КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Каталагізацыя дакументаў
1. Вiды i формы бiблiятэчных каталогаў Класiфiкацыя бiблiятэчных каталогаў па спосабах групоўкi бiблiяграфiчных запiсаў: фармальныя (алфавiтныя, храналагiчныя) i рэальныя (сiстэматычныя, прадметныя i iншыя) каталогi. Класiфiкацыя бiблiятэчных каталогаў па iншых прыметах: вiдах дакументаў, ахопе фондаў, прызначэнні. Паняцце аб сiстэме каталогаў бiблiятэкi як сродку шматаспектнага раскрыцця складу i зместу яе фонду. Формы бiблiятэчнага каталога. Значэнне формы каталога для яго выкарыстання. Асноўныя формы каталога: у выглядзе кніжнага выдання i карткавая. Iх вартасці i недахопы. Тэндэнцыi развiцця формы бiблiятэчнага каталога. Рэтраканверсія традыцыйных каталогаў. Машыначытальныя (электронныя) каталогi. Стан i перспектывы далейшага развiцця i выкарыстання каталогаў у бiблiятэках Рэспублiкi Беларусь.
2. Унiфiкацыя i стандартызацыя бiблiяграфiчнага апiсання Унiфiкацыя i стандартызацыя. Iх азначэннi. Роля унiфiкацыi i стандартызацыi ў развiццi методыкi бiблiяграфiчнага апiсання. Стварэнне сiстэмы дзяржаўных стандартаў у галіне бiблiяграфiчнага апiсання. Распрацоўка ГОСТ 7.1–76 “Библиографическое описание произведений печати", ГОСТ 7.1–84 “Библиографическое описание документа» – новы этап у развiццi тэорыi i методыкi бiблiяграфiчнага апiсання. ГОСТ 7.1–2003 “Библиографическая запись. Библиографическое описание", ГОСТ 7.80–2000 “Библиографическая запись. Заголовок”, ГОСТ 7.82–2001 “Библиографическая запись. Библиографическое описание электронных ресурсов”, іх роля ў развіцці тэорыі і методыкі бібліяграфічнага апісання дакументаў. Стан i перспектывы развiцця тэорыi i методыкi бiблiяграфiчнага апiсання ў Беларусi. Агульная характарыстыка BELMARC.
3. Агульная методыка фарміравання бiблiяграфiчнага запісу дакументаў Паняцце аб агульнай i прыватнай методыцы бiблiяграфічнага апiсання. Дакумент як аснова для складання бiблiяграфiчнага апiсання. Вобласці і элементы бiблiяграфiчнага апiсання. Iх паслядоўнасць. Прадпісаная пунктуацыя. Абавязковыя i факультатыўныя элементы апiсання. Загаловак і яго віды. Аднаўзроўневае, шматузроўневае і аналiтычнае бiблiяграфiчныя апiсаннi: іх характарыстыка, прызначэнне. Поўны, пашыраны і кароткі бiблiяграфiчныя запісы. Аб’ём бiблiяграфiчных звестак у iх, выпадкi прымянення кожнага з iх. Вiды бiблiяграфiчнага запісу. Асноўны запіс. Яго роля, аб’ём звестак, залежнасць ад выбару першага слова бiблiяграфiчнага апiсання. Дадатковыя запісы. Iх вiды, прызначэнне i выкарыстанне. Асаблівасці складання бібліяграфічнага запісу на асобныя віды выданняў. Машыначытальны бібліяграфічны запіс. 4. Характарыстыка табліц ББК, іх выкарыстанне ў бібліятэках Беларусі Гісторыя стварэння ББК. Структура ББК, індэксацыя. Табліцы ББК для бібліятэк розных тыпаў. Удасканаленне ББК. Дапаўненні і перавыданні ББК. Новае ў ББК. Стан і перспектывы развіцця табліцы. Рабочыя табліцы для масавых бібліятэк. Прымяненне ББК у бібліятэках Беларусі. Выданне ББК на беларускай мове (для дзіцячых і школьных бібліятэк). Выкарыстанне ББК у якасці інфармацыйна-пошукавай мовы аўтаматызаваных ІПС.
5. Агульная характарыстыка УДК Гісторыя стварэння УДК. Дзейнасць Міжнароднай федэрацыі па дакументацыі (МФД) і Кансорцыума УДК па пытаннях развіцця і распаўсюджвання УДК. Агульная характарыстыка УДК. Асноўныя выданні табліц УДК. Выданне УДК на беларускай мове (скарочаны варыянт). Удасканаленне табліц. Выкарыстанне УДК у навуковых і тэхнічных бібліятэках Беларусі, органах НТІ, Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі, выдавецтвах. 6. Машыначытальныя (электронныя) каталогі (ЭК). Асаблівасці іх складання і выкарыстання Паняцце “электронны каталог”, яго сутнасць, прызначэнне. Праблемы арганізацыі і вядзення ЭК (выбар праграмных сродкаў, фарматаў, алгарытм уводу). Выкарыстанне ЭК. Аператыўнасць выдачы бібліяграфічнай інфармацыі. Стан, перспектывы развіцця і выкарыстання ЭК у Беларусі. Стварэнне зводнага электроннага каталога ў Беларусі.
|