КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
АГУЛЬНАПРАФЕСІЙНЫЯ І СПЕЦЫЯЛЬНЫЯСтр 1 из 11Следующая ⇒ Рэцэнзенты В.І.Саітава, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУ культуры і мастацтваў; Л.Г.Кірухіна, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і сувязях з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь
Рэкамендавана да друку прэзідыумам навукова-метадычнага савета Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № 4 ад 13.01.2009 г.) АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ ПА “БІБЛІЯТЭКАЗНАЎСТВЕ” Дзяржаўны экзамен – гэта падвядзенне вынікаў навучання выпускніка, праверка яго тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі да прафесійнай бібліятэчнай дзейнасці. Ён праводзіцца па ўсіх дысцыплінах бібліятэказнаўчага цыкла, па кожнай з якіх адабраны галоўныя пытанні. Праграма да дзяржаўных экзаменаў складаецца з дзвюх частак. Першая частка ўключае пытанні па асноўных бібліятэказнаўчых агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплінах. Другая частка ўключае пытанні па дысцыплінах спецыялізацый. Пры падрыхтоўцы да экзамену па першым раздзеле студэнтам усіх спецыялізацый неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на тэарэтыка-метадычныя пытанні сучаснага агульнага і спецыяльнага бібліятэказнаўства, прынцыпы дзейнасці і сацыяльныя функцыі бібліятэк, эвалюцыю ўяўленняў аб бібліятэцы як сістэме, арганізацыю бібліятэчнай сістэмы ў краіне, сучасныя тэхналогіі і сродкі каталагізацыі дакументаў, тэорыю, тэхналогію і методыку фарміравання фондаў бібліятэк, сацыяльна-псіхалагічныя аспекты і формы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк, а таксама арганізацыйна-кіраўніцкія пытанні, звязаныя з укараненнем маркетынгавага падыходу да дзейнасці бібліятэк, асаблівасцямі іх функцыянавання ва ўмовах інфармацыйнага рынку. Пры засваенні пытанняў, уключаных у другі раздзел праграмы, трэба памятаць, што дысцыпліны спецыялізацыі па- глыбляюць падрыхтоўку спецыялістаў па пэўных кірунках дзейнасці бібліятэк, па рабоце з пэўнымі катэгорыямі карыстальнікаў або з пэўнымі комплексамі інфармацыйных рэсурсаў. Падрыхтоўка па разглядаемым раздзеле праграмы павінна ажыццяўляцца ў адпаведнасці з атрымліваемай студэнтамі спецыялізацыяй. Дзяржаўны экзамен праводзіцца па экзаменацыйных білетах, у якія ўключаюцца пытанні першага і другога раздзелаў праграмы ў адпаведнасці са спецыялізацыяй навучання студэнтаў. Значную дапамогу ў засваенні праграмы можа аказаць спіс рэкамендуемай літаратуры па курсах. Лепшаму раскрыццю практычных пытанняў праграмы дапамогуць вынікі вытворчай практыкі, самастойнай работы па засваенні зместу курсаў. Пры адказе на экзамене выпускнік павінен прадэманстраваць добрае валоданне дзяржаўнай мовай (беларускай, рускай), прафесійнай лексікай, самастойнасць мыслення, уменне выкарыстоўваць веды з сумежных галін ведаў. Узровень падрыхтаванасці спецыяліста ацэньвае дзяржаўная экзаменацыйная камісія, прызначаемая загадам рэктара універсітэта. Раздзел І АГУЛЬНАПРАФЕСІЙНЫЯ І СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ
|