КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў гады Вялiкай Айчыннай вайны25 чэрвеня 1941 г., калі нямецкія войскі набліжаліся да Мінска, Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў у Магілёў, затым у Гомель, пасля акупацыі ўсёй тэрыторыі Беларусі эвакуіраваўся ў г. Арол, а затым — у Маскву. Але і ва ўмовах эвакуацыі ён працягваў выконваць функцыі дзяржаўнай улады рэспублiкi, выдаваў указы аб аб’яднанні наркаматаў, назначэнні і перамяшчэнні народных камісараў і членаў урада БССР, прадаўжэнні паўнамоцтваў органаў улады і г.д. У чэрвені 1942 г. тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання скончыўся, але з улікам ваеннага становішча ён штогод адтэрміноўваў выбары і прадаўжаў свае паўнамоцтвы да 1945 г. Пасля вызвалення Гомеля Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР пераехаў з Масквы ў гэты абласны цэнтр, а 14 лютага 1944 г. быў выдадзены ўказ аб скліканні шостай сесіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, першай за час вайны, якая мела вялікае значэнне для далейшага развiцця вызваленчай барацьбы беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На сесіі быў абмеркаваны і зацверджаны дзяржаўны бюджэт рэспублiкi на 1944 г., а таксама справаздача аб выкананні бюджэту за 1940 — 1941 гг., прынята рашэнне аб утварэнні двух наркаматаў БССР — замежных спраў і абароны. Былі таксама зацверджаны ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета, прынятыя памiж пятай і шостай сесіямі. Дзейнасць Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР пасля сесіі актывізавалася. Акрамя вырашэння пытанняў аб зменах у сiстэме вышэйшых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублiкi, назначэння і вызвалення наркамаў Прэзідыум разглядаў і іншыя пытанні, у прыватнасці 21 красавіка 1944 г. ён разгледзеў пытанне аб памілаванні грамадзян, асуджаных судовымі органамі БССР. За час акупацыі народнай гаспадарцы рэспублiкi былі прычынены велізарныя страты. Органам улады і кіравання на месцах неабходна было прымаць неадкладныя меры па адраджэнні сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У сувязi з гэтым было прызнана мэтазгодным разбуйненне абласцей, якія панеслі найбольшыя страты і 20 верасня 1941 г. былі ўтвораны Бабруйская, Гродзенская і Полацкая вобласці. Аднаўленне мясцовых органаў дзяржаўнай улады і кіравання мела некаторыя асаблiвасці. Справа ў тым, што ўмовы ваеннага часу, прызыў большасці дэпутатаў у армію не дазвалялі склікаць сесіі абласных Саветаў. Па гэтай прычыне склад выканаўчых камітэтаў абласных Саветаў зацвярджаўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР. У гады вайны Прэзідыум Вярхоўнага Савета прыняў шэраг указаў, напрыклад ад 6 лютага 1945 г., якім вызначаўся парадак набыцця савецкага грама-дзянства асобамі, якія перасяліліся ў Беларускую ССР з Польшчы на падставе пагаднення ад 9 верасня 1944 г. памiж урадам Беларусі і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення. Згодна з гэтым нарматыўна-прававым актам усе асобы, якія перасяліліся з Польшчы ў БССР, з моманту іх прыбыцця на тэрыторыю Беларусі набывалі грамадзянства БССР. 3 ліпеня 1945 г. у Мінску праходзіла сёмая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР першага склікання, на якой быў прыняты Закон “Аб азнаменаванні перамогі і ўвекавечанні памяці воінаў Чырвонай Арміі і партызан, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнiкамi ў перыяд Вялiкай Айчыннай вайны Савецкага Саюза”. Згодна з ім дзень 3 ліпеня станавіўся ўсенародным святам вызвалення Беларусі ад фашысцкіх акупантаў. Вярхоўны Савет разгледзеў і зацвердзіў дзяржаўны бюджэт рэспублiкi на 1945 г. У сувязі з утварэннем новых абласцей вышэйшы орган дзяржаўнай улады ўнёс адпаведныя змены ў Канстытуцыю БССР. Ён жа зацвердзіў указы Прэзідыума Вярхоўнага Савета рэспублiкi, прынятыя ў перыяд памiж сесіямі. 12 лістапада 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР зацвердзіў выбарчыя камісіі па выбарах у Савет Нацыянальнасцей ад Беларускай ССР. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прымаў у гэты час і іншыя нарматыўныя акты па арганiзацыі дзейнасці органаў улады і кіравання ва ўмовах пераходу да міру. Дзейнасць Саўнаркама рэспублiкi ў пачатку вайны вызначалася арганізацыйна-гаспадарчымі задачамі, звязанымі з перабудовай работы прамысловасці і транспарту на ваенны лад, эвакуацыяй насельніцтва і матэрыяльных сродкаў у глыбокі савецкі тыл. Дзейнасць беларускага ўрада не спынялася i ва ўмовах эвакуацыі. З мэтай наладжвання і ўмацавання сувязі з грамадзянамі БССР, якія знаходзіліся ў тыле, і паляпшэння работы сярод іх урад у красавіку 1942 г. арганізаваў аддзел па рабоце сярод эвакуіраванага з Беларусі насельніцтва. Для распрацоўкі канкрэтных мер па ўзнаўленні дзейнасці дзяржаўных органаў і аднаўленні народнай гаспадаркі рэспублiкi ў маі 1942 г. СНК Беларусі стварыў аператыўную групу Дзяржплана пры Саўнаркаме БССР, а пасля ўваходжання часцей Чырвонай Армiі на тэрыторыю Беларусі разгарнуў работу па арганiзацыі дзейнасці органаў кіравання і аднаўленнi разбуранай гаспадаркі ў вызваленых раёнах рэспублiкi. На працягу 1943—1945 гг. урад Беларусі разгле-дзеў шырокае кола пытанняў аб узнаўленні дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, гаспадарчых і культурных устаноў, ліквідацыі вынікаў акупацыі і г.д. Напрыклад, калі ў 1943 г. ён прыняў 276 пастаноў і распараджэнняў, у 1944 г. — 990, то ў 1945 г. — каля 2 тыс. Акрамя таго, урад накіроўваў і пастаянна кантраляваў дзейнасць наркаматаў і выканкамаў мясцовых Саветаў, у сувязі з чым да 1944 г. на вызваленай ад акупантаў тэрыторыі пачалі дзейнасць амаль усе цэнтральныя органы дзяржаўнага кіравання і гаспадарчыя органы, выканаўчыя камітэты мясцовых Саветаў. У лістападзе 1943 г. упершыню за ваенныя гады пачалася работа па складанні народнагаспадарчага плана і дзяржаўнага бюджэту рэспублiкi на 1944 г. У жніўні 1945 г. ЦК КП(б)Б і СНК Беларусі разгле-дзелі першы пасляваенны пяцігадовы план аднаўлення і развiцця народнай гаспадаркі БССР.
|