Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Ответ № 19




Метад мастацка-педагагічнай драматургіі ў выкладанні айчыннай і сусветнай мастацкай культуры.

Урок з’яўляецца асноўнай формай аргінізацыі навучання і выхавання ў школе, і, зразумела, асноўнай формай выкладання культуралагічных дысцыплін. Значыць, урок павінен падпарадкоўвацца ўсім заканамернасцям працэса навучання і выхавання. Аднак спецыфіка ўрока па культуралагічных дысцыплінах вызначаецца ў тым, што на першы план выходзіць не кіраванне пазнаваўчай дзейнасцю вучняў, а выхаванне асобы вучня, фарміраванне каштоўнасных адносін сродкамі мастацтва. Спецыфічныя метадычныя асаблівасці ўрока айчыннай і сусветнай мастацкай культуры павінны забяспечыць вядучую ролю арганізацыі перажыванняў.

Прадмет пазнання мастацтва – адносіны чалавека да з’яў жыцця. Вызначэнне сваіх адносін да свету, выбар свайго шляху – адны з галоўных духоўных задач, якія чалавек вырашае ў юнацтве. Пры гэтым дапаможнікам можа стаць мастацтва. Яно ўключае чалавека ў свет падзей, з’яў, праблем, створаных уяўленнем аўтараі прымушае яго разам з героямі твору перажыць сітуацыю, прыняць рашэнне. Толькі непасрэднае перажыванне, характар і сіла пачуцця становіцца адзінай, неабходнай і дастатковай падставай ацэначнага суджэння.

Дзеля таго, каб урок прадстаўляў сабой адзінае цэлае, здольнае ўздзейнічаць на пачуцці і эмоцыі, вельмі важным з’яўляецца яго драматургічная пабудова, распрацоўка яго кампазіцыі і на аснове яе – сцэнара ўрока. У адрозненні ад драматургічнага твора не сюжэт, а кампазіцыя ўрока з’яўляецца галоўным арганізатарам мастацка-дакументальнага матэрыялу.

У тэатры праблемы жыцця, канфліктныя сітуацыі на сцэне вырашаюць дзеючыя асобы, акцёры. Глядач толькі сочыць за сутыкненнем пазіцый, светапоглядаў і вызначае да іх свае адносіны “моўчкі”, у працэсе суперажывання. На занятках у школе вучань – актыўны ўдзельнік дзеяння, і адначасова і глядач, і слухач. Ствараючы на ўроке праблемныя сітуацыі і ўключаючы вучняў у пошукі рашэнняў, настаўнік можа толькі меркаваць пра магчымыя адказы вучняў.

Метад мастацка-педагагічнай драматургіі вызначае распрацаваную на аснове праблемнага навучання і законаў тэатральнай драматургіі сістэму мэтанакіраваных дзеянняў настаўніка, якія арганізуюць зносіны вучняў з творам мастацтва і забяспечваюць цэласнае ўспрыманне твора, выкарыстанне яго сілы, эмацыянальнага ўздзеяння для развіцця духоўнага свету вучняў, а таксама атрыманне ведаў, неабходных для ўспрымання розных відаў мастацтва.

Задача кожнага ўрока айчыннай і сусветнай мастацкай культуры заключаецца ў тым, каб абуджаць уяўленне вучняў, накіроўваць яго ў нечаканым для вучня, нязвыклым і недаступным яму раней накірунку, раскрыць з’яву, факт ў незнаёмых яму раней сувязях, у тым ліку і ў сувязі з праблемамі яго ўласнага жыцця.

У працэсе стварэння ўрока важным кампанентам творчасці настаўніка з’яўляецца адбор і мантаж матэрыялу, яго камапазіцыйнае рашэнне. Мэта ўрока, яго галоўныя задачы – гэта стрыжань, на аснове якога аб’ядноўваюцца часткі ўрока. Кожны ўрок будуецца ў суаднясенні з адпаведнымі канкрэтнымі задачамі, зместам, творчымі магчымасцямі настаўніка.

Аднак ёсць агульныя правілы распрацоўкі кампазіцыі:

1. Яна павінна быць яснай і дакладнай. Задума кампазіцыі ўрока, якая рэалізаваны ў паслядоўным, дакладным развіцці праблем, што лагічна пераходзяць адна ў другую, павінна быць у цэнтры ўвагі вучня, абуджаць яго думкі і пачуцці. У драматургіі гэта асаблівасць кампазіцыі называецца скразным дзеяннем.

2. Пабудова урока:

А) экспазіцыя – пачатак урока, тая сітуацыя, з якой пачнецца развіццё праблемы. Яна задае правільную танальнасць, уводзіць вучняў у вобразны свет урока і накіроўвае іх увагу на галоўную думку, ідэю.

Б) завязка – падзея, з’ява, факт, якія з’яўляюцца штуршком да ўзнікнення канфлікту.

В) развіццё дзеяння – распрацоўка праблемы, пошук шляхоў вырашэння.

Г) кульмінацыя – вяршыня ўроку, вызначэнне тых маральных, ідэйных, эстэтычных вынікаў, да якіх павінны прыйсці вучні. Яны павінны ўзнікнуць у свядомасці вучняў на вельмі высокай ноце эмацыянальнага гучання. Таму важна, каб эмацыянальнае напружанне ўрока ўвесь час развівалася па ўзыходзячай і не загасала да яго завяршэння.

Д) развязка – фінал урока, наступае тады, калі вырашаныя праблемы, вызначаны адказы на пытанні, сфармуляваны асноўныя вынікі.

Е) “паслядзеянне” – калі дзеянне ўрока працягваецца пасля школы, у размовах, думках, уяўленні вучняў, калі ўзнікае імкненне яшчэ раз сустрэцца з творам мастацтва.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 144; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты