Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Судовыя органы Беларусі ў 20 — 30-я гг.




Пасля заканчэння грамадзянскай вайны судовую сiстэму Беларусі складалі народныя суды, асобныя ўдарныя сесіі і дзяжурныя камеры народнага суда, дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі, Савет народных суддзяў, рэвалюцыйны і вайсковыя трыбуналы, Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ (Народны камісарыят юстыцыі) БССР.

Да падсуднасці народных судоў адносіліся ўсе крымінальныя і грамадзянскія справы акрамя тых, якія тычыліся спраў асаблівай дзяржаўнай важнасці. Апошнія разглядаў Рэвалюцыйны трыбунал рэспублiкi.

Асобныя ўдарныя сесіі народнага суда разглядалі тыя катэгорыі крымінальных спраў, якія ім перадаваліся Рэўтрыбуналам, а дзяжурныя камеры народных судоў прымалі да вытворчасці справы аб дробных правапарушэннях, якія не патрабавалі папярэдняга даследавання і маглі быць разгледжаны судом неадкладна1. Дзяжурная камера пры Надзвычайнай камісіі разглядала справы, якія былі ў вытворчасці гэтай камісіі і па якім патрэбна было хуткае судовае разбірацельства.

Савет народных суддзяў, які выбіраўся на рэспубліканскім з’ездзе народных суддзяў, з’яўляўся касацыйнай інстанцыяй для народных судоў, іх дзяжурных камер і асобных ударных сесій.

На Беларусі функцыяніравалі і надзвычайныя судовыя органы — Рэвалюцыйны і Касацыйны трыбуналы.

Рэвалюцыйны трыбунал у складзе старшыні і пяці членаў зацвярджаўся СНК БССР. Да яго падсуднасці адносілася разгляданне ў першай інстанцыі спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, буйных спекуляцыях, дыскрэдытацыі савецкай улады, бандытызме, злосным дэзерцiрстве і іншых грамадска небяспечных злачынствах.

Нагляд за дзейнасцю Рэвалюцыйнага трыбунала, разгляд касацыйных скаргаў і пратэстаў па падсудных яму справах ажыццяўляў Касацыйны трыбунал пры ЦВК БССР. Яго старшынёй з’яўляўся народны камісар юстыцыі.

Кантроль за вырашэннем спраў у судах і рэвалюцыйных трыбуналах ажыццяўляла Калегія вышэйшага судовага кантролю НКЮ Беларусі.

Такая сiстэма судовых органаў існавала на Беларусі да другой паловы 1922 г. У верасні 1922 г. ЦВК і СНК БССР у адпаведнасці з рашэннем ЦК КПБ(б) аб паляпшэнні дзейнасці судовых органаў і з улікам праведзенай у маі 1922 г. судовай рэформы ў РСФСР прынялі пастанову аб правядзенні судовай рэформы на Беларусі. У выніку былі скасаваны Рэвалюцыйны трыбунал БССР, Савет народных суддзяў і створаны Вышэйшы суд рэспублiкi, а замест Касацыйнага трыбунала ўтвораны Вышэйшы касацыйны суд1.

Вышэйшы суд меў тры аддзяленні: асаблівай падсуднасці, крымінальнае i грамадзянскае. Вышэйшы суд разглядаў у першай інстанцыі крымінальныя і грамадзянскія справы, якія закон адносіў да яго падсуднасці, а таксама з’яўляўся касацыйнай і надзорнай інстанцыяй для народных судоў рэспублiкi.

Вышэйшы касацыйны суд здзяйсняў судовы кантроль за справамі, разгледжанымі ўсімі судовымі органамі Беларусі. Яго рашэнні былі канчатковымі і маглі быць адменены толькi Прэзідыумам ЦВК БССР.

Згодна з Палажэннем аб судовым ладзе, якое было зацверджана другой сесіяй ЦВК БССР IV склікання ў сакавіку 1923 г., з 15 красавіка гэтага ж года на Беларусі ўводзілася трохступенная сiстэма судовых органаў: народны суд, Вышэйшы і Вярхоўны суд Беларускай ССР, а для вырашэння арганізацыйных пытанняў дзейнасці народных судоў і тлумачэння ў неабходных выпадках дзеючага заканадаўства Палажэннем аб судовым ладзе прадугледжвалася ўтварэнне пленума Вышэйшага суда.

З 1 жніўня 1924 г. уводзіцца новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, у якім быў улічаны новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел рэспублiкi.

З 1 кастрычніка 1925 г. замест Вышэйшага суда, які не меў магчымасці абслужыць насельніцтва ўсіх акругоў і забяспечыць кантроль за дзейнасцю народных судоў, былі ўтвораны акружныя суды ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Бабруйску і Мазыры2. У межах тэрыторыі акругі яны выконвалі функцыі, якія раней уваходзілі ў кампетэнцыю Вышэйшага суда.

У сувязі са змяненнем адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу БССР у 1930 г. адбылася рэарганізацыя і судовых органаў: былі скасаваны акруговыя суды, устаноўлена двухступенная судовая сiстэма, пашыраны функцыі народных судоў, якія сталі разглядаць усе грамадзянскія справы акрамя падсудных Вярхоўнаму суду, таварысцкім, сельскім і местачковым судам.

Змены ў судовай сiстэме рэспублiкi замацавала новае Палажэнне аб судовым ладзе БССР, якое пачало дзейнічаць з 1 мая 1931 г. У ім былі вызначаны асноўныя задачы судоў: падаўленне супраціўлення класавага ворага, умацаванне грамадска-працоўнай дысцыпліны, пільная ахова сацыялiстычнай уласнасці. Справы аб крадзяжах сацыялiстычнай маёмасці суды павінны былі разглядаць у першую чаргу і ў максімальна кароткія тэрміны2.

У 1934 г. адбываюцца некаторыя змены ў структуры Вярхоўнага суда рэспублiкi. У яго складзе з’яўляецца спецыяльная судовая калегія для разгляду спраў аб дзяржаўных злачынствах, расследаваных органамі НКУС (Народны камісарыят унутраных спраў) за выключэннем спраў аб здрадзе Радзіме, шпіянажы, тэроры, падпалах і іншых дыверсіях, якія знаходзіліся ў падсуднасці вайсковых трыбуналаў2.

Згодна з артыкулам 80 Канстытуцыі БССР 1937 г. судовая сiстэма рэспублiкi складалася з Вярхоўнага, акруговых і народных судоў. Акрамя таго, у Канстытуцыі падкрэсліваецца, што правасуддзе ў рэспублiцы ажыццяўляецца “также специальными судами СССР, создаваемыми по постановлению Верховного Совета СССР” (арт. 80).

У лютым 1938 г. з увядзеннем на тэрыторыі Беларускай ССР абласнога дзялення ў рэспублiцы ўтвараюцца абласныя суды. Па сутнасці, судовая сiстэма БССР ствараецца на падставе агульнасаюзнага Закона аб судовым ладзе СССР, саюзных і аўтаномных рэспублiк, які быў прыняты ў жніўні 1938 г. Асноўным звяном на Беларусі па-ранейшаму заставаўся народны суд, які дзейнічаў на тэрыторыі раёна ці горада і разглядаў большую частку як крымінальных, так і грамадзянскіх спраў. У абласных судах дзейнічалі калегіі па крымінальных і грамадзянскіх справах. У касацыйным парадку яны разглядалі скаргі, пратэсты на прыгаворы, рашэнні і вызначэнні народных судоў. Абласны суд заставаўся судом першай інстанцыі для спраў, якія аднесены да яго падсуднасці.

Аналагічную структуру меў Вярхоўны суд БССР, які ажыццяўляў нагляд за судовай дзейнасцю ўсіх судовых органаў рэспублiкi1.

Такiм чынам, у рэспублiцы адзінай інстанцыяй, якая мела правамоцтвы правяраць законнасць і абгрунтаванасць прыгавораў і рашэнняў, якія ўступілі ў сілу, стаў Вярхоўны суд Беларускай ССР.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 273; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.009 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты