Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Люблiнскi сойм i ўмовы аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай




10 студзеня 1569 г. пачаў работу Люблiнскi сойм, якi працягваўся амаль шэсць драматычных месяцаў. Кожны бок ставiў свае ўмовы унii. Канчатковы лiцвiнскi праект аб’яднання дзвюх дзяржаў быў такiм: “Агульны ўладар, якi захоўваў тытул вялiкага князя лiтоўскага; агульныя соймы вырашаюць толькi справы абедзвюх дзяржаў; на Лiтве працягваюць дзейнiчаць свае вальныя соймы i... павятовыя соймiкi, пры ўладары знаходзiцца i лiцвiнская рада, а ў княстве застаецца вялiкакняжацкая рада”2.

Лiцвiнскiя дэлегаты патрабавалi, каб выбранне ўладара адбывалася на памежжы Польшчы i Лiтвы i з двух бакоў прысутнiчала роўная колькасць выбаршчыкаў. Уладар перад каранацыяй павiнен быў пацвярджаць правы i прывiлеi як княства, так i асобных земляў. Хаця лiцвiнскiя дэлегаты i згадзiлiся на скасаванне цырымонiй увядзення ўладара на Вялiкае княства, але прапаноўвалi праводзiць урачыстае пасяджэнне ўсiх саслоўяў, на якім вялiкi князь быў бы прадстаўлены сваiм падданым, прычым захоўваўся рытуал уручэння яму каранацыйнага мяча. Па сутнасцi, гэта ўяўляла сабой спрашчоную цырымонiю вялiкакняжацкай каранацыi. Згаджалiся лiцвiны і на скасаванне мыта на межах, але толькi з прадуктаў шляхецкiх маёнткаў.

Умовы польскага боку былi наступныя: “Польскае каралеўства i Вялiкае княства Лiтоўскае злучаюцца ў адну дзяржаву з адным уладаром, польскiм каралём, якога абiраюць палякi i лiцвiны ў Польшчы, адным соймам, адной агульнай пячаткай, адным сенатам, адным войскам, адной манетай — словам, ад Вялiкага княства не павiнна застацца i назвы”1.

Зразумела, што лiцвiны не прынялi польскi праект унii. Неаднойчы прадстаўнiкi Вялiкага княства Лiтоўскага паўтаралi, што яны будуць абараняць сваю дзяржаву, якая не саступае Польскаму каралеўству i другiм хрысцiянскiм краiнам. Больш таго, калi паслы Вялiкага княства ўбачылi пагрозу гвалтоўнага заключэння унii на непрымальных для iх умовах, яны 1 сакавiка 1569 г. пакiнулi Люблiн.

I тут польскi бок — юрыдычны саюзнiк, звязаны з Вялiкiм княствам персанальнай унiяй, — пайшоў на дэманстрацыю сiлы. Скарыстаўшы цяжкае знешнепалiтычнае становiшча ВКЛ, польскiя феадалы дамаглiся ад Жыгiмонта Аўгуста здрады iнтарэсам Вялiкага княства, якая заключалася ў тым, што кароль польскi i вялiкi князь лiтоўскi 5 сакавiка 1569 г. выдаў незаконны акт аб адлучэннi ад Вялiкага княства Лiтоўскага Падляшскай зямлi (ваяводства) з гарадамi Драгiчын, Мельнiк, Бельск i iнш. i далучэннi яе да Польшчы. Феадалам i службовым асобам Падляшша было загадана пад страхам канфiскацыi маёмасцi прысягнуць на вернасць Польшчы. Калi гэты захопнiцкi акт не атрымаў належнага адпору з боку ВКЛ, Жыгiмонт Аўгуст далучыў да Польшчы i ўкраiнскiя землi — Валынь, Падолле i Кiеўшчыну. З юрыдычнага боку акты аб далучэннi беларускiх i ўкраiнскiх зямель да Польшчы былi незаконныя i не маючыя сiлы. Паводле заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага вялiкi князь, уступаючы на прастол, даваў прысягу i абяцаў дзейнiчаць згодна з дзяржаўнымi законамi. Адпаведна з параграфамi 12 i 15 прывiлея 1492 г. i артыкуламi 1, 2, 12 раздзела II Статута ВКЛ 1566 г. вялiкi князь не меў права памяншаць тэрыторыю дзяржавы i выдаваць якiя-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады i сойма. У артыкуле 4 таго ж раздзела проста ўстанаўлiвалася забарона выдаваць прывiлеi, якiя парушаюць нормы Статута1.

Таму акты аб аддзяленнi ўкраiнскiх i заходняй часткi беларускiх зямель, выдадзеныя ў Люблiне, належала прызнаць несапраўднымi. Апошняя выснова пацвярджаецца i граматай Жыгiмонта Аўгуста ад 21 снежня 1568 г., дзе ён кляўся захоўваць старыя законы i звычаi i не парушаць тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржавы. Дакументы аб аддзяленнi зямель не былi замацаваныя пячаткай Вялiкага княства, што таксама рабiла iх несапраўднымi. Але мы павiнны адзначыць, што, нягледзячы на незаконныя акты Польшчы па далучэннi часткi зямель ВКЛ да Кароны, сiтуацыя складвалася такая, што вялiкакняжацкi ўрад не мог iсцi на ваенны канфлiкт з Польшчай перш за ўсё таму, што на значнай частцы княства гаспадарыла маскоўскае войска i самастойна весцi вайну ў яго не было сiлы. У такiм становiшчы прадстаўнiкi ВКЛ вымушаны былi вярнуцца за стол перамоў з Польшчай. Супольны сойм зноў распачаў работу.

1 лiпеня 1569 г. быў падпiсаны акт Люблiнскай унii, якi “не прыходзiцца прызнаваць за дагавор, дабравольна заключаны на асновах перагавораў роўнага з роўным. Гэта хутчэй вынiк вымушанай згоды працiўнiка, якi здаўся на ласку пераможцы”2.

Акт Люблiнскай унii быў аформлены ў выглядзе прывiлея-дагавора. Галоўная iдэя прывiлея зафiксавана ў яго трэцiм параграфе: “З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабой адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалiтую, у якой абодва гаспадары i абодва народы ўз’ядналiся ў адзiны народ i адзiную дзяржаву”3.

Вышэйшым органам улады станавiўся агульны сойм, якi мог збiрацца на тэрыторыi Польшчы. Асобных соймаў як для Кароны, так i для Вялiкага княства не прадугледжвалася. Манарх бачыўся агульным: “Над абодвума народамi будзе панаваць адзiн кароль, абiраемы супольнымi галасамi Польшчы i Лiтвы”4.

Аднак трэба заўважыць, што тытул вялiкага князя захоўваўся. Так, у зацверджаным акце гаворыцца: “...Новы гаспадар пры выбраннi i каранацыi павiнен аб’яўляцца каралём Польскiм, вялiкiм князем Лiтоўскiм, Рускiм, Прускiм, Жмудзкiм, Кiеўскiм, Валынскiм, Падляшскiм, Iнфляндскiм... Выбранне i ўвядзенне князя на прастол Вялiкага княства Лiтоўскага, якое да гэтага часу праводзiлася асобна, павiнна спынiцца”1.

Выключна да кампетэнцыi Рэчы Паспалiтай адыходзiла знешняя палiтыка. Усе ранейшыя законы i дагаворы, што былi накiраваны супраць iнтарэсаў аднаго з бакоў, павiнны былi быць скасаваны. Акт засяроджваў увагу на прынцыповым для польскага боку пытаннi: “Статуты i ўсе якiя б то нi былi пастановы, ухваленыя ў Лiтве супраць польскага народа па пытаннях аб набыццi i валоданнi палякамi маёнткаў у Лiтве, надалей не павiнны дзейнiчаць. Дазваляецца набываць маёнткi i валодаць iмi паляку ў Лiтве, а лiтоўцу ў Польшчы”2.

Такiм чынам, Люблiнскi акт павiнен быў выклiкаць некаторыя змены i ў заканадаўстве Вялiкага княства, якому ў гэтым дакуменце, аднак, не адводзiлася роля польскай каланiяльнай ускраiны. Тут захоўвалiся былы адмiнiстрацыйны апарат, асобнае ад Польшчы заканадаўства i судовая арганiзацыя, тытул “Вялiкае княства Лiтоўскае”, дзяржаўная пячатка, а таксама войска.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 209; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты