КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Гульня як феномен культуры і як сродак развіцця творчых здольнасцей чалавека. Месца і роля гульні ў працэсе выкладання.Гульня – гэта сацыяльна-культурны феномен,у якім адбываецца ўмоўнае адлюстраванне рэчаіснасці, таму лепшыя ўзоры народнай культуры, працоўнай дзейнасці, педагогіцы не толькі не знікаюць у гульнях, але і беражліва зберагаюцца, пераасэнсоўваюцца, набываюць новае значэнне. Гульня мае велізарныя магчымасці ўплыву на асобу чалавека, вялікі выхаваўчы і развіваючы патэнцыял. Гульня ў сваёй сутнасці мае велізарны выхаваўчы патэнцыял: яна захоўвае лепшыя традыцыі народнай педагогікі і культуры, нацыянальны каларыт, звычаі, нормы адносін у грамадстве і да прыроды. Гэтыя аспекты даюць магчымасць сцвярджаць, што гульні – гэта дзейсны сродак выхавання сучаснага маладога чалавека. Паколькі праз гульню, якая з’яўляецца вядучым відам дзейнасці дашкольнікаў і дамініруючай дзейнасцю малодшых школьнікаў, дзіця на ўзроўні падсвядомага ўспрымае інфармацыю аб навакольным свеце, вучыцца разумець і будаваць адносіны да прадметаў і з’яў, мацуецца фізічна і духоўна, акумулюе ў сабе ўсё ўбачанае і пачутае, набывае веды, уменні і навыкі, на якія і будзе абапірацца ў дарослым жыцці. Такім чынам, ажыцяўляецца працэс сацыялізацыі дзіцяці ў культурным асяроддзі. Гульня – гэта традыцыйны від дзейнасці чалавека, які вызначаецца спалучэннем разнастайных элементаў імітавання практычнай і духоўнай дзейнасці чалавека, мае забаўляльную накіраванасць і праводзіцца па пэўных правілах. Функцыі гульні ў вучэбнай дзейнасці: Ø Пазнаваўчая – у гульнёвай дзейнасці адбываецца набыццё новых ведаў, фарміраванне на іх аснове ўменняў і навыкаў; Ø Развіваючая – гульнёвая дзейнасць накіравана на гарманічнае развіццё асобы вучня; Ø Выхаваўчая – працэс перадачы сацыяльнага вопыту старэйшымі пакаленнямі і яго ўспрыманне малодшым пакаленнем – гэта ў шырокім сэнсе і ёсць выхаванне.. І менавіта гульнёвая дзейнасць, якая часам усведамлялася малодшымі членамі грамадства як забава, вучыла пэўным прыёмам, давала неабходныя веды, уменні і навыкі канкрэтных дзеянняў, якія былі неабходныя для жыцця асобы і ўсяго грамадства. На вучэбных занятках гульня садзейнічае разумоваму, фізічнаму, псіхічнаму развіццю маладога чалавека, паколькі непасрэдна шляхам імітавання (дзеці назіраюць за дзеяннямі настаўніка і паступова засвойваюць алгарытм дзеяння) адбываецца перадача ўжо існуючага і пазнанага грамадствам сацыяльнага вопыту: маралі, культуры, мастацтва, працоўных уменняў і навыкаў. Ø Камунікатыўная – садзейнічае стварэнню і ўмацаванню зносін паміж удзельнікамі калектыву; Ø Забаўляльная – гульня садзейнічае павышэнню цікаўнасці да вучэбнага матэрыялу, стварэнню свабоднай і спрыяльнай атмасферы для творчага раскрыцця вучняў, дае магчымасць эмацыянальнай разгрузкі і адпачынку.
|