КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Слоўнік праграмы.Слоўнік пашырыўся на 27 тыс. новых беларускіх артыкулаў. Паступова ён робіцца сапраўды ўніверсальным, улучаючы базавую лексіку абедзвюх моў. У слоўніку Белазара 5 было шмат неперакладзеных рускіх дзеепрыметнікаў. Цяпер большасць з іх перакладзена беларускімі складанымі дзеепрыметнікамі "які/што (дзеяслоў)". Дзякуючы гэтым намаганням агульная колькасць неперакладзеных рускіх артыкулаў скарацілася з амаль 60 тыс. да прыблізна 15 тыс. лексічных адзінак. Удасканалены фармат слоўніка праграмы паскарае пошук слоў і аперацыі загрузкі/захавання файлаў слоўніка. Дзякуючы змененым правілам пабудовы формаў слова атрымалася без асаблівых цяжкасцяў захаваць у ім словы з "нестандартнай" марфалогіяй. Напрыклад, беларускія словы з прыстаўной "і": рвацца --> ірвацца, леў --> льва/ільва, лоб --> лба/ілба. Іншы прыклад - збеглы галосны паміж прыстаўкай і коранем слова: (бел) сабраць --> збяру, сагнаць --> зганю, (рус) вобрать --> вберу, взодрать --> вздеру, растереть --> .разотру. Цікавай навіной 6-й версіі з'яўляецца магчымасць дадання тлумачэнняў да артыкулаў слоўніка. На момант публікацыі тлумачэнні дададзены да ўсіх абрэвіятур. Але патэнцыйна магчыма стварэнне невялікага тлумачальнага слоўніка ў рамках праекта "Белазар". Іншае ўдасканаленне - гэта тэматыкі артыкулаў. Кожнаму слоўнікаваму артыкулу можна надаць сваю тэматыку з больш за 100 наяўных тэматык, падзеленых на 18 групаў: тэхніка, біялогія, эканоміка, малаўжывальная і нелітаратурная лексіка і да т.п. Гэта доўгачаканая магчымасць з вельмі моцным патэнцыялам, накіраваным на паляпшэнне якасці перакладу. На дадзены момант рэалізавана толькі магчымасць адключэння непатрэбных тэматык падчас перакладання, але ўжо адно гэта можа значна палепшыць якасць выніковага тэксту. Напрыклад. вы можаце адключыць нелітаратурную лексіку падчас перакладу юрыдычнага дакумента, або тэматыкі з групы "Тэхніка", калі перакладаеце філасофскі трактат. У наступных версіях задзейнічанне тэматык будзе пашырана. Дапрацаваны фармат слоўніка дазволіў захоўваць і карэктна перакладаць з рускай мовы ў складаныя беларускія дзеепрыметнікі выгляду "які не (дзеяслоў)". Напрыклад: (рус) "незнающий" --> "які/што не ведае". Часткова апрацаваны і дададзены ў агульную базу "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак" Яна Станкевіча, "Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем" Зміцера Санько, з распаўсюджанымі фразеалагізмамі і прыказкамі. Шмат працы і часу было выдаткавана на пошук і выпраўленне памылак у формах слоў у слоўніку. Напачатку з'яўлення праграмы ў Сеціве шматлікія карыстачы адгукнуліся на прапанову і дасылалі свае ўнёскі ў слоўнік Белазара. Нажаль, час ад часу там сустракаліся арфаграфічныя памылкі, якія ў выніку апынуліся ў агульнай базе. Праца над памылкамі будзе працягнута і надалей. І апошняя, але не меньш значная, навіна адносна слоўніка Белазара 6 – гэта з'яўленне слоўніка "Скароты са знакамі прыпынку". Гэты слоўнік з'явіўся па запытах карыстачоў, і захоўвае шырока карыстаныя скароты накшталт "і да т.п.", "т.зв.", "за выкл." і іншыя, з перакладамі. Алгарытм перакладання адмыслова дапрацаваны каб адшукваць і карэктна перакладаць такія скароты.
|