Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Прапанова №2




Стань на пэўны час галоўным рэдактарам слоўніка Белазара!

Гэтая прапанова датычыцца тых людзей, хто выдатна валодае абедзвюма мовамі, і гатовы прапанаваць сваю дапамогу ў апрацоўцы дасланых перакладаў і даданні іх у агульны слоўнік.

Пішы мне, і ты атрымаеш адмысловыя праграмы апрацоўкі, з дапамогай якіх выконваецца падгрузка ў агульны слоўнік новых перакладаў.

"Пасада" галоўнага рэдактара па чарзе пераходзіць ад аднаго карыстальніка да іншага, каб забяспечыць цэласнасць слоўніка праграмы. Пасля кожнага перыяду рэдагавання слоўнік будзе пратэставаны, скампанаваны, і выкладзены на гэтым сайце для вольнага доступу.

Паддзякi

Я дзякую ўсім, хто дапамагае мне ўдасканальваць Белазар, і тым, хто дапаўняе слоўнікі праграмы новымі артыкуламі.

Вось іх імёны:

Уладзіслаў Кулакевіч, "Радыёпарк" (Сяргей і Алена), Адам Шпакоўскі, Алекс Карачун, Аляксандр Андрушкевіч, Аляксандр Галліўлін, Аляксандр Лапусто, Аляксандр Міскевіч, Альгерд Чарняўскі, Андрэй Драгун, Антон Ш., Аня Касмачова, Валер Кісель, Васіль Забароўскі, Віктар Каліноўскі, Віктар Палсцюк, Вітаўт Касоўскі, Зміцер Каско AKA dzmitry[li] з Ліды, Зміцер Шышаноўскі, Зміцер Ятчэня, Ігар Карачун, Ігар Ласіца, К. Лашкевіч, Кэннат Брэнаг, М. Басалаеў, Міхась Баярын, Настасся, Спадар Юрась, Сяргей Бычкоў, Сяргей Ўкраінка, Сяржук Аляксандраў, Эдуард Олецкі, Юра ??? з Гародні, Яўген Каснерык, Яўген І., Недзялкаў AKA Skyrider,

і шматлікія іншыя...

Без вашай дапамогі праца над праграмай і слоўнікамі ішла б значна марудней. Дзякуй вам за падтрымку!

З найлепшымі пажаданнямі,

Алег Азароўскі, Беларускія Лігвістычныя Тэхналогіі

Белазар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

 

Белазар — гэта праграма машыннага перакладу тэкстаў з расейскай мовы на беларускую, і зваротна. Белазар аўтаматызуе працэс перакладу ў зазначаных кірунках, даючы карыстачу гатовы чарнавы варыянт перакладу, падказвае варыянты перакладу любога слова, падсьвятляе неперакладзеныя словы і словы з магчымымі артаграфічнымі памылкамі. Праграма прызначана для працы ў Windows XP SP3, 2003,Vista, 7. Белазар распаўсюджваецца бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня, і ня мае ніякіх абмежаваньняў па часе выкарыстаньня і колькасьці запускаў. Магчымасьці
Белазар
Распрацоўка Алег Азароўскі
Апошняя вэрсія 6.1 (01 чэрвеня 2009 г.;8 месяцаў таму)
АС Microsoft Windows
Тып праграма-перакладнік тэкстаў
Ліцэнзія бясплатна для некамэрцыйнага выкарыстаньня
Афіцыйная старонка belazar.belinter.net

Двухбаковы пераклад

Праграма дазваляе рабіць пераклады як з расейскай мовы на беларускую — гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданьні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, расейска-беларускі) — ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-расейскі).

Захоўваньне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў

Пры даданьні новага слова ці словазлучэньня ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трываньне) — цэлых 30.

Магчымасьць перакладу кароткіх выразаў

Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэньне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэньне ў словазлучэньне. Словазлучэньне можа ўтрымоўваць ня больш за 5 словаў.

Інтэлектуальная карэктоўка перакладу

Белазар ня проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасьці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасьці словаў у сказе.

Акуратнасьць і дакладнасьць апрацоўкі тэкстаў

Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграмаў, перакладаў праграмных інтэрфэйсаў — ён не псуе тэгі, не зьбівае радкі, захоўваючы нязьменнай структуру зыходнага файла.

Аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры

Паўсюль у праграме, дзе ёсьць такая неабходнасьць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэньне раскладак клявіятуры з расейскай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталёўваць гэтыя раскладкі ў сыстэме — Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы.

Артаграфічны кантроль беларускага тэксту

У Белазары вэрсіі 2.0 зьявіўся артаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль артаграфіі грунтуецца на правілах напісантня беларускіх словаў, і ўлічвае чашчыню зьяўленьня тых ці іншых спалучэньняў літараў у словах на беларускай мове.

Хуткасьць працы

Белазар ствараўся з тым разьлікам, каб спрасьціць і паскорыць усе апэрацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі — да атрыманьня гатовага перакладу. «Гарачыя кнопкі» і іншыя прыстасаваньні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасьці апэрацыяў.

Артаграфічны аналіз

Убудаваны ў праграму артаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з вэрсіі 3.5 артакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэньняў для беларускай і расейскай моваў, што прыкметна павялічыла якасьць выяўленьня магчымых памылак у тэкстах.

Падтрымка лацінкі

Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсьць магчымасьць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагаваньня ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-21; просмотров: 120; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты