Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Агульназемскiя, абласныя, валасныя i гарадскiя прывiлеi (граматы)




Вывучэнне прававой культуры Беларусi паказвае, што яе развiццё вызначалася паступовым пераходам ад звычаёвага да пiсанага права. Прыкладна ў XV ст. апошняе становiцца асноўнай крынiцай права на тэрыторыi Беларусi. У iм многiя нормы звычаёвага права набылi форму закона ў выглядзе шматлiкiх грамат, лiстоў, соймавых пастаноў, прывiлеяў, статутаў i iншых прававых актаў.

Разгляд крынiц беларускага феадальнага права мэтазгодна пачынаць з характарыстыкi агульназемскiх, абласных, гарадскiх i валасных грамат (прывiлеяў), якiя ў дзяржаўна-прававым жыццi Вялiкага княства Лiтоўскага мелi асаблiва важнае значэнне.

Агульназемскiя прывiлеi звычайна выдавалiся пры ўступленнi новага князя на прастол або пасля якiх-небудзь важных падзей у жыццi дзяржавы. Яны дзейнiчалi на ўсёй тэрыторыi ВКЛ (зразумела, i на ўсёй тэрыторыi сучаснай Беларусi) i былi абавязковымi для выканання ўсiмi жыхарамi дзяржавы, у тым лiку i службовымi асобамi. У агульназемскiх прывiлеях выкладалiся правы i абавязкi розных класаў i груп насельнiцтва, замацоўвалася прававое становiшча органаў улады i кiравання, вызначалiся прынцыпы iх узаемаадносiн, асвятляліся iншыя пытаннi. У названых прывiлеях змяшчалiся нормы крымiнальнага, цывiльнага, дзяржаўнага права, у якiх закраналiся толькi асноўныя палажэннi i прынцыпы гэтых галiн права, напрыклад агульныя прынцыпы крымiнальнай адказнасцi, асноўныя палажэннi права ўласнасцi, спадчыннага, абавязацельнага права i г.д.

Першымi агульнадзяржаўнымi (земскiмi) прывiлеямi лiчылiся тры прывiлеi, выдадзеныя ў 1387 г. вялiкiм князем Ягайлам пасля заключэння з Польшчай Крэўскай унii (1385 г.). Першы быў выдадзены 20 лютага 1387 г. Ён пачынаўся са сцвяр-джэння, што нiбыта людзi жадаюць прыняць каталiцкую веру, а тым, хто яе ўжо прыняў, даруюцца новыя правы i вольнасцi. У прыватнасцi, прывiлей замацоўваў за кожным рыцарам цi баярынам (католiкам) права свабоднага распараджэння нерухомай маёмасцю. Акрамя таго, рыцары, якiя прынялi каталiцтва, вызвалялiся ад выканання многiх дзяржаўных павiннасцей за выключэннем ваеннай i замкавай.

Прывiлей 22 лютага таго ж года фактычна дапаўняў першы. Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў надзяленнi багатымi дарамi i маёнткамi каталiцкага духавенства i касцёлаў. У адпаведнасцi з прывiлеем усё каталiцкае духавенства, касцёлы, кляштары i феадальна-залежныя ад iх людзi выключалiся з дзяржаўнай юрысдыкцыi, гэта значыць, што яны вызвалялiся ад усякага роду службы, павiннасцей на карысць дзяржавы i вялiкага князя1.

Такiм чынам, галоўным прызначэннем прывiлеяў ад 20 i 22 лютага 1387 г. было прымусовае насаджэнне каталiцкай веры на Беларусi, выкліканае тым, што Ягайла па ўмовах Крэўскай унii сам прыняў каталiцкую веру i абавязаўся распаўсюдзiць яе на тэрыторыi ўсёй дзяржавы. Гэтыя прывiлеi паклалi пачатак юрыдычнага афармлення саслоўя шляхты2.

Асноўныя палажэннi прывiлеяў 1387 г. атрымалi далейшае развiццё ў агульназемскiм Гарадзельскiм прывiлеi 1413 г., якi яшчэ больш пашырыў правы феадалаў-католiкаў. Разам з тым ён служыў праграмай i заданнем на абмежаванне правоў i дыскрымiнацыю ўсiх некатолiкаў.

У вынiку насаджэння каталiцкай веры сярод феадалаў узмацнiлася унутрыкласавая барацьба, што з’явiлася падставай для прыняцця агульназемскiх прывiлеяў 1432 i 1434 гг., якiя заканадаўча замацавалi роўнасць у правах праваслаўных феадалаў з феадаламi-католiкамi.

Такiм чынам, сярод крынiц дзяржаўнага права, якiя паслужылi падставай для далейшага юрыдычнага афармлення правоў саслоўя шляхты, прывiлеi 1432 i 1434 гадоў мелi першараднае значэнне. Яны стварылi прававыя перадумовы для ўключэння ўсяго класа феадалаў, незалежна ад веравызнання, у прывiлеяванае саслоўе шляхты, аб’яднаўшы яе на класавай аснове.

Асаблiвае месца ў развiццi заканадаўства наогул i дзяржаўнага права ў прыватнасцi належыць агульназемскаму прывiлею 1447 г. У iм былi поўна i грунтоўна выкладзены правы класа феадалаў i саслоўя шляхты, некаторыя прынцыпы крымiнальнага, цывiльнага (грамадзянскага) i дзяржаўнага права. Прывiлей 1447 г. быў не толькi саслоўным актам, ён меў юрыдычнае значэнне для простых людзей, асаблiва для гараджан, а таксама пацвердзiў i развiў iдэю, запiсаную ў змесце прывiлея 1434 г., аб выключэннi феадальна-залежнага насельнiцтва з лiку асоб, якiя знаходзяцца ў непасрэднай залежнасцi ад дзяржавы. Гэта азначала, што дзяржаўныя паўнамоцтвы па зборы падаткаў былi перададзены асобным феадалам. Дзякуючы нормам, змешчаным у прывiлеi 1447 г., апошнiя значна ўмацавалi свой эканамiчны i палiтычны ўплыў у дзяржаве.

У адпаведнасцi з прывiлеем (арт. 11) вялiкi князь, яго намеснiкi i iншыя службовыя асобы не мелi права прымаць на дзяржаўныя i вялiкакняжацкiя землi прыватнаўласнiцкiх сялян. Гэта ж забаранялася рабiць i феадалам. Акрамя таго, за феадаламi замацоўвалася права судзiць залежных сялян. Усё гэта садзейнiчала ўзмацненню пазаэканамiчнага прымусу. Сяляне i мяшчане прыватнаўласнiцкiх гарадоў i мястэчак пазбаўлялiся магчымасцi шукаць абароны супраць самавольства феадалаў у дзяржаўных органах1.

Такiм чынам, прывiлей 1447 г. можна лiчыць галоўным прававым актам, якi заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасцi сялян. Ён забараняў ураду ВКЛ раздаваць дзяржаўную маёмасць i пасады iншаземцам. Апошняе было накiравана супраць пранiкнення польскiх феадалаў на землi Вялiкага княства. Прывiлеем было значна пашырана кола асоб, за якiмi прызнавалiся правы шляхты незалежна ад веравызнання і наяўнасцi ў iх гербаў.

Падводзячы вынiкi, можна сказаць, што дзяржаўна-прававое значэнне прывiлея 1447 г. заключалася ў яго станоўчым уплыве на ўмацаванне тэрытарыяльнай цэласнасцi дзяржавы, фiксацыю яе суверэнных правоў i адасобленасцi ад кароны Польскай, а таксама на далейшае юрыдычнае афармленне правоў усяго саслоўя шляхты.

Разгледжаныя, а таксама некаторыя iншыя агульназемскiя прывiлеi (напрыклад, прывілеі Аляксандра Казiмiравiча 1492 г., Жыгiмонта I 1506 г.) былi накiраваны на ўмацаванне становiшча феадалаў, атрыманне шляхтай яшчэ больш важкiх палiтычных правоў i паглыбленне яе ўплыву на дзяржаўныя справы.

Асаблiва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелi нормы, якiя юрыдычна замацоўвалi абмежаванне ўлады вялiкага князя i фактычна вызначалi яго прававое становiшча не як гасудара-вотчыннiка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Напрыклад, прывiлей устанаўлiваў, што вялiкi князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы i судовыя рашэннi, прынятыя iм сумесна з панскай Радай. Калi пры абмеркаваннi якiх-небудзь пытанняў паны-рада не будуць згодны з думкай вялiкага князя, то ён абавязаны выконваць тое, што яны параяць. Адсюль робiцца зразумелым, чаму сучаснiкi называлi прывiлей 1492 г. “генеральным”, гэта значыць асабліва важным, галоўным.

Прывiлей Аляксандра з’явiўся важным крокам у заканадаўчым афармленнi асноўных прынцыпаў крымiнальнага, адмiнiстрацыйнага, цывiльнага (грамадзянскага) i шлюбна-сямейнага права1.

Жыгiмонт I 7 снежня 1506 г. у Гарадзенскiм прывiлеi пацвердзiў усе асноўныя палажэннi прывiлея 1492 г. У iм больш выразна выявiлася абмежаванне ўлады вялiкага князя на права асабiста выдаваць заканадаўчыя акты. “Мы, — запiсана ў артыкуле 7 прывiлея, — не iнакш будзем тлумачыць i дапасоўваць статуты i зацверджаныя i ўхваленыя да выканання старадаўнiя звычаi або ўноў укладзеныя i абвешчаныя i тыя, якiя будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублiкi нашай, як пасля грунтоўнага разважання i з ведама нарады i згоды паноў-рады нашых Вялiкага Княства Лiтоўскага”1. Прывiлей заканчваецца абяцаннем захоўваць усе законы i раней выдадзеныя граматы ў поўнай сiле на вечныя часы.

Выданнем прывiлея ад 7 снежня 1506 г. практычна завяршыўся першы этап развiцця беларускага дзяржаўнага права ў форме прывiлеяў, бо “наступныя, выдадзеныя ў 1529, 1547 i 1551 гг., у асноўным пацвярджалi законнасць ранейшых прывiлеяў i паўтаралi iх. Яны ўяўляюць цiкавасць з пункту погляду формы i спосабаў сiстэматызацыi i кадыфiкацыi нормаў права”2.

Пасля выдання Статута 1529 г. галоўнае значэнне ў развiццi права належыць не прывiлеям, хаця i яны працягвалi выдавацца, а статутам i соймавым пастановам.

У заключэнне можна сказаць, што ў разглядаемы перыяд агульназемскiя прывiлеi “ў сваёй сукупнасцi ўяўлялi сабой асноўныя законы дзяржавы, г.зн. складалi своеасаблiвую канстытуцыю, у якой былi замацаваны асноўныя палажэннi дзяржаўнага i iншых галiн права”3.

Землям Беларусi, якiя ўвайшлi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага i захоўвалi свае аўтаномныя правы, давалiся абласныя граматы (прывiлеi). Гэта рабілася з мэтай юрыдычна замацаваць аўтаномныя правы тых цi iншых тэрыторый, абмежаваць уладу вялiкага князя i яго адмiнiстрацыi. Аўтаномны характар земляў, якiя атрымалi прывiлеi, праяўляўся ў заканадаўчым замацаваннi нормаў мясцовага звычаёвага права, права на мясцовы суд i органы кiравання, права на забеспячэнне аховы маёмасных i асабiстых правоў насельнiцтва i г.д.

Абмежаванне ўлады вялiкага князя можна бачыць на прыкладзе Полацкага прывiлея 1511 г., згодна з якiм ён не меў права ўмешвацца ў справы мясцовай царквы, дараваць полацкiя землi, забiраць вымарачную маёмасць у дзяржаўную казну, без згоды жыхароў Полацкай зямлi прызначаць ваяводу, а таксама прыцягваць да выканання пагранiчнай службы. Гэты прывiлей ставiць ваяводу — галаву вялiкакняжацкай адмiнiстрацыi — у залежнае становiшча ад вярхушкi палачан. Жыхары вызвалялiся ад падводнай павiннасцi, сярэбшчыны, мелi права без пошлiны гандляваць на ўсёй тэрыторыi дзяржавы.

Пры ўступленнi на прастол новага князя цi пры парушэннi ўстаноўленых граматамi нормаў выдавалiся пацвярджаючыя прывiлеi тым землям, якiя мелi iх раней. Гэтыя прывiлеi ўтрымлiвалi нормы раней выдадзеных.

Такiм чынам, выдача абласных прывiлеяў i iх пацвярджэнне мелi дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывiлеяў сведчыла аб асаблiвым становiшчы дадзенай зямлi ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, яе адасобленасцi i непадзельнай цэласнасцi.

Валасныя прывiлеi выдавалiся, як правiла, па хадайнiцтве жыхароў той цi iншай воласцi з мэтай абароны iх iнтарэсаў ад самавольства адмiнiстрацыi. Але трэба адзначыць, што, выдаючы валасныя граматы i тым самым абмяжоўваючы ўладу службовых асоб, вялiкi князь у першую чаргу баранiў iнтарэсы не насельнiцтва, а дзяржаўнага скарбу, бо са збяднелых сялян немагчыма было б збiраць падаткi. Таму змест валасных прывiлеяў у асноўным забяспечваў юрыдычнае замацаванне павiннасцей i некаторых правоў жыхароў воласцi, у тым лiку права выбару старца — прадстаўнiка сялянскай мясцовай адмiнiстрацыi. Прыкладам валасных прывiлеяў могуць быць прывiлеi Падняпроўскiм i Задзвiнскiм валасцям ад 2 кастрычнiка 1511 г., каралевы Боны жыхарам Усвяцкай i Азярышчанскай валасцей ад 4 верасня 1535 г., жыхарам Магiлёўскай воласцi ад 1 лiпеня 1536 г. i iнш.1 У тым выпадку, калi выдадзеныя прывiлеi iгнаравалiся мясцовымi службовымi асобамi, вялiкiм князем выдавалiся паўторныя.

Такiм чынам, агульны аналiз валасных прывiлеяў дазваляе ў значнай меры даследаваць характар эксплуатацыi працоўнага народа як феадальнай дзяржавай у цэлым, так i асобнымi феадаламi.

Валасныя прывiлеi цiкавыя i тым, што ў iх змяшчаюцца шматлiкiя водгукi яшчэ больш старажытных прававых звычаяў. Гэта садзейнiчае больш поўнаму вывучэнню гiсторыi права Беларусi.

Аналiз абласных i валасных грамат дазваляе зрабiць вывад аб тым, што асноўнай крынiцай права гэтых дакументаў было мясцовае звычаёвае. Да спецыяльных актаў, якiя выдавалiся толькi для гара-джан, трэба аднесцi прывiлеi на магдэбургскае права; прывiлеi, што выдавалiся ў сувязi з цяжкiм становiшчам жыхароў горада, якое магло быць выклiкана стыхiйнымi бедствамi (пажарам, паводкай, ваеннымi дзеяннямi), а таксама самавольствам адмiнiстрацыi; прывiлеi, што выдавалiся з мэтай развiцця горада i прыцягнення ў яго новых жыхароў1.

Разгледзiм больш падрабязна граматы на магдэбургскае права. Першымi іх атрымалi жыхары Вiльнi (1387 г.), Бярэсця (1390 г.) i Гароднi (1392 г.). У iх гаварылася, што гараджанам дазваляецца судзiцца i вырашаць свае гарадскiя справы па тэўтонскім i магдэбургскім праве i прадастаўляюцца некаторыя льготы. На працягу XV — XVI стст. граматы на магдэбургскае права былi выдадзены ўсiм буйным гарадам Беларусi, а таксама многiм мястэчкам. Гэты прывілей даваўся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або (прыватнаўласнiцкiм гарадам) уладальнiкам горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта аб самакiраванні гарадоў, спрыяў саслоўнай кансалiдацыi гараджан, вызваляў iх ад феадальнай залежнасцi. Часта прывiлей пашыраў дзеянне магдэбургскага права на прадмесцi i сёлы, што належалi мяшчанам2. Тым самым яны атрымлiвалi такое ж права валодаць зямлёй, як баяры-шляхта.

Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што ўстанаўлiвалi парадак утварэння i кампетэнцыю гарадскiх органаў кiравання. У прыватнасцi, у іх змяшчалiся ўказаннi аб вызваленнi гараджан ад улады i суда ваявод, старастаў i iншых службовых асоб агульнага кiравання i аб перадачы ўладных паўнамоцтваў у рукi гарадскога войта, бургамiстраў, радцаў (саветнiкаў) i лаўнiкаў (засядацеляў). Войт прызначаўся на пасаду вялiкiм князем цi феадалам або выбiраўся насельнiцтвам з заможных шляхцiцаў цi мяшчан. Рада, якая складалася з радцаў i лаўнiкаў, выбiралася з лiку купцоў, багатых майстроў, цэхмiстраў. Узначальваў Раду выбарны бурмiстр (цi бурмiстры). Паўнамоцтвы войта i бурмiстраў у розных гарадах не былi аднолькавыя. Напрыклад, судом другой iнстанцыi ў адносiнах да войтаўскага суда ў адных гарадах аб’яўляўся суд вялiкага князя i Рады (Магiлёў, Менск), а ў другіх — замкавы суд старастаў i намеснiкаў (Пiнск). У Наваградку войт разам з шасцю радцамi выбiраў двух бурмiстраў, а ў Пiнску бурмiстр прызначаўся старастам з чатырох кандыдатаў, якiх прадстаўлялi мяшчане. Гэтыя прыклады сведчаць аб адсутнасцi якой-небудзь залежнасцi войта i бурмiстраў ад асноўнай масы гарадскога насельнiцтва, а таму няма дастатковых падстаў лiчыць iх органамi гарадскога самакiравання. З атрыманнем магдэбургскага права замест улады i суда старасты або намеснiка дзейнiчала ўлада войта, бурмiстраў i радцаў.

Вывучэнне актаў гарадскiх магiстратаў дазваляе меркаваць, што за рэдкiм выключэннем сапраўднае магдэбургскае права ў гарадах ВКЛ не ўжывалася. Так, беларускiя гарады не выбiралi бургграфа, а фогт (войт) не толькi ўзначальваў суд, але i быў вышэйшай судовай iнстанцыяй у горадзе. Беларускiя гараджане не прынялi нормаў магдэбургскага права аб перадачы пасады лаўнiка па спадчыне; дзейнiчаў прынцып выбрання лаўнiкаў радай з ухвалення сходу гараджан i г.д.1

У прывiлеях на магдэбургскае права не ўтрымлiвалася нормаў крымiнальнага, цывiльнага, зямельнага i iншых найбольш важных галiн права, на аснове якiх складвалiся праваадносiны i якiмi кiравалiся ў сваёй дзейнасцi гарадскiя органы. Больш таго, у граматах на магдэбургскае права няма нават указанняў, якiмi нямецкiмi кодэксамi або зборнiкамi трэба карыстацца.

У сувязi з гэтым нельга не пагадзiцца з прафесарам Я.А.Юхо, якi сцвярджае, што разгляд гарадскiх грамат на магдэбургскае права дае падставу гаварыць, “што ў iх змяшчалiся нормы мясцовага звычаёвага права (асаблiва ў частцы льгот i павiннасцей гара-джан) i новыя нормы, выпрацаваныя ў працэсе вы-дзялення гараджан у асаблiвае саслоўе феадальнага грамадства — мяшчан. Усё гэта дае падставу называць гэтае права не нямецкiм, а гарадскiм (мяшчанскiм) правам Беларусi”1.

Такi вывад становiцца яшчэ больш абгрунтаваным, калi ўлiчваць прававыя нормы шэрага iншых грамат, якiя атрымлiвалi жыхары гарадоў, абласцей i валасцей. Нормамi мясцовага пiсанага i звычаёвага права рэгулявалiся гаспадарча-эканамiчныя, маёмасныя i iншыя адносiны.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 604; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты