КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк
1. Сацыяльная роля, мэты і задачы абслугоўвання карыстальнікаў Разуменне мэты і задач абслугоўвання карыстальнікаў на розных этапах развіцця грамадства. Вызначэнне мэты абслугоўвання карыстальнікаў прадстаўнікамі разнастайных школ і кірункаў бібліятэказнаўчай думкі (В.А.Барадзіной, М.Я.Дворкінай, І.А.Мейжыс, Ю.П.Меленцевай і інш.). Паняцце “місія бібліятэкі”. Місія бібліятэкі і абслугоўванне карыстальнікаў як стратэгічная мэта. Задачы абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь”. Вызначэнне задач абслугоўвання ў працах беларускіх навукоўцаў (Л.А.Дзямешкі, Л.Г.Кірухінай, С.А.Паўлавай і інш.). Сацыяльныя функцыі абслугоўвання карыстальнікаў, вызначаныя ў “Законе аб бібліятэчнай справе ў РБ”. Сацыяльныя, псіхалагічныя і педагагічныя функцыі абслугоўвання і іх рэалізацыя ва ўмовах бібліятэк рознага тыпу.
2.Канцэпцыі і прынцыпы абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк Абслугоўванне карыстальнікаў як найважнейшая функцыя бібліятэкі. Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыяльны, тэхналагічны працэс і як цэласная з’ява. Уплыў на канцэпцыі абслугоўвання адпаведных канцэпцый чытання: кансерватыўна-ахоўваючай, ліберальнай, рэвалюцыйна-радыкальнай і камерцыйнай. Сутнасць і шляхі развіцця канцэпцый чытання і іх уплыў на характар і змест абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэк. Асноўныя канцэпцыі бібліятэчнага абслугоўвання на сучасным этапе развіцця: ідэалагічная, педагагічная, асветніцкая, сацыялізуючая, інфармацыйная. Рэалізацыя канцэпцый абслугоўвання ў бібліятэках рознага тыпу. Залежнасць прынцыпаў абслугоўвання ад пануючай канцэпцыі абслугоўвання. Трактоўка прынцыпаў абслугоўвання рознымі расійскімі і беларускімі аўтарамі. Эвалюцыя ўяўленняў аб прынцыпах абслугоўвання. Сістэматызацыя прынцыпаў па групах: мэтазгоднасці, развіцця, дэмакратызацыі, камфортнасці. Прынцыпы абслугоўвання карыстальнікаў і фундаментальныя законы, сфармуляваныя Ш.Ранганатанам, Н.А.Рубакіным, Дж.Шырай і інш.
3. Кніга і чытанне як фактары сацыялізацыі асобы. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі Абслугоўванне карыстальнікаў як сацыякультурны працэс. Сацыялізацыя асобы як спосаб уваходу ў чалавечую супольнасць і адаптацыі ў грамадстве. Ступені і сродкі сацыялізацыі. Адрозненне сацыялізацыі ад выхавання і фарміравання асобы. Роля інфармацыі ў працэсе сацыялізацыі. Кніга і чытанне, іх роля ў працэсе сацыялізацыі. Уплыў чытання на розных этапах сацыялізацыі асобы. Месца бібліятэкі сярод грамадскіх інстытутаў, што спрыяюць сацыялізацыі. Роля бібліятэкі ў працэсе сацыялізацыі асобы карыстальніка. Сацыялізуючая канцэпцыя абслугоўвання карыстальнікаў. Абслугоўванне карыстальнікаў як дзейнасць, якая спрыяе сацыялізацыі асобы. Дапамога асобе ў працэсе сацыялізацыі, яе ўзмацненне за кошт авалодання ведамі, інфармацыяй па важнейшых праблемах сацыялізацыі: фарміраванне светапогляду, выбар прафесіі, прафесійная адаптацыя і прафесійнае ўдасканаленне, стварэнне сям’і і вырашэнне сямейных праблем, адыходу на заслужаны адпачынак і інш. Сувязь сацыялізуючай канцэпцыі з іншымі канцэпцыямі бібліятэчнага абслугоўвання: ідэалагічнай, педагагічнай, асветніцкай і інфармацыйнай. 4. Вывучэнне чытача і чытання: гісторыя, сучасны стан, методыка Вывучэнне чытача – аснова бібліятэчнага абслугоўвання. Вывучэнне чытача і чытання на розных этапах станаўлення сістэмы інфармацыйна-дакументных камунікацый. Значэнне вынікаў даследаванняў чытання расійскімі вучонымі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Работы Х.Д.Алчэўскай, М.А.Корфа, М.А.Рубакіна, Л.М.Талстога і інш. Развіццё тэорыі і практыкі вывучэння чытачоў у 20–30-я гады ХХ стагоддзя. Уплыў на змест і характар вывучэння чытачоў сацыяльна-палітычных фактараў. Сацыялагічныя даследаванні чытання ў СССР у другой палове ХХ стагоддзя. Даследчы праект “Кніга і чытанне ў жыцці савецкага грамадства”, ступені яго рэалізацыі, адметныя рысы. Этапы станаўлення сацыялогіі чытання ў Беларусі: удзел у агульнасаюзных праграмах, рэалізацыя ўласных даследчых праектаў. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь у арганізацыі даследаванняў чытання. Характарыстыка даследаванняў: “Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання сельскіх маланаселеных пунктаў”, “Чытач публічнай бібліятэкі”, “Чытач навуковых бібліятэк г.Мінска і праблемы ўдасканалення яго абслугоўвання”, “Структура і дынаміка дзіцячага чытання ў Рэспубліцы Беларусь”, “Публічная бібліятэка ў сацыякультурным асяроддзі”.
5. Бібліятэкар і карыстальнік бібліятэкі: узаемаадносіны ў працэсе абслугоўвання Эвалюцыя поглядаў на ўзаемаадносіны бібліятэкара і карыстальніка ў працэсе абслугоўвання. Бібліятэчная педагогіка і бібліятэчная псіхалогія аб узаемаадносінах бібліятэкара і чытача. Феномен бібліятэчных зносін і яго роля ва ўдасканаленні інфармацыйнага ўзаемадзеяння паміж бібліятэкарам і чытачом. Непасрэдныя і апасродкаваныя зносіны бібліятэкара з чытачом. Структура зносін, праявы іх перцэпцыйнага, камунікатыўнага і інтэрактыўнага бакоў у абслугоўванні. Рытуальны, маніпулятыўны і гуманістычны характар зносін бібліятэкара з карыстальнікам. Суб’ект-суб’ектныя і суб’ект-аб’ектныя ўзаемаадносіны паміж бібліятэкарам і чытачом. Спецыфіка бібліятэчных зносін у адрозненне ад іншых відаў зносін. Канфліктныя зносіны. Падставы для канфліктаў у абслугоўванні. Прадухіленне і вырашэнне канфліктаў. Фарміраванне прывабнага вобраза бібліятэкара як перадумова гарманічных узаемаадносін з карыстальнікам. Фактары, якія вызначаюць прывабнасць, іх актуалізацыя ў працэсе абслугоўвання. Зносіны бібліятэкара з чытачом ва ўмовах інфарматызацыі. Арганізацыя чытацкіх зносін у бібліятэцы. 6. Сістэма і структура абслугоўвання карыстальнікаў сучасных бібліятэк Паняцце сістэмы бібліятэчнага абслугоўвання, яго змест і структура. Элементы сістэмы абслугоўвання карыстальнікаў у бібліятэках рознага тыпу. Асноўныя патрабаванні да сістэмы абслугоўвання. Рабочае месца супрацоўніка аддзела абслугоўвання і яго абсталяванне. Арганізацыйна-функцыянальная структура сістэмы абслугоўвання. Задачы функцыянальных падраздзяленняў (аддзелаў, сектараў) абслугоўвання. Стандартызацыя абслугоўвання. Чытальныя залы, даведачна-інфармацыйныя службы, абанементы, сістэма пазастацыянарнага абслугоўвання, рэкрэацыйныя куткі ў бібліятэцы. Улікова-тэхналагічная дакументацыя абслугоўвання. Узаемадзеянне функцыянальных элементаў сістэмы абслугоўвання ў электронным асяроддзі. Кіраванне бібліятэчным абслугоўваннем як працэс прагназавання, планавання, арганізацыі, каардынацыі, уліку і кантролю. Задачы і ўзроўні кіравання. Спецыялізацыя і дыферэнцыяцыя абслугоўвання.
7. Групавое і франтальнае абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк Сутнасць і значэнне формаў групавога і франтальнага абслугоўвання, іх роля ў фарміраванні іміджу бібліятэкі. Класіфікацыя сродкаў бібліятэчнага абслугоўвання па спосабе перадачы інфармацыі, па колькасці абслугоўваемых карыстальнікаў. Першасна-дакументны ўзровень групавога і франтальнага абслугоўвання. Формы нагляднага інфармавання і аўдыёвізуальнай рэкламы дакументаў. Кніжныя выставы і іх класіфікацыя па асноўных прыметах. Тэхналогія падрыхтоўкі выставы. Адкрытыя прагляды дакументаў, методыка арганізацыі. Плакаты. Аўдыёвізуальная рэклама дакументаў. Формы другасна-дакументнага ўзроўню групавога і франтальнага абслугоўвання карыстальнікаў. Камунікатыўны ўзровень групавога і франтальнага абслугоўвання карыстальнікаў. Методыка падрыхтоўкі і правядзення масавага мерапрыемства. Аматарскія аб’яднанні пры бібліятэках. Методыка стварэння і арганізацыі працы. Групавое і франтальнае абслугоўванне карыстальнікаў у межах мэтавых комплексных бібліятэчных праграм.
8. Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэк Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў, задачы і прынцыпы. Тэхналогія індывідуальнага абслугоўвання ў традыцыйным і аўтаматызаваным рэжымах. Формы адраснага распаўсюджвання інфармацыі з дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій. Гутарка і кансультацыя як асноўныя формы індывідуальнай работы з карыстальнікамі. Разнавіднасці, методыкі. Укараненне сацыяльна-педагагічных тэхналогій у індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў. Дыферэнцыраваны падыход у індывідуальным абслугоўванні. Улік вынікаў індывідуальнага абслугоўвання. Вывучэнне карыстальнікаў у працэсе індывідуальнага абслугоўвання.
Аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і сеткі
1. Аўтаматызацыя бібліятэк і АБІС Паняцце аўтаматызацыі бібліятэк. Мэты, задачы і змест аўтаматызацыі бібліятэк. Маштабнасць аўтаматызацыі: комплексная, частковая, мінімальная. Стан аўтаматызацыі бібліятэк у Беларусі і іншых краінах свету: параўнальны аналіз. Суадносіны паняццяў “інфармацыйная сістэма” (ІС), “аўтаматызаваная сістэма” (АС), “аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма” (АІС), “аўтаматызаваная бібліятэчна-інфармацыйная сістэма” (АБІС). АБІС як вынік аўтаматызацыі бібліятэкі. Вызначэнне АБІС як разнастайнасці АІС. АБІС як складаны арганізацыйна-тэхналагічны комплекс. Класіфікацыя АБІС.
2. Асноўныя кірункі абследавання бібліятэкі як аб’екта аўтаматызацыі Мэты абследавання бібліятэкі як аб’екта аўтаматызацыі. Арганізацыйны, тэхналагічны і эканамічны аналіз работы бібліятэкі. Абследаванне карыстальнікаў распрацоўваемай сістэмы. Абследаванне аўтаматызаваных сістэм утрымальнікаў знешніх баз даных. Арганізацыя перадпраектнага абследавання.
3. Прынцыпы пабудовы АБІС Аналіз існуючых поглядаў на прынцыпы пабудовы аўтаматызаваных сістэм. Базавыя прынцыпы распрацоўкі новых, удасканаленне функцыянуемых ці ўкаранення ўжо існуючых АБІС. Прынцып ідэнтычнасці і яго рэалізацыя ў тыпізацыі праектных рашэнняў. Прынцып пераймальнасці. Адкрытасць АБІС. Прынцып інтэграванасці і яго праяўленне ў аднаразовай апрацоўцы інфармацыі, карпаратыўнасці і сеткавай інтэграцыі. Прынцып сумяшчальнасці. Апаратная (тэхнічная), інфармацыйная і праграмная сумяшчальнасць у АБІС. Прынцып адаптыўнасці. Пашырэнні, маштабнасць і мабільнасць (гнуткасць) АБІС. Прынцып кіравання і маніторынгу.
4. Арганізацыйна-функцыянальная структура АБІС Паняцці арганізацыйна-функцыянальнай структуры і архітэктуры АБІС, іх узаемасувязь. Функцыянальная структура АБІС. Функцыянальныя задачы: службовыя, сістэмныя і карыстальніцкія. Аўтаматызаваныя рабочыя месцы (АРМ) як асноўны спосаб рэалізацыі функцыянальных падсістэм і аўтаматызацыі працы бібліятэкара і бібліёграфа. АРМы і праграмныя модулі, іх суадносіны. Віды праграмных модуляў. Крытэрыі распрацоўкі АРМаў. Класіфікацыі АРМаў па функцыянальным прызначэнні і месцы выкарыстання. Тэхналагічныя магчымасці найбольш распаўсюджаных АРМаў: “Камплектатар”, “Чытач”, “Кнігавыдача”, “Адміністратар”.
5. Сродкі забеспячэння АБІС: агульная характарыстыка Агульная характарыстыка сродкаў забеспячэння АБІС. Сродкі інфармацыйнага забеспячэння. Сродкі лінгвістычнага забеспячэння. Сродкі праграмнага забеспячэння. Сродкі тэхнічнага забеспячэння. Арганізацыйна-тэхналагічнае забеспячэнне.
6. Жыццёвы цыкл АБІС Паняцце “жыццёвы цыкл” аўтаматызаваных сістэм. Комплекс дзяржаўных стандартаў на аўтаматызаваныя сістэмы. Стадыі і этапы стварэння і ўкаранення АБІС. Праектаванне АБІС. Увод АБІС у дзеянне. Суправаджэнне АБІС. Адміністраванне АБІС. Санкцыяніраванне доступу і абарона інфармацыі ў сістэме. Змена пакаленняў АБІС у бібліятэцы.
7. Рынак праграмнага забеспячэння АБІС Рынак праграмнага забеспячэння (ПЗ) як сегмент інфармацыйнага рынку. Структура рынку АБІС. Пастаўшчыкі сістэм. Пасрэднікі. Умовы паставак. Цанавая палітыка. Рынак ПЗ АБІС эканамічна развітых краін свету. Праграмнае забеспячэнне АБІС дзяржаў СНД. Рынак ПЗ АБІС Беларусі. Праблема выбару прыкладнога праграмнага забеспячэння АБІС. Методыка вывучэння рынку ПЗ АБІС. Працэдура выбару сістэмы. Фарміраванне пераліку патрабаванняў да АБІС. Ацэнка рэальных патрэб і магчымасцей бібліятэкі. Ацэнка якасці і выбар праграмных сродкаў і абсталявання. Формы даследавання якасці ПЗ АБІС: назіранне ў дзеянні ў іншых бібліятэках, кансультацыі са спецыялістамі і распрацоўшчыкамі, арганізацыя прэзентацый сістэмы, вывучэнне дэманстрацыйнай версіі і інш. Вывучэнне “жыццяздольнасці” распрацоўшчыка (пастаўшчыка) сістэмы, гарантыі. Карпаратыўнае набыццё ПЗ АБІС.
8. Лакальныя бібліятэчныя камп’ютэрныя сеткі Паняцце і віды сеткавых тэхналогій АБІС, патрабаванні да іх. Прызначэнне і асаблівасці лакальных АБІС. Кампаненты лакальных бібліятэчных камп’ютэрных сетак (ЛБКС). Інфармацыйныя працэсы, якія ажыццяўляюцца ў ЛБКС. Тэхналогія функцыянавання ЛБКС. Асноўныя падыходы да класіфікацыі ЛБКС. Класіфікацыя ЛБКС па архітэктуры пабудовы: файл-сервер, кліент-сервер, аднарангавыя, віртуальныя, іх асаблівасці. Класіфікацыя ЛБКС па тыпалогіі (канфігурацыі) сеткавых спалучэнняў: “шына”, “кальцо”, “зорка”, “дрэва”. Сеткі тыпу Internet.
|