаў таленавітых людзей з народа. Усе яны авеяны народнай любоўю, гонарам і славай. Гэта і гусляр з паэмы Янкі Купалы «Гусляр», і хлопчык Сымонка з Коласавай паэмы «Сымон-музыка», і галоўны герой паэмы Максіма Танка «Люцыян Таполя» (1946). Кожны з вобразаў— увасабленне працавітасці і майстэрства беларускага народа, яго чуласці, дабрыні і бязмежнага таленту.

Люцыян Таполя быў простым чалавекам. Але было ў ім адно, пгго выдзяляла гэтага чалавека сярод іншых, — незвычайны талёнт мастака.Ен слухаў голас сэрца, арыентаваўся на праўду жыцця, шукаў і знайшоў святых і грэшнікаў сярод добрых і паганых людзей. Біскуп жа кіраваўся царкоўнымі догмамі, засланяўся імі ад жыцця, таму і ўбачыў у вобразах мастака абразу божай вялікасці, парушэнне запаведзяў.

.Што толькі не мог выразаць з дрэва або вылепіць з гліны Талоля: гуслі, балалайкі, розныя цацкі. А яшчэ — багоў. Толькі твары ў Люцыянавых багоў былі не боскія, а людскія. I таму багі яго былі больш падобныя да сялян-землякоў. Рыхтуючыся да навагодняй батлейкі, Люцыян Таполя зрабіў Ірада з тварам свайго пана, а святую — з тварам вясковай прыгажуні Тэклі, якую кахаў і да якой некалі дарэмна сватаўся. Дазнаўся пра Таполева майстэрства біскуп Сямашка. Прыехаў, паглядзеў на яго працу і, раззлаваны тым, што селянін угнявіў багоў, загадаў Люцыяну самому знішчыць створанае. Акрамя таго, загадаў не брацца за сваё майстэрства дзесяць гадоў.Дзесяць гадоў! Для чалавека, які толькі і жыў сваім мастацтвам, гэта было амаль цэлае жыццё.

Страшнейшага пакарання нельга было прыдумаць. Таму зразумела, чаму за гэты час Таполя змяніўся да непазнавання: стаў сівым, згорбленьш, не твар, а адны маршчыны. Бедалагу не пазнавалі нават землякі. Аднак, нягледзячы на знешнюю перамену, у душы Таполя не перамяніўся. Яго мастацтва жыло ўсе гэтыя гады разам з ім і выжыла.Каб адпомсціць ненавіснаму біскупу, Люцыян узяўся ўпрыгожыць яму палац. Тут, як нідзе, праявілася яго майстэрства. Ды толькі не сладабалася яно Сямашку, бо сярод тых пачвар і гадаў, што паўзлі па званіцы і сценах палаца, біскуп пазнаў і сябе.У роспачы Сямашка памёр. А яго служкі доўга шукалі Люцыяна Таполю паўсюль, але адшукаць не ўдалося.

У вобразе Люцыяна Таполі Максім Танк увасобіў імкненні народа да сапраўднага мастацтва. Аўтар паказаў вялікую сілу мастацтва, якую нельга вытравіць з народа ніякімі загадамі. Сапраўднае мастацтва вечнае.Паэма М. Танка «Люцыян Таполя» — гімн таленавітасці беларускага народа, які праз самыя цяжкія выпрабаванні пранёс любоў да прыгожага. Аўтар сцвярджае бессмяротнасць галоўнага героя, бо ён увасабляе сваім мастацтвам народ, а народ жыве вечна.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 787; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты