Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Класіфікацыя гульняў (арыентавана на вучэбную работу).




1. развіваючыя гульні (накіраваныя на развіццё памяці, увагі, уяўлення).

2. інтэлектуальных ці пазнаваўчыя гульняў (накіраваныя на развіццё мовы, мыслення, логікі)

3. гульні, накіраваныя на мастацкае развіццё асобы.

4. забаўляльныя гульні.

5. ралявыя гульні.

Асноўныя заканамернасці, якія неабходна ўлічваць пры арганізацыі гульнёвай дзейнасці ў вучэбнай рабоце:

1. Узроставы падыход – змест, форма, спосабы арганізацыі гульні павінны адпавядаць узросту гульцоў, іх фізічным і разумовым магчымасцям з улікам арыентацыі на зону актуальнага і зону бліжэйшага развіцця. (ЗАР –гэта тое, што можа дзіця на гэты час без дапамогі. ЗБР – гэта тое, што зможа зрабіць дзіця з мінімальнай дапамогай дарослага.)

2. Апора на цікавасць гульні, якая павінна тонка і эфектыўна ўлічваць патрэбнасці чалавека ва ўражаннях і эмацыянальным кантакце. Цікавая па зместу гульня правацыруе цікавасць да працэсу “гуляння”, а тым самым і неасэнсаваны інтарэс да вучэбнага і выхаваўчага працэсаў.

3. Гульня ў вучэбным працэсе павінна садзейнічаць умацаванню духоўнага кантакту паміж настаўнікам і вучнямі. Менавіта ў працэсе гульні, імітуючы дзеянні, паводзіны кіраўніка гульні, прымяраючы на сабе сацыяльныя ролі, чалавек авалодвае ведамі, уменнямі, навыкамі і тым самым ажыцяўляецца перадача вопыту, захаванне традыцый і забяспечваецца пераемнасць пакаленняў. Таксама гульня стварае выхаваўчую сітуацыю, якая забяспечвае фарміраванне ў чалавека станоўчага вопыту зносін у сацыяльным асяроддзі.

4. Стымуляцыя да самаўдасканалення, заахвочванне да развіцця асобы. Гульня павінна садзейнічаць фарміраванню ўнутранай матывацыі чалавека да асабістага развіцця, культуры пачуццяў, актывізацыі пазнаваўчых працэсаў, развіццю камунікатыўных якасцяў, што дазваляе засвойваць новы вопыт і лепш арыентавацца ў навакольным асяроддзі. (Тут маецца на ўвазе то, што пры арганізацыі гульні, настаўнік павінен так прадумаць яе змест, форму, характар, каб пасля яе правядзення ў гульца засталося ўласнае жаданне пазнаёміцца з якім-небудзь матэрыялам, правіламі, законамі. Каб у яго з'явілася ўласнае пабуджэнне да авалодання якімі-небудзь ведамі, уменнямі ці навыкамі. Такім чынам, праз гульню, настаўнік павінен сфарміраваць у дзіцяці розныя віды матываў: унутраны матыў да працэса навучання (інтарэс да пазнання), імкненне да канкрэтнага выніку, імкненне авалодаць працэсам дзейнасці, імкненне атрымаць асалоду ад самога працэса навучання і іншыя, а таксама матывы да самаўдасканалення і г. д.)

Гульня – гэта зменшанае, спрошчанае і схематычнае адлюстраванне рэчаіснасці і дзіця праз гульню вучыцца жыць ў сапраўдным жыцці.

5. Фарміраванне гарманічна развітай асобы. Пры арганізацыі гульні настаўнік павінен улічваць розныя накірункі развіваючых магчымасцей дзейнасці: духоўнае развіццё, псіхічнае, фізічнае, інтэлектуальнае і г.д., якія павінны быць забяспечаны ў роўнай ступені і адзінстве.

6. Свабоднае развіццё творчых здольнасцяў. У працэсе гульні чалавек павінен праяўляць, раскрываць і развіваць свой творчы патэнцыял, свае задаткі і творчыя магчымасці, накіроўваючы іх на развіццё таленту. Гэта магчыма толькі пры стварэнні спрыяльных умоў і свабоднай атмасферы.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 190; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты