Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту Беларускай ССР




У канцы 80-х гг. адзначаецца ажыўленне і хуткае нарастанне руху народаў за выхад з СССР і набыццё рэспублiкамі сапраўднага дзяржаўнага суверэнітэту. Першымі да практычнай рэалiзацыі гэтых мэт прыступілі рэспублiкi Прыбалтыкі. У сакавіку 1990 г. Вярхоўны Савет Літвы першым з рэспублiк СССР абвясціў аб аднаўленні поўнага дзяржаўнага суверэнітэту Літвы, якога яна была пазбаўлена ў 1940 г. у сувязі з далучэннем да СССР. Аб сваім суверэнітэце абвясцілі таксама Латвія і Эстонія. На Беларусі рух за нацыянальнае адраджэнне і незалежнасць ад Цэнтра таксама ўзмацніўся, але ён прадугледжваў перш за ўсё карэннае пераўтварэнне Саюза ССР у сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублiк.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублiкi, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развiцця, хоць і не выключала магчымасці аб’яднання разам з іншымі рэспублiкамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублiкi выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора”, прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублiк. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу Беларускай ССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон “Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў Беларускай ССР”, артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў Беларускай ССР належыць народу, які з’яўляецца носьбітам суверэ-нітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспублiцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублiкi належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон “Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР”, якім вызначыў сiстэму і эканамiчную базу мясцовага самакіравання ў рэспублiцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Аднак надзеі забяспечыць суверэнітэт рэспублiкi і ў той жа час захаваць Саюз аказаліся нязбыўнымі. Гэтаму перашкаджалі дзве сілы, якія займалі супрацьлеглыя пазіцыі. З аднаго боку, радыкальна-патрыятычныя нацыянальныя рухі ў рэспублiках, уплыў якіх хутка ўзрастаў, патрабавалі поўнай незалежнасці і ніякага Саюза; з другога — кіруючая партыйна-дзяржаўная наменклатура стаяла за захаванне Саюза як унітарнай дзяржавы толькi з падмаляваным фасадам. З адзінствам краіны яны не ў апошнюю чаргу звязвалі свае надзеі на захаванне каманднай эканомікі, якая забяспечвала ім панаванне ў грамадстве. Гэта і было тое галоўнае, што аб’ядноўвала інтарэсы правячых колаў у Цэнтры і ў рэспублiках.

З мэтай не дапусціць набыцця рэспублiкамі незалежнасці, спыніць радыкальныя рэформы ў экано-міцы і грамадстве група вышэйшых дзяржаўных і партыйных дзеячаў СССР, якія аказаліся на чале дзяржавы, арганізавалі жнівеньскі загавор. Узнікла рэальная пагроза прыпынення працэсу дэмакратызацыі і вяртання да аднапартыйнай сiстэмы і камандна-адміністрацыйных метадаў кіравання. Падаўленне загавора адчыніла шлях да хуткага набыцця рэспублiкамі поўнай незалежнасці. Менавiта спроба дзяржаўнага перавароту ў Маскве выклікала неабходнасць увядзення ў жыццё Закона ад 25 жніўня 1991 г. “Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”.

Для практычнага замацавання суверэнітэту рэспублiкi і пераўтварэння яе ў незалежную дзяржаву асаблiвае значэнне мела абарона эканамiчнага суверэнітэту Беларусі. Гэта пытанне было вырашана 26 жніўня 1991 г., калі сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамiчнай самастойнасці БССР”. Усе прадпрыемствы, арганiзацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублiкi, перадаваліся ва ўласнасць Беларускай ССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублiкi спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Ка-мітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублiкi Беларусь і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыянiравання асабістых узброеных сіл рэспублiкi, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз’ядзернай нейтральнай дзяржавы (“Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе”, “Аб абароне”, “Аб узброеных сілах Рэспублiкi Беларусь”, “Аб статусе ваеннаслужачага” і інш.).

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве Беларускай ССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца “Рэспублiка Беларусь”, а ў скарочаных назвах — “Беларусь”. Новым сцягам Рэспублiкi Беларусь з’явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам — герб “Пагоня”. 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь”.

Першараднае значэнне ў культурна-нацыянальным адраджэнні сучаснай Беларусі мае вяртанне народу яго роднай мовы. Важным крокам на гэтым шляху з’явілася прыняцце Вярхоўным Саветам Закона аб мовах, які ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай Рэспублiкi Беларусь з’яўляецца беларуская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін памiж людзьмі. Разам з тым Рэспублiка Беларусь забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублiкi Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндума рускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам Рэспублiкi Беларусь і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускiм нацыянальным арнаментам на белым полі.

Заключным акордам у набыцці Рэспублiкай Беларусь, як і іншымі рэспублiкамі былога Саюза, дзяржаўнага суверэнітэту з’явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыi і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб’ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. Тры дзяржавы аб’ядналіся ў СНД і прапанавалі ўступіць у Садружнасць і іншым краінам былога СССР.

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублiкi Беларусь ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалежных дзяржаў.

Афіцыйным месцам знаходжання каардынацыйных органаў СНД была вызначана сталіца Беларусі Мінск. Усе незалежныя дзяржавы знаходзяцца ў пошуку найбольш прымальных для ўсіх удзельнікаў прынцыпаў новай садружнасці. Так, распрацаваны і прыняты шэраг дакументаў, у тым лiку Устаў СНД, дзейнічае міжпарламенцкае аб’яднанне, цэнтр якога знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу, развіваюцца шматбаковыя адносіны памiж дзяржавамі, якія ўтварыліся на месцы былога Саюза.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны мiжнародным супольніцтвам. Рэспублiка Беларусь па стане на снежань 1997 г. прызнана больш чым 120 дзяржавамі свету. Яна паўнапраўны ўдзельнік нарады па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, член Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка і іншых мiжнародных фінансавых інстытутаў. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Беларусь прытрымліваецца нейтралітэту і бяз’ядзернасці, праводзіць курс на ўмацаванне эканамiчнага ўзаемадзеяння краін СНД, хутчэйшае фармiраванне ўсходнееўрапейскага рынку, стварэнне ўмоў для яго паступовай інтэграцыі з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еўропы, удзяляе ўвагу развiццю двухбаковых эканамiчных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-05; просмотров: 262; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты