КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Метады выкладання айчыннай і сусветнай мастацкай культуры ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання: пасіўныя, актыўныя, інтэрактыўныя метады.
ІV. Метады навучання ў залежнасці ад формы ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання. Метады навучання – гэта сукупнасць прыёмаў і падыходаў, якія адлюстроўваюць форму ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка ў працэсе навучання. У сучасным разуменні працэс навучання разглядаецца як працэс узаемадзеяння паміж настаўнікам і вучнямі (урок) з мэтай далучэння вучняў да вызначаных ведаў, навыкаў, уменняў і каштоўнасцей. З першых дзён існавання навучання і да сёняшняга дня сфарміраваліся, зацвердзіліся і атрымалі шырокае распаўсюджанне тры асноўныя формы ўзаемадзеяння настаўніка і вучняў. Метады навучання можна падзяліць на тры абагуленыя групы: 1.Пасіўныя метады; 2.Актыўные метады; 3.Інтэрактыўные метады. Пасіўны метад (схема 1) – гэта форма ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка, у якой настаўнік з’яўляецца асноўнай дзеючай асобай і кіроўцай ходам урока, а вучня выступаюць у ролі пасіўных слухачоў, якія падпарадкаваны дырэктывам настаўніка. Сувязь настаўніка з вучнямі ажыццяўляецца пры дапамозе апытанняў, самастойных, кантрольных прац, тэстаў і г.д. З пункту гледжання сучасных педагагічных тэхналогій і эфектыўнасці засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу пасіўны метад лічыцца самым неэфектыўным, але, нягледзячы на гэта, ён мае і некаторыя плюсы. Гэта адносна нескладаная падрыхтоўка да ўроку з боку настаўніка і магчымасць выкладання параўнальна большай колькасці вучэбнага матэрыялу ў абмежаваных часовых рамках урока. Лекцыя – самы распаўсюджаны від пасіўнага ўрока. Гэты від шырока выкарыстоўваецца ў ВУЗах, дзе вучацца дарослыя людзі, якія маюць дакладныя мэты глыбока вывучаць прадмет. Актыўны метад (схема 2) – гэта форма ўзаемадзеяння вучняў і настаўніка, пры якой навучэнцы не з’яўляюцца не пасіўнымі слухачамі, а актыўныя ўдзельнікі ўрока. Калі на пасіўным уроку асноўнай дзеючай асобай і мэнеджэрам урока быў настаўнік, то ў дадзеным выпадку настаўнік і вучні знаходзяцца на роўных правах. Калі пасіўныя метады прадугледжваюць аўтакратны стыль узаемадзеяння, то актыўныя метады арыентаваны на дэмакратычны стыль. Інтэрактыўны метад (схема 3). Інтэрактыўны («Inter» - гэта ўзаемны, «act» - дзейнічаць) – гэта азначае ўзаемадзейнічаць, гутарыць, весці дыялог. Іншымі словамі, у адрозненні ад актыўных метадаў інтэрактыўныя арыентаваны на больш шырокае ўзаемадзеянне вучняў не толькі з настаўнікам, але і адзін з адным і на дамініраванне актыўнасці вучняў у працэсе навучання. Месца настаўніка на інтэрактыўных уроках зводзіцца да накіравання дзейнасці вучняў на дасягнення мэтаў урока. Настаўнік таксама распрацоўвае план урока, уключаючы інтэрактыўныя практыкаванні і заданні, у ходзе выканання якіх вучні не толькі і не столькі замацоўваюць раней вывучаны матэрыял, колькі вывучаюць новы.
|