Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Ответ № 10 Вербальныя метады выкладання.




І.Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца класіфікацыя метадаў навучання ў залежнасці ад крыніцы ведаў.

Вербальныя (славесныя) метады:

Крыніцай ведаў пры выкарыстанні гэтых метадаў з’яўляецца слова. Славесныя метады дазваляюць перадаць вялікую па аб’ему інфармацыю, паставіць перад вучнямі праблемы і паказаць шляхі іх вырашэння.

АПАВЯДАННЕ – паслядоўнае выкладанне фактычнага матэрыялу ў апісальнай форме. Павінна утрымліваць толькі навукова дакладныя звесткі, быць эмацыянальным і наглядным, уключаць яркія і пераканаўчыя прыклады, факты, мець дакладную логіку выкладання, адлюстроўваць элементы асабістай ацэнкі і адносін настаўніка да фактаў і падзей апавядання. Галоўная думка павінна быць выдзелена і падкрэслена.

ТЛУМАЧЭННЕ – раскрыццё настаўнікам істотных якасцей, заканамернасцей, істотных уласцівасцей аб’екта або з’явы, якія вывучаецца. Тлумачэнню характэрны даказальныя формы выкладання, знаёмства вучняў з рознымі формамі разумовай дзейнасці (аналізам, сінтэзам, параўнаннем, канкрэтызацыяй і г.д.). Шырока выкарыстоўваюцца наглядныя дапаможнікі і тэхнічныя сродкі навучання. Выкарыстанне метада тлумачэння патрабуе дакладнага фармуліравання задачы, сутнасці праблемы, пытання, паслядоўнай аргументацыі і доказаў, выкарыстання параўнання, супастаўлення, аналогіі.

ГУТАРКА – метад навучання, пры якім настаўнік шляхам пастаноўкі пытанняў накіроўвае вучняў да разумення новага матэрыялу або правярае засваенне ранейшага. Вылучаюцца віды гутаркі:

1) уводная – накіравана на падрыхтоўку да ўспрымання новага матэрыялу або новых твораў мастацтва, утрымлівае пытанні аб гістарычных фактах, аб біяграфічных дадзеных і г.д., яе абавязковым кампанентам з’яўляецца праблемнае пытанне, якое накіроўвае ўвагу вучняў на галоўныя аспекты і асаблівасці матэрыялу, які разглядаецца;

2) узнаўляючая – накіравана на ўзнаўленне ведаў па раней пройдзенаму матэрыялу, на яго замацаванне і сістэматызацыю, выдзяленне галоўнага і абагульненне;

3) эўрыстычная (паведамляючая) – накіравана на засваенне новага матэрыялу шляхам апоры на раней набытыя веды і практычны вопыт, на матэрыял, засвоены на іншых прадметах, на асабісты вопыт вучняў і г.д.

Кожная гутарка павінна мець мэтанакіраваны характар, пытанні павінны быць зразумелымі, змястоўнымі, канкрэтнымі, не ўтрымліваць падказкі. Падчас гутарак пытанні могуць быць адрасаваныя аднаму вучню (індывідуальная гутарка) або навучэнцамі ўсяго класа (франтальная гутарка).

У цэлым, метад гутаркі мае наступную перавагу:

- актывізуе навучэнцаў;

- развівае іх памяць і мову;

- “раскрывае” веды навучэнцаў;

- мае вялікую выхаваўчую сілу;

- з'яўляецца добрым дыягнастычным сродкам.

Недахопы метаду гутаркі:

- патрабуе шмат часу;

- утрымоўвае элемент рызыкі (школьнік можа даць няправільны адказ, які ўспрымаецца іншымі навучэнцамі і фіксуецца ў іх памяці);

- неабходны запас ведаў.

ДЫСКУСІЯ – метад, які заснаваны на абмене поглядамі па вызначанай праблеме, прычым гэтыя погляды адлюстроўваюць асабістыя меркаванні ўдзельнікаў або абапіраюцца на меркаванні іншых асоб. Дыскусія садзейнічае больш глыбокаму разуменню праблемы, фарміраванню ўмення абараняць сваю пазіцыю. Дыскусія – дыялог ці групавое ўзаемадзеянне ў працэсе абмеркавання пытання, абмену думкамі, ідэямі, выказвання дадатковай ці ўдакладняючай інфармацыі. У той жа час, спрэчку, пры якой адбываецца сутыкненне палярных пунктаў гледжання, адстойванне пазіцый, падыходаў, імкненне даказаць сваю праўду, таксама трактуюць як дыскусію. Дыскусія (лат. discussio — разгляд, даследаванне) вызначаецца як «спосаб арганізацыі сумеснай дзейнасці з мэтай інтэнсіфікацыі працэсу прыняцця рашэнняў у групе; метад навучання, які павялічвае інтэнсіўнасць і эфэктыўнасць навучальнага працэсу за кошт актыўнага ўключэння навучэнцаў у калектыўны пошук ісціны». Віды дыскусій:

1.Дэбаты. Гэта цудоўны метад, які прадугледжвае «барацьбу словамі», імкненне да перамогі. Мэтай гэтага метаду з’яўляецца пошук лепшых аргументаў у абарону сваёй пазіцыі, абвастрэнне і удакладненне сваёй пазіцыі, дэманстрацыя слабой абгрунтаванасці супрацьлеглай пазіцыі. Дэбаты могуць праходзіць як у вуснай, так і пісьмовай форме.

2.Перамовы. Дадзены від дыскусіі прымяняецца настаўнікам з мэтаю абмеркавання сітуацыі і пошуку рашэння, знаходжання кампрамісу, дасягнення кансэнсусу і наладжвання супрацоўніцтва паміж вучнямі; вучнем і настаўнікам.

3.«Круглы» стол. Размова, у якой навучэнцы прымаюць удзел на роўных умовах з мэтай абмену меркаваннямі, ідэямі.

4.Пасяджэнне экспертнай групы (панэльная дыскусія). Арганізацыя і правядзенне гэтага віду дыскусіі прадугледжвае два этапы. Першы этап – папярэдняя падрыхтоўка пяці-шасці вучняў з класа па абмеркаванні задуманай праблемы, у працэсе якой ідзе падбор матэрыялу і фарміраванне ўласнага погляду. На другім этапе яны пераказваюць сваю пазіцыю іншым навучэнцам класа. Пры гэтым іх выступленне не павінна перарастаць у маналог. У слухачоў ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць на яго адказ.

5.Форум. Абмеркаванне пытанняў экспертнай групай, якая складаецца з навучэнцаў, з класа на ўроку.

6.Тэхніка акварыума. Асаблівы варыянт арганізацыі абмеркавання, пры якім, пасля кароткага групавога абмену поглядамі, па аднаму прадстаўніку ад каманды удзельнічаюць у публічнай дыскусіі. Члены каманды могуць дапамагаць свайму прадстаўніку парадамі, якія перадаюцца ў запісках ці ў час тайм-аута.

7.Сімпозіум. Шырока распаўсюджаны від абмеркавання, які дазваляе вучням выступіць з паведамленнямі, якія прэзентуюць іх пункты гледжання, а пасля адказаць на пытанні як настаўніка, так і сваіх аднакласнікаў.

8.Дыспут. Удзельнікі дыскусіі адразу жа вызначаюць два процілеглыя пункты гледжання па пытанні, якое абмяркоўваецца і дзеляцца на дзве групы – прыхільнікаў аднаго пункта погляду і прыхільнікаў іншай. Групы рассаджваюцца па розных канцах класа. Пасля гэтага на сярэдзіну выходзіць адзін з членаў першай групы і прыводзіць аргумент у абарону свайго пункта гледжання. Затым выходзіць прадстаўнік другой групы, аспрэчвае выказаны аргумент і прыводзіць свой довад. Далей зноў выходзіць чалавек з першай групы, аспрэчвае довады папярэдняга прамоўцы і выказвае новыя аргументы. Так адбываецца датуль, пакуль прыхільнікі якога-небудзь пункта гледжання не ўпэўняць прыхільнікаў іншай у сваёй праваце. Унутры групы удзельнікі дыскусіі могуць калектыўна абмяркоўваць довады іншай групы, могуць усталёўваць чаргу выхаду і выказванні аргументаў у абарону свайго пункта гледжання або даваць гэта права таму, у каго ёсць што сказаць. Калі хтосьці з групы ў выніку дыскусіі змяніў свой пункт гледжання, ён можа перайсці ў іншую групу. Скончыць дыспут можна некалькімі спосабамі. У выніку падрабязнага абмеркавання прыхільнікі абедзьвух пунктаў гледжання атрымоўваюць шмат новай інфармацыі. Разгледзеўшы пытанне з розных бакоў, яны могуць схіліцца да аднаго з меркаванняў. Адна з груп можа пераканаць іншых. У іншых выпадках можна запрасіць суддзяў - разумных і паважаных людзей, якія прытрымліваюцца нейтральнай пазіцыі. Яны прысуджаюць перамогу групе, чые аргументы былі больш пераканаўчыя.

9. У адукацыйным працэсе можа ўжывацца і такая форма дыскусіі як Ліберальны клуб. Ліберальны клуб – гэта больш вольная форма дыскусіі, якая выкарыстоўваецца як першае набліжэнне да тэмы. На Ліберальным клубе могуць выказацца ўсе жадаючыя. Для правядзення Ліберальнага клуба неабходны кіраўнік (гэтую ролю можа выконваць настаўнік або найбольш падрыхтаваны вучань), рэпарцёр, хранаметрыст, эксперты. Кіраўнік падае слова ўдзельнікам дыскусіі, экспертам, задае неабходныя пытанні, сочыць за тым, каб кожны жадаючы меў магчымасць выказацца, талерантна кіруе дыскусіяй, калі атмасфера напальваецца, падводзіць вынікі дыскусіі. Ролю рэпарцёра выконвае навучэнец, які вядзе запіс аргументаў на вялікіх лістах паперы, для таго, каб удзельнікі дыскусіі маглі звярнуцца да іх у патрэбны момант. У якасці экспертаў могуць быць запрошаныя людзі, якія больш, чым навучэнцы дасведчаныя ў дадзенай праблеме.

Школьныя дыскусіі звычайна праводзяцца па тых тэмах сусветнай мастацкай культуры, па якіх у мастацтвазнаўстве толькі складваецца агульная думка ці якія уздымаюць актуальныя для вучняў праблемы, пераважна маральнага і філасофскага плана. Немэтазгодна праводзіць дыскусіі па тэмах школьнай праграмы, якія ўжо вывучаліся на ўроках, бо ўсе спрэчныя пытанні ў такім выпадку звычайна вырашаны і дыскусіі можа не атрымацца.

ЛЕКЦЫЯ – паслядоўнае выкладанне фундаментальнага раздзелу вучэбнай праграмы з фармуляваннем вынікаў і абагульненняў. Гэта маналагічны спосаб выкладання аб’ёмнага матэрыяла. Выкарыстанне лекцыі дазваляе забяспечыць закончанасць і цэласнасць успрымання вучнямі вучэбнага матэрыяла ў яго лагічнай паслядоўнасці і ўзаемасувязях па тэме ў цэлым.

РАБОТА З КНІГАЙ – пры выбары дадзенага метада настаўнік павінен навучыць выдзяляць галоўнае, акцэнтаваць увагу вучняў на канкрэтным заданні. Прыёмы: складанне плана, канспекта, выпіска цытат, тэзісаў, стварэнне анатацый, рэцэнзій, складанне даведак, фармальна-лагічных мадэляў (славесна-схематычных выяў прачытанага), тэматычнага тэзауруса (упарадкаванага комплекса базавых паняццяў па тэме), праца са слоўнікам, аналіз табліцы, малюнка, завучванне тэкстаў і г.д.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 224; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.012 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты