КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Перадумовы заключэння унiiЗаключэнне дзяржаўнай унii памiж дзвюма суседнiмi краiнамi — Вялiкiм княствам Лiтоўскiм, Рускiм, Жамойцкiм i Польскiм каралеўствам было падзеяй, якая прадвызначыла далейшы лёс не толькi народаў, што насялялi гэтыя краiны, але i шэрага iншых. Гэта падзея мела значны ўплыў на стан спраў ва ўсёй Еўропе, бо на яе карце з’явiлася новая дзяржава Рэч Паспалiтая — адна з самых вялiкiх i магутных. У лiку насельнiкаў гэтага шматэтнiчнага аб’яднання аказаўся i беларускi народ. На працягу XIV — XV стст. Польшча неаднаразова рабiла спробы навязаць Вялiкаму княству Лiтоўскаму унiю з мэтай яго iнкарпарацыi ў склад Польскага каралеўства. Аднак усе гэтыя намаганнi правалiлiся. Што ж прымусiла кiруючыя вярхi ВКЛ пайсцi на такi звышцесны, на мяжы страты самастойнасцi саюз? Адказваючы на гэта пытанне, нельга не пагадзiцца з беларускiм даследчыкам П.Лойкам, якi сцвярджае, што сярод шэрага прычын унii 1569 г. адной з самых важных былi ўнутрыкласавыя супярэчнасцi ў пануючым шляхецкiм саслоўi Вялiкага княства1 . Справа ў тым, што магнацтва, якое трымала ў княстве ўладу, не стала б яе з кiмсьцi дзялiць без нацiску з боку шматлiкай дробнай i сярэдняй шляхты. А ўлада буйных землеўладальнiкаў была амаль што неабмежаваная. На сойме ў ВКЛ паны-рада праводзiлi галоўным чынам свае рашэннi, манiпулюючы думкамi большасцi шляхты. Напрыклад, сябра Гаспадарскай Рады А.Гаштольд, параўноўваючы польскi i лiтоўскi соймы, пiсаў: “...Соймы нашы праходзяць зусiм iнакш: што вырашае гаспадар i паны-рада, то i шляхта абавязкова прымае да выканання: мы ж запрашаем шляхту на нашыя соймы як бы для гонару, дзеля таго, каб усе ведалi, што мы вырашаем”1 . На павятовых соймiках, органах шляхецкага самакiравання, якiя былi створаны ў ВКЛ паводле рэформы 1565 — 1566 гг., таксама галоўную ролю адыгрывалi магнаты2 . У Польскiм жа каралеўстве шляхта, наадварот, самым рашучым чынам уплывала на ўнутраную i знешнюю палiтыку краiны. Безумоўна, што шырокiя колы беларуска-лiтоўска-ўкраiнскай шляхты марылі заняць такое ж вызначальнае становiшча ў сваёй дзяржаве, як польская шляхта ў сваёй. Iншымi словамi, шляхта ВКЛ жадала набыць польскiя “залатыя шляхецкiя вольнасцi”. З гэтым сцвярджэннем не ўсе гiсторыкi згодны. Напрыклад, Я.А.Юхо адзначае наступнае: “...Няма дастатковых падстаў лiчыць, што шляхта жадала поўнага злiцця з Польшчай, а буйныя феадалы выступалi супраць унii. Гэта памылковая думка склалася пад уплывам каталiцкай прапаганды, якая спрабавала пераканаць, што далучэнне Украiны i часткi Беларусi да Польшчы было ажыццёўлена згодна з пажаданнем “шляхецкага роду” княства”3 . Iснаванне розных пунктаў гледжання на адно i тое ж пытанне гаворыць аб тым, што вывучэнне прычын заключэння Люблiнскай унii патрабуе далейшай навуковай распрацоўкi. Мы мяркуем, што супярэчнасцi, якiя назiралiся ў стане пануючага класа ВКЛ, у 60-я гг. XVI ст. яшчэ больш абвастрылiся. Асаблiва яскрава гэта выявiлася ў перыяд работы сойма, што адбыўся восенню 1562 г. пад Вiцебскам. Яго ўдзельнiкi звярнулiся да Жыгiмонта Аўгуста, караля польскага i вялiкага князя лiтоўскага, з прашэннем “учынiць супольны сойм з палякамi, каб разам караля выбiралi, мелi агульную абарону, супольна соймiкавалi i права аднолькавае ўжывалi”4 . Трэба заўважыць, што пытанне пра унiю абмяркоўвалася ў той час не толькi на соймах, але i ў тагачаснай публiцыстычнай i юрыдычнай лiтаратуры. Напрыклад, польскi публiцыст Станiслаў Ажэхоўскi выдаў працу, якая стала апафеозам польскай шляхецкай вольнасцi. У ёй аўтар насмiхаецца над “няволяй” лiцвiнаў. Ягайла, сцвярджае Ажэхоўскi, будучы вялiкiм князем Лiтвы, падараваў яе палякам, як свой маёнтак. На яго думку, лiцвiнам уласцівы такiя рысы, як “няволя, пагарда, бязглуздасць, некультурнасць... i таму яны не заслугоўваюць унii з палякамi на роўных пачатках”1. Аўтару гэтых слоў быў дадзены належны адказ у творы вядомага юрыста ВКЛ, вiленскага войта Аўгусцiна Ратундуса. Ён вельмi крытычна ставiўся да “залатой вольнасцi польскай”, лiчачы яе анархiяй. “Паляк гультаяваты i ўхiляецца ад аховы дзяржавы, лiчыць за лепшае ўпрыгожваць сваiх жонак i дачок i баляваць з сябрамi, гвалцiць сумленне суддзяў i адмiнiстратараў. Палякi-шляхцiцы пагарджаюць вышэйшым саслоўем i прычыняюць зло простаму народу”2. Аўгусцiн Ратундус, сам абаронца свабоды, бачыць яе не ў анархii. Ён разумее свабоду так, як яе разумеў Цыцэрон, гэта значыць не ў анархii, а ў выкананнi тых законаў, якiя ўстаноўлены ў дзяржаве. “Мы, — гаварыў Цыцэрон, — з’яўляемся нявольнiкамi права дзеля таго, каб карыстацца свабодай маглi”3. На думку Ратундуса, лiцвiны павiнны вельмi крытычна ставiцца да польскай свабоды, якая i Польшчы не прыносiць дабра. “Але калi лiтоўцы гатовы заключыць унiю, то толькi пад уплывам таго, што маскоўскi цар захапiў амаль палову Лiтвы i сядзiць на горле i душыць яе”4. Каб неяк кансалiдаваць шляхецкае саслоўе, збiць прапольскiя настроi дробнай i сярэдняй шляхты, магнацкая апазiцыя на чале з Радзiвiламi пайшла на значную мадэрнiзацыю ўнутранай палiтыкi ВКЛ. Па-першае, у адпаведнасцi з пастановай 1563 г. праваслаўная i каталiцкая шляхта ўраўноўвалася ў правах; па-другое, паводле судовай рэформы 1564 г. стваралiся мясцовыя суды, у якіх галоўную ролю адыгрывала шляхта. Ёсць меркаванне, што гэтыя крокі маглi мець поспех, калi б не драматычнае знешнепалiтычнае становiшча краiны. Маскоўскiя войскi 15 лютага 1563 г. захапiлi Полацк, да Вiльнi заставалася каля 200 км. Iнфлянцкая (Лiвонская) вайна выцягнула ўсе сродкi. На поўднi княству пагражалi крымскiя татары i туркi. Такiм чынам, ВКЛ у другой палове XVI ст. было на мяжы страты незалежнасцi. Для выхаду з крызiснага становiшча неадкладна патрабаваўся саюзнiк. Iм маглi быць заходнi сусед — Польшча цi ўсходнi — Масковiя. Што тычыцца апошняга, то з iм нават вялiся тайныя перамовы аб заключэннi унii i прызнаннi Iвана IV Грознага цi яго сына Фёдара царом, але вынiку яны не далi. Справа ў тым, што самаўладная Масква не пацярпела б шляхецкай вольнасцi Вялiкага княства. Стала ясна, што без саюза з Польскiм каралеўствам ВКЛ можа стаць лёгкай здабычай Масковii. Таму позiрк быў кiнуты на Захад, тым больш што княства ад часоў Ягайлы да Жыгiмонта Старога i Жыгiмонта Аўгуста мела вопыт заключэння персанальных пагадненняў з Польшчай. Не трэба скiдваць з рахункаў i той факт, што Польскае каралеўства само дамагалася унii. Пэўнаму колу польскай шляхты ВКЛ мроiлася ў якасцi багатага прыдатка да Кароны. Напрыклад, пад час работы Варшаўскага сойма 1563 — 1564 гг., у якiм на перамовах аб справе унii ўдзельнiчала лiцвiнская дэлегацыя, частка дэпутатаў вылучыла праект аб скасаваннi назвы “Лiтва” i замене яе на “Новая Польшча”. На ім па iнiцыятыве дэпутатаў сойма iшла гаворка аб агульным для палякаў i лiцвiнаў уладары, “якi тытулуецца толькi каралём польскiм... а паколькi адзiн уладар, дык павiнна быць адна пячатка i адно права”1. Такiм чынам, пытанне заключэння унii з Польшчай было прадвырашаным i, як не адцягвалi фiнал магнаты ВКЛ, ён наступiў у 1569 г. Яго, безумоўна, наблiзiла Лiвонская вайна. Пацвярджэннем гэтаму з’явiлiся наступныя словы вiленскага ваяводы Мiкалая Радзiвiла Рудога, што прыбыў на перамовы ў Люблiн: “На нашым хрыбце быў вораг, калi мы ехалi сюды, жадаючы пастанавiць з вамi унiю, якая б аб’яднала нас з вамi ўзаемнаю любоўю, i, калi казаць праўду, мы пачалi iмкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкi нашыя iшлi да яе вельмi пацiху”1.
|