Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Сацыялагічныя даследаванні чытання ў Беларусі




Вывучэнне чытання ў Беларусі ў рамках агульнасаюзных даследаванняў. Роля Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І.Леніна ў развіцці сацыялогіі чытання ў Беларусі. Даследаванні пад кіраўніцтвам К.С.Санько: “Роля кнігі і бібліятэкі ў жыцці сучаснай беларускай вёскі”, “Кніга і чытанне ў жыцці рабочых ударных камсамольскіх будоўляў на Беларусі”.

Правядзенне самастойных сацыялагічных даследаванняў у 1990-я гады: “Чытач масавых публічных бібліятэк”, “Кніга і чытанне ў жыцці нацыянальных меншасцяў”, “Роля бібліятэкі ў абслугоўванні маланаселеных пунктаў”, “Чытач навуковай бібліятэкі і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання на Беларусі”.

Лакальныя даследаванні: “Студэнты малодшых курсаў – чытачы Нацыянальнай бібліятэкі”, “Даследаванне чытачоў, не аднавіўшых сваю рэгістрацыю”. Маркетынгавы падыход да даследаванняў чытача і чытання. Даследаванне “Публічная бібліятэка ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна”. Маніторынгавы характар даследавання карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Развіццё маркетынгавых даследаванняў у бібліятэках краіны: праблемы і кірункі. Вынікі сацыялагічных даследаванняў чытання на старонках прафесійнага друку і ў дысертацыйных даследаваннях.

 

7. Методыка вывучэння карыстальніка ва ўмовах бібліятэкі. Метадалагічны раздзел праграмы

сацыялагічнага даследавання

Этапы станаўлення даследавання чытання ў Беларусі. Агульныя і прыватныя метады даследавання. Сацыялагічныя, псіхалагічныя і педагагічныя метады ў даследаваннях чытання. Аналіз дакументаў, назіранне і апытанне як асноўныя метады збору першаснай сацыялагічнай інфар­мацыі аб чытанні і паводзінах чатачоў.

Праграма сацыялагічнага даследавання чытання як асноўны метадычны дакумент. Метадалагічны і працэдурны раздзелы праграмы. Вызначэнне праблемы і праблемнай сітуацыі як падставы для правядзення даследавання. Аб’ект, прадмет, мэта і задачы ў сацыялагічным даследаванні чытання. Інтэрпрэтацыя і аперацыяналізацыя ключавых паняццяў і іх роля ў распрацоўцы метадалагічнага раздзела праграмы даследавання. Рабочыя гіпотэзы ў даследаванні чытання: віды і значэнне.

 

8. Працэдура сацыялагічнага даследавання чытання

Распрацоўка працэдурнага раздзела праграмы дасле­давання. Генеральная і выбарачная сукупнасці, прынцыпы выбаркі і іх ужыванне ў сацыялагічных даследаваннях чытання ў Беларусі. Выпадковая і квотная выбаркі: маг­чымасці выкарыстання ва ўмовах бібліятэкі.

Шкалы вымярэння сацыяльных паказчыкаў і межы іх ужывання ў даследаванні чытання. Намінальная, рангавая і інтэрвальная шкалы вымярэння. Стварэнне інструментарыя даследавання. Структура анкеты і правілы яе складання. Зварот да карыстальніка. Фармуліроўка пытанняў і правілы іх размяшчэння ў анкеце. Паспартычка. Правядзенне пілатаж­нага даследавання. Арганізацыя палявога даследа­вання. Колькасны аналіз вынікаў даследавання. Простае лінейнае размеркаванне вынікаў і яго магчымасці. Пабудова табліц суадносін колькасных паказчыкаў. Афармленне вынікаў даследавання і справаздача. Рэкамендацыі па выніках даследавання і іх укараненне ў практыку абслугоўвання.

 

9. Тэарэтычныя асновы сацыякультурнага

праектавання ў бібліятэках

Сутнасць і асноўныя рысы сацыякультурнага праектавання ў бібліятэках. Мэты, задачы і прынцыпы сацыякультурнай праектнай дзейнасці бібліятэк. Сацыякультурнае праектаванне ў кантэксце сацыяльнай палітыкі дзяржавы, эканамічных і культурных задач развіцця грамадства.

Аб’екты і суб’екты сацыякультурнага праектавання бібліятэк.

Праграмы і праекты як асноўныя дакументы сацыя­культурнага праектавання бібліятэк і формы сацыяльнай актыўнасці карыстальнікаў. Класіфікацыя сацыякультурных бібліятэчных праектаў і праграм.

Сацыякультурны бібліятэчны праект: вызначэнне, сут­насць, спецыфіка. Мэтавая сацыякультурная праграма біблія­тэкі: структурныя і змястоўныя асаблівасці, стадыі фармі­равання. Выбар формаў і метадаў сацыякультурнага выхавання сродкамі мэтавых комплексных праграм.

Прыярытэтныя сферы праграмна-мэтавай дзейнасці бібліятэк сацыякультурнай накіраванасці. Тыпы праектных рашэнняў бібліятэк па арганізацыі сацыякультурных мера­- прыемстваў.

10. Тэхналогія сацыякультурнай праектнай

дзейнасці бібліятэк

Складаючыя кампаненты сацыякультурных праектных тэхналогій, іх рэалізацыя на ўзроўні бібліятэк. Дзейнасць бібліятэк у кантэксце рэкрэацыйнай, інфармацыйнай, асвет­ніцкай, камунікатыўнай, відовішчнай праектных сацыя­культурных тэхналагічных сістэм.

Падрыхтоўчы, арганізацыйна-творчы, вытворчы і экспертны этапы распрацоўкі сацыякультурных праграм і праектаў у бібліятэках. Улік сацыяльна-дэмаграфічных і сацыяльна-культурных прымет пры арганізацыі праектнай дзейнасці. Метады і інструментарый сацыякультурнага праектавання. Выкарыстанне мадэляў сацыяльнага прагназа­вання і праектавання ў рабоце бібліятэк. Тэхналогія мадэля­вання. Абгрунтаванне і апрабацыя сацыякультурных бібліятэчных праектаў. Грамадская прэзентацыя сацыякуль­турных праектаў (мера- прыемстваў) бібліятэкамі.

Кіраванне сацыякультурным праектаваннем у бібліятэках. Характарыстыка творчых і эканамічных паказчыкаў эфектыўнасці сацыякультурнай праектнай дзейнасці бібліятэк.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 193; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты