КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Тэорыя фарміравання бібліятэчнага фондуПаняцце “фарміраванне бібліятэчнага фонду”. Сутнасць, мэта і прынцыпы фарміравання бібліятэчнага фонду. Тэорыя адбору. Сутнасць адбору. Першасны і другасны адбор. Крытэрыі якасці і эфектыўнасці адбору. Канцэпцыя паўнаты бібліятэчнага фонду. Ядро бібліятэчнага фонду.
2. Фарміраванне бібліятэчнага фонду як тэхналагічны цыкл. Мадэліраванне бібліятэчнага фонду Тэхналагічная структура цыкла фарміравання бібліятэчнага фонду. Агульныя патрабаванні да тэхналогіі фарміравання бібліятэчнага фонду. Сутнасць і прызначэнне мадэліравання бібліятэчнага фонду. Апісальная, матэматычная, бібліяграфічная і структурная мадэлі бібліятэчнага фонду, методыка іх складання.
3. Камплектаванне бібліятэчнага фонду. Крыніцы і спосабы камплектавання бібліятэчнага фонду Сутнасць, значэнне і віды камплектавання, іх характарыстыка. Даведачны апарат у дапамогу камплектаванню бібліятэчнага фонду. Этапы камплектавання і іх змест. Крыніцы камплектавання бібліятэчнага фонду. Выдавецка-гандлёвыя комплексы як крыніцы камплектавання. Бібліятэчны калектар. Сістэма абавязковага экзэмпляра, яго сутнасць, прызначэнне і функцыі. Іншыя крыніцы і спосабы камплектавання фондаў бібліятэк.
4. Улік, апрацоўка і праверка бібліятэчнага фонду Задачы, функцыі ўліку і патрабаванні да яго. Віды, адзінкі і формы ўліку ў бібліятэках розных тыпаў. Асноўныя нарматыўныя інструктыўна-метадычныя дакументы па ўліку фонду, якія дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Апрацоўка дакументаў, паслядоўнасць яе правядзення. Праверка бібліятэчнага фонду і сітуацыі, якія яе абумоўліваюць. Методыка правядзення праверкі бібліятэчнага фонду.
5. Размяшчэнне і расстаноўка бібліятэчнага фонду Паняцце “размяшчэнне бібліятэчнага фонду”. Задачы і патрабаванні да размяшчэння бібліятэчнага фонду. Спосабы размяшчэння: гарызантальнае, вертыкальнае, іх спалучэнне ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Асаблівасці размяшчэння фонду ва ўмовах адкрытага доступу. Расстаноўка бібліятэчнага фонду, яе значэнне і задачы. Тыпы расстаноўкі: фармальны, семантычны – і іх віды. Спалучэнне розных відаў расстаноўкі бібліятэчнага фонду. Віды расстаноўкі і іх спалучэнне ва ўмовах адкрытага доступу.
6. Захаванне і захаванасць бібліятэчнага фонду Роля і значэнне захаванасці бібліятэчнага фонду. Паняцці “захаванне” і “захаванасць”, іх сувязі з паняццем “бібліятэчны фонд”. Фактары, якія забяспечваюць захаванасць фонду: сацыяльныя, тэхналагічныя, санітарна-гігіенічныя, біялагічныя. Светлавы, тэмпературна-вільготнасны, экалагічны рэжымы захавання бібліятэчнага фонду. Электронныя сродкі забеспячэння захаванасці бібліятэчнага фонду.
7. Кіраванне фарміраваннем сістэмы бібліятэчнага фонду Сутнасць кіравання бібліятэчным фондам. Структура кіравання бібліятэчным фондам. Аб’ект і суб’ект кіравання. Падсістэмы кіравання. Кіраванне персаналам і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі фарміравання бібліятэчнага фонду.Функцыі кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду: прагназаванне, планаванне, арганізацыя, рэгуляванне, улік, кантроль, аналіз. Збор і аналіз інфармацыі, якая неабходная для кіравання фарміраваннем бібліятэчнага фонду. Вывучэнне складу карыстальнікаў, іх інфармацыйных патрэб і запытаў. Вывучэнне выкарыстання бібліятэчнага фонду. Метады вывучэння незадаволеных запытаў. Тэхналогія вывучэння бібліятэчнага фонду: этапы, сродкі, метады.
8. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі Асноўныя групы дакументаў, якія складаюць краязнаўчы фонд. Падфонды краязнаўчых дакументаў; мясцовых дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам і ўраджэнцам краю; дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўчага фонду. Асаблівасці краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў: універсальных навуковых, спецыяльных, публічных масавых.
|