Удасканаленне алгарытмаў перакладу.
Падвышана хуткасць перакладу. На вялікіх тэкстах пераклад адбываецца ў 2 разы хутчэй.
Абрэвіятуры захоўваюцца як назоўнікі, а таму маюць род/лік і могуць перакладацца ў кантэксце сказу, а не паасобку.
Пашыраны правілы спецапрацоўкі на іншыя выпадкі. Цяпер карэктна апрацоўваюцца прыназоўнікі (бел) с/з, у/ў/ва і (рус) с/со, в/во. Напрыклад: "у машыне", але "ва ўрачыстасцях".
Дададзена апрацоўка часціц (бел) ж/жа, б/бы. Напрыклад, "быў бы", але "была б".
Апрацоўка выпадку, калі (рус) "то" выконвае ролю часціцы і пішацца праз дэфіс. Прыклад: "сейчас-то" --> "зараз вось", "сегодня-то" --> "сёння вось".
Больш шырокае выкарыстанне кароткіх формаў у некаторых беларускіх дзеепрыметнікаў залежнага стану і якасных прыметнікаў. Тое ж датычна займеннікаў ("гэта машына" замест "гэтая машына").
Шмат працы пакладзена на больш дакладнае вызначэнне ролі слова ў сказе. Дзякуючы зваротнай сувязі з карыстачамі, аналізаваліся складаныя выпадкі, і ўдасканальваўся алгарытм аналізу. Вось толькі некалькі прыкладаў з дзясяткаў іншых:
Зыходны выраз
| Пераклад Белазар 5
| Пераклад Белазар 6
| Не так ли?
| Не ці так?
| Ці не так?
| Ждать в холодных прихожих.
| Чакаць у лядоўнях пярэдніх пакояў.
| Чакаць у халодных пярэдніх пакоях.
| Настоящее море.
| Сучаснасць моры.
| Сапраўднае мора.
| Северо-восток.
| Северо-усход.
| Паўночны ўсход.
| З малых гадоў вучыўся Янка паважаць старэйшых
| С малышек годов учился Янка взвесят старших
| С малых лет учился Ваня уважать старших
|
Дата добавления: 2015-04-21; просмотров: 8; Нарушение авторских прав
|