КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэхнічныя сродкі навучання на занятках па айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.Тэхнічныя сродкі навучання – сістэмы, комплексы, прылады і апаратура з метадычным забеспячэннем, якія ўжываюцца для прад'яўлення і апрацоўкі інфармацыі падчас навучанняў з мэтай павышэння яго эфектыўнасці. Па функцыянальным прызначэнні ТСН звычайна дзеляць на тры асноўных класа: інфармацыйныя, сродкі праграміраванага навучання, сродкі кантролю. Інфармацыйныя тэхнічныя сродкі выкарыстоўваюцца для перадачы і ўспрымання інфармацыі. Яны падзяляюцца на: · візуальныя – сродкі, з дапамогай якіх перадаецца вучэбная інфармацыя, што ўздзейнічае на зрокавыя аналізатары: нямое кіно, дыяпраектар, эпідыяскоп, кадаскоп; · гукавыя – сродкі перадачы вучэбнага матэрыялу, які ўздзейнічае на слыхавыя аналізатары: вучэбныя радыёперадачы, узнаўленне аўдыёзапісу на магнітафоне і г.д.; · камбініраваныя – сродкі, якія ўздзейнічаюць адначасова як на зрок, так і на слых. Такое спалучэнне дае дастатковы эфект пры ўспрыманні вучэбнага матэрыялу і яго засваенні Праграміраванае навучанне ўзнікла ў 50-я гг. ХХ ст. у ЗША. Па форме праграміраванае навучанне ўяўляе сабой асобны від самастойнай працы вучняў над спецыяльна пераапрацаваным вучэбным матэрыялам. Падрыхтаваны такім чынам вучэбны матэрыял можа быць аформлены ў выглядзе праграміраванага падручніка (безмашыннае праграміраванае навучанне) і ў выглядзе кампьютэрнай праграмы (машыннае праграміраванае навучанне). Пры праграміраваным навучанні вучэбны матэрыял даецца невялікімі часткамі, якія называюцца крокамі або порцыямі інфармацыі. Атрыманне вучнямі інфармацыі аб тым, правільна ці няправільна выконвае ён пазнавальныя дзеянні ў працэсе праграміраванага навучання, называецца ўнутранай зваротнай сувяззю. Прынцыпы праграміравання: 1 – лінейны – вучань паслядоўна пераходзіць ад аднаго кроку праграмы да другога, незалежна ад правільнасці выканання кантрольнай часткі; 2 – разгалінаваны – вучань, які няправільна выканаў кантрольнае заданне пасля вывучанага матэрыялу, не можа перайсці да наступнага кроку, ён павінен вярнуцца да паўторнага вывучэння вучэбнага матэрыялу. Як сведчыць практыка, правільна арганізаванае праграміраванае навучанне стварае ўмовы для павышэння эфектыўнасці вучэбнага працэсу. Аднак праграміраванне мае і адмоўныя бакі, паколькі абмяжоўвае творчую дзейнасць вучня, яго ініцыятыву. Таму праграміраванае навучанне не павінна разглядацца як адзіная і пастаянная сістэма для выкарыстання на занятках. Сродкі кантролю – прызначаны для вызначэння ступені і якасці засваення вучэбнага матэрыялу. Такія прылады выкарыстоўваюцца ва ўсіх фазах вучэбнага цыклу. Кантроль – неад'емная частка працэсу навучання, ён выконвае функцыі зваротнай сувязі паміж навучэнцамі і выкладчыкам. Асноўныя формы кантролю, якія рэалізуюцца пры дапамозе сродкаў кантролю, – бягучы кантроль засваення навучэнцамі некаторага аб'ёму вучэбнага матэрыялу і выніковы кантроль на вызначанай стадыі вучэбнага працэсу. Сродкі кантролю бываюць індывідуальныя, групавыя і франтальныя; адрозніваюцца па тыпе навучальных праграм і па метадах увядзення адказу навучэнца. Такія сродкі кантролю бываюць рознай складанасці: ад простых карт да кампьютэрных праграм. Пры аўтаматызаваным кантролі якасці засваення матэрыялу выкладчык у значнай ступені вызваляецца ад працаёмкіх аперацый, уласцівых звычайным метадам апытання, што дае яму магчымасць надаваць больш увагі творчым аспектам навучання і індывідуальнай працы з навучэнцамі. Кантроль становіцца больш рэгулярным, пэўным, эканомным (з пункта гледжання эканоміі часу). Спецыяльна абсталяваныя аўдыторыі для кіравання працэсам кантролю маюць кампьютэрнае праграміраванае начынне для атрымання неабходных статыстычных дадзеных аб якасці засваення вучэбнага матэрыялу. Комплекснае выкарыстанне тэхнічных сродкаў усіх відаў стварае ўмовы для рашэння асноўнай задачы навучання – паляпшэння якасці навучання ў адпаведнасці з патрабаваннямі сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу.
|