КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
МагчымасціДвухбаковы пераклад Праграма дазваляе рабіць пераклады як з рускай мовы на беларускую - гэтак і наадварот. Пры гэтым пры даданні новага перакладу ў адзін слоўнік (напрыклад, руска-беларускі) - ён аўтаматычна дадаецца і ў іншы (беларуска-рускі). Захоўванне слоўнікавых артыкулаў у выглядзе словаформаў Пры даданні новага слова ці словазлучэння ў слоўнік, праграма фармуе і захоўвае таксама ўсе яго формы. Напрыклад, для назоўніка могуць быць пабудаваны 12 словаформаў, а для дзеяслова (закончанае + незакончанае трыванне) - цэлых 30! Магчымасць перакладу кароткіх выразаў Белазар можа перакладаць слова адной мовы ў словазлучэнне іншай мовы і наадварот, а таксама словазлучэнне ў словазлучэнне! Словазлучэнне можа ўтрымоўваць не больш за 5 слоў. Інтэлектуальная карэктоўка перакладу Белазар не проста перакладае тэкст адзін-у-адзін. Ён можа зрабіць, пры неабходнасці, карэктоўкі ў перакладзе, каб дасягнуць большай узгодненасці слоў у сказе. Акуратнасць і дакладнасць апрацоўкі тэкстаў Белазар можна выкарыстоўваць для перакладу html-старонак, ini-файлаў праграм, перакладаў праграмных інтэрфейсаў - ён не псуе тэгі, не збівае радкі, захоўваючы нязменнай структуру зыходнага файла. Аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры Паўсюль у праграме, дзе ёсць такая неабходнасць, рэалізавана аўтаматычнае пераключэнне раскладак клавіятуры з рускай мовы на беларускую і назад. Вам нават няма патрэбы усталеўваць гэтыя раскладкі ў сістэме - Белазар самастойна ініцыялізуе іх падчас загрузкі, і скіне падчас выхаду з праграмы! Арфаграфічны кантроль беларускага тэксту У Белазары версіі 2.0 з'явіўся арфаграфічны аналізатар беларускага тэксту. Кантроль арфаграфіі грунтуецца на правілах напісання беларускіх слоў, і ўлічвае чашчыню з'яўлення тых ці іншых спалучэнняў літар у словах на беларускай мове. Хуткасць працы Белазар ствараўся з тым разлікам, каб спрасціць і паскорыць усе аперацыі, якія ў ім можна выконваць: ад устаўкі новых слоў у слоўнікі - да атрымання гатовага перакладу. "Гарачыя кнопкі" і іншыя прыстасаванні дазваляюць не выкарыстоўваць мыш у большасці аперацый. Арфаграфічны аналіз Убудаваны ў праграму арфаграфічны аналізатар тэксту дазваляе выявіць найболей распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове, а таксама словы з магчымымі памылкамі. Пачынальна з версіі 3.5 арфакантроль дапоўнены модулем чашчыннага аналізу літараспалучэнняў для беларускай і рускай моў, што прыкметна павялічыла якасць выяўлення магчымых памылак у тэкстах. Падтрымка лацінкі Белазар мае абмежаваную падтрымку беларускай лацінкі. Ёсць магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны лацінкай, для рэдагавання ў праграме, а затым можна экспартаваць яго ў лацінку. Праграма падтрымлівае лацінку, захаваную ў кодавай старонцы СР1257 (Baltic), і ў фармаце HTML Unicode.
|