Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Давераснёўскі этап. Месца і роля п. у заходнебел. літ.




(вераснёўскі перыяд да 39г.). Вобраз рэвалюцыянера (ён камсамолец, ён камуніст), які зліваецца з вобразам паэта.Новая якасць рэалізма відаць таксама на вершах, тэматычна звязаных з горадам і працоўнай вёскай, у цэнтры якіх стаяць вобразы селяніна і рабочага.Гарадскія вершы ставяць праблему бесчалавечнасці капіталістычнага свету. Асоба рабочага трактуецца тут у адным плане — як ахвяра буржуазнага ладу. В.«У падзямеллі» і «Серп сонца» са зборніка «На этапах» уводзяць нас у падвалы, цёмныя, душныя і сырыя. Тут нязносныя ўмовы працы. Чалавек у гэтых вершах паказан адарваным ад класа. Тэма людзі-нелюдзі знайшла глыбокае гуманістычнае вырашэнне ў вершах пра эміграцыю. Вершы пра эміграцыю ў часе іх напісання мелі яшчэ аднаго палемічнага адрасата ў самой Заходняй Беларусі. Больш інтымную трактоўку тут набывае тэма працы і працоўных рук. У працы праяўляецца краса і сіла селяніна. Апісваючы думы сейбіта і аратага, паэт стараецца улавіць характэрныя рысы душы заходнебеларускага сялянства. У асобе селяніна мы пазнаём чалавека, якога гора навучыла марыць і працаваць і які хутка навучыцца змагацца. Мары аб сацыяльнай праўдзе запаўняюць душу працоўнага заходнебеларускага селяніна. Пясняр вышуквае яркія метафары, каб перадаць глыбокае пачуццё любві селяніна да выпешчанай у снах краіны справядлівасці, свабоды і красы. В. «Бор»алегарычны, які сцвярджае жывучасць народа, волатную сілу грамады, згуртаванай ідэяй абароны жыцця супраць смерці. (але герой пасіўны)

Сталасць. 1939 супаў з перыядам найбольшай спеласці рэвалюцыйна - вызваленчага руху ў былой Заходняй Беларусі, з перыядам Народнага фронта.

«На этапах» — 1936 г.,(настрой атакуючага марша, жалезнага наступу, надламаныя лёсы”Спатканне”пра бацьку заходнебеларускага рэвалюцыянера.“Ткала я, ткала палотны”Суровыя абставіны выпрабоўваюць натуру маці. Апошні свой скарб — палотны яна вымушана збыць на рынку, каб вырваць сына з астрогу. Палотны не звычайны тавар у сялянкі. Там кожная нітачка напамінае пра летнюю спёку і пра бяссонныя зімовыя ночы,пра мары маладосці і пакуты сталасці. Цяжка расстацца з такімскарбам.Верш з'яўляецца маналогам маці. Спачатку яна

гаворыць спакойна, стрымана. Спакойны тон апавядання падкрэслівае сілу характару сялянкі, якую лёс надарыў пяшчотамі. Праклён выражае хутчэй бяссілле нянавісці, чым дзейсную страсць(панам) Такім чынам, маці з в.ўзвышаецца як вобраз перспектыўны.

Не выпадкова гэты верш ў форме маналога.Раней маці не ўмела гаварыць, цяпер жа яна мае што сказаць сябрам іворагам. Гераіня карыстаецца літаратурнаю мовай. З

матчынай прамовы, не менш чым з яе паводзін, праглядае сын-рэвалюцыянер. Гэта ён навучыў яе так гаварыць, думаць і дзейнічаць.Праз мову Танк выказаў духоўны рост маці заходнебеларускага рэвалюцыянера)Але старое пакаленне не паказана ў ролі носьбіта і ахоўніка рэвалюцыйнай спадчыны. Лірычны герой-рэвалюцыянер выступае толькі ў ролі настаўніка для мас. «Журавінавы цвет» — 1937 г., «Пад мачтай» — 1938 г. (сялянскі цяжкі побыт, асвечаеы ідэяй змагання)Яго змагар –уражлівая, высокамаральная натура, чуйная да ўсяго прыгожага ў прыродзе і ў чалавеку “Паслухайце, вясна ідзе…”краса і зло, на турэмным двары ўспыхнуў бэз.

в. “Павязлі цягнікі”, “На пероне”асуджэнне грабежніцтва. п.«Нарач» 1937 г. — пра барацьбу нарачанскіх рыбакоў, нарач – сімвал, увасаб. Беларусі. Задача –прыадкрыць таямніцы глыбока схаванай душы народа і хараство роднай зямлі, пезаж.Палітычная лірыка. «Вянок», прысвечаны ахвярам Кракаўскага і Львоўскага расстрэлаў – паэт уяўляе сябе сярод тых, каму даручана горкая місія ўскласці жалобны вянок на магілы ахвяр рэвалюцыі .В.«Не плач» –паэт прамаўляе не да памёршых, а да жывых і думае ён пра лёс байцоў, жыўцом пахаваных у панскіх турмах. Не ўніжаць сябе пакутамі, заціснуць рану і сашчыміцькулакі!—вось асноўная думка в. Лірычны герой увасабляе тут стрыманую сілу і пагарду да болю. Герой адчувае маральную перавагу над ворагамі.Рэвалюцыянер, звяртаючыся да сяброў, што засталіся на волі, то ўгаворвае суняць боль, то заахвочвае да новых баёў, то запэўняе ў перамозе. В. «Не плач» — гэта сапраўдны гімн рэвалюцыйнай нязломнасці. в.«Мы не памрэм».

Інтымная лірыка развівалася ў цеснай сувязі з рэвалюцыйнай заходнебеларускай літаратурай.Але мела адну істотную слабасць. Паэт выбіраў залішне звычайную гераіню і таму не мог, калі б нават хацеў, асвятліць інтэлектуальныя адносіны паміж дзяўчынай і рэвалюцыянерам. в.”Пісьмо”.

Пейзажныя вершы — іх няма,вядучае месца заўсёды займае патрыятычны і рэвалюцыйны пачатак. Але пейзажная сімволіка ў в.М.Т.–сумныя і суровыя малюнкі ўвасабляюць знешні воблік Заходняй Беларусі,радзімы, шматпакутнай і велічнай у сваім горы, краіны запалоненай красы. в. «Восенню», «Загарэліся зоры зорныя».Напружаны, дынамічны пейзаж, як сімвал рэвалюцыйнай барацьбы,выступае ў цудоўным вершы «Над Прыпяццю».

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 191; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты