Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


І арганізацыя кніжнага гандлю




 

1. Сутнасць і задачы фарміравання асартыменту кніжнага магазіна

Паняцце “асартымент”. Суадносіны паняцця “кніжны асартымент” і “бібліятэчны фонд”. Агульныя і адметныя рысы. Фарміраванне асартыменту кніжнага магазіна як ненар­матыўны працэс. Залежнасць асартыменту ад профілю кніж­нага магазіна, знешніх і ўнутраных умоў яго існавання. Структура асартыменту. Задачы і прынцыпы фарміравання асартыменту кніжнага магазіна. Фарміраванне асартыментных груп. Патрабаванні да асартыменту кніжнага магазіна.

 

2. Асартыментная палітыка, яе сутнасць

і роля ў фарміраванні асартыменту кніжнага магазіна

Асартыментная палітыка кніжнага магазіна: сутнасць і асаблівасці ажыццяўлення. Фактары, якія ўплываюць на асартыментную палітыку. Знешнія фактары. Унутраныя фактары. Аб’ектыўныя фактары і суб’ектыўныя фактары. Умовы ажыццяўлення паспяховай асартыментнай палітыкі. Вынікі асартыментнай палітыкі. Залежнасць асартыментнай палітыкі ад канкрэтна-гістарычных і эканамічных умоў.

 

3. Крыніцы і сродкі фарміравання асартыменту

кніжнага магазіна

Паняцце “крыніца фарміравання асартыменту кніжнага магазіна”. Сістэма крыніц фарміравання асартыменту кніж­нага магазіна, яе структура і асаблівасці. Выдавецтвы і выдавецкія арганізацыі. Аптовы гандаль. Кніжныя кірмашы. Крыніцы інфармацыі аб кнігах у наяўнасці і ў друку. Папярэдні заказ як сродак фарміравання асартыменту кніжнага магазіна. Роля сучасных інфармацыйных тэхналогій у фармі­раванні асартыменту кніжнага магазіна.

 

4. Маркетынгавы падыход да фарміравання

асартыменту кніжнага магазіна

Сутнасць маркетынгавага падыходу да фарміравання асартыменту і маркетынгавыя даследаванні ў кніжным гандлі. Метады збору першаснай маркетынгавай інфармацыі аб асартыменце кніжнага магазіна. Праграма даследавання. Спецыфіка даследавання ў кніжным магазіне. Уплыў вынікаў даследавання на асартыментную палітыку кніжнага магазіна. Роля рэкламы і паблік рылейшнз у фарміраванні асартыменту кніжнага магазіна.

 

5. Арганізацыя кнігагандлю

Кніжны гандаль як галіна кніжнай справы. Характарыстыка ўзаемадзеяння выдавецкай справы і кніжнага гандлю.

Вызначэнне паняцця “форма кніжнага гандлю”. Аптовы і рознічны кніжны гандаль: азначэнне і агульная характарыстыка. Нетрадыцыйныя формы кніжнага гандлю: сучасны стан і характэрныя асаблівасці. Электронны гандаль кнігамі: мэты, задачы і перспектывы развіцця.

Метады гандлю кнігамі: азначэнне і агульная характарыстыка. Структура кнігагандлёвай сістэмы: выдавецтвы, выдавецка-кнігагандлёвыя комплексы, сервісныя фірмы.

Функцыі кнігагандлёвага прадпрыемства як сродак уздзеяння на выбар формаў і метадаў гандлю кнігамі. Уплыў формаў і метадаў кнігагандлю на структуру гандлёва-тэхна­лагічнага працэсу і тавараабарот. Функцыі тавараабароту.

 

6. Арганізацыя аптовага кніжнага гандлю

Азначэнне паняцця “аптовы кніжны гандаль”. Задачы і функцыі аптовага кніжнага гандлю. Класіфікацыйныя прыметы аптовых кнігагандлёвых арганізацый. Кнігагандлёвыя базы і склады: азначэнне і функцыі. Характарыстыка гандлёвых і складскіх гаспадарчых аперацый. Аперацыі аптовага тэхналагічнага працэсу. Функцыі аптовых складоў. Класіфі­кацыя кніжных складоў у залежнасці ад месцазнаходжання, падпарадкаванасці, таварнай спецыялізацыі (асартыменту), выконваемых аперацый.

Структура кіраўніцкага апарату кнігагандлёвых баз і скла­доў. Функцыянальная, галіновая і тэхналагічная формы раздзялення працы ў гандлёвым прадпрыемстве.

Арганізацыя забеспячэння кніжнымі таварамі рознічнай гандлёвай сеткі. Транзітная і складская формы забеспячэння кніжнымі таварамі. Цэнтралізаваная і дэцэнтралізаваная дастаўка тавараў у кніжныя магазіны.

 

7. Арганізацыя рознічнага кніжнага гандлю

Азначэнне паняцця “рознічны кніжны гандаль”. Стацыянарная, перасоўная і паштова-пасылачная кнігагандлёвая сеткі. Спецыялізацыя кніжных магазінаў: асноўныя прыметы. Азначэнне паняцця “тып кніжнага магазіна”. Прыметы тыпізацыі. Прынцыпы размяшчэння сеткі кніжных магазінаў. Планы развіцця кнігагандлёвай сеткі: віды і агульная характарыстыка.

Пазамагазінныя формы рознічнага кніжнага гандлю: характарыстыка, асаблівасці дзейнасці.

Напрамкі вывучэння попыту пакупнікоў арганізацыямі рознічнага кніжнага гандлю. Метады вывучэння попыту: эканамічныя, сацыялагічныя, арганізацыйныя.

Паняцце “кнігагандлёвая праца”. Раздзяленне працы ў арганізацыях рознічнага кніжнага гандлю. Катэгорыі кнігагандлёвага персаналу: патрабаванні і асаблівасці працы.

 

8. Кнігагандлёвы тэхналагічны працэс

Паняцце і асноўныя функцыі кнігагандлёвага тэхналагічнага працэсу. Гандлёвыя і тэхналагічныя аперацыі: агульная характарыстыка, асаблівасці. Тэхналагічная карта кнігагандлёвага працэсу: азначэнне і распрацоўка.

Акт куплі-продажу як асноўная аперацыя кнігагандлёвага тэхналагічнага працэсу. Тыпы актаў куплі-продажу ў аптовым і рознічным кніжным гандлі.

Змест, структура і паслядоўнасць аперацый гандлёва-тэхналагічнага працэсу ў кніжным магазіне. Этапы прыёмкі кніжнай прадукцыі. Умовы захавання кніжнай прадукцыі і ўлік яе руху. Прынцыпы размяшчэння кніжнай прадукцыі ў гандлёвым зале. Методыка расстаноўкі кніг на гандлёвым абсталяванні і арганізацыя доступу пакупнікоў да тавару.

 

9. Сутнасць менеджменту ў кніжным гандлі

Менеджмент у кніжным гандлі як асобы від кнігагандлё­вай дзейнасці. Менеджмент як навука і мастацтва кіравання кнігагандлёвай дзейнасцю.

Прынцыпы кіравання кнігагандлёвай дзейнасцю: яе арганізацыі, арыентацыі на спажыўца, матывацыі, дэмакратызацыі, аптымальных суадносін палітычнага і гаспадарчага кіравання, законнасці, навуковасці, кантролю, эфектыўнасці.

Фарміраванне менеджменту як самастойнага віду дзейнасці. Эвалюцыя навуковага менеджменту (вылучэнне розных навуковых школ; працэсуальны падыход; сістэмны падыход; сітуацыйны падыход).

Вылучэнне розных навуковых школ: школа навуковага кіравання, класічная школа, школа чалавечых адносін і навук аб паводзінах, колькасная школа. Іх уклад у развіццё менеджменту як навукі.

Асаблівасці менеджменту ў кніжным гандлі як віду практычнай дзейнасці.

 

10. Планаванне як функцыя менеджменту

ў кніжным гандлі

Функцыі кіравання як канкрэтны від кіраўніцкай кніга­гандлёвай дзейнасці. Асноўныя функцыі менеджменту ў кніжным гандлі: планаванне, арганізацыя, кантроль.

Планаванне як аснова ўсіх функцый менеджменту, своеасаблівы фундамент усяго працэсу кіравання ў кніжным гандлі. Віды планавання па ступені ахопу (агульнае, лакальнае, прыватнае); па прадмеце планавання (мэтавае, праграмнае, планаванне сродкаў, планаванне дзеянняў); па сферах дзейнасці (вытворчае, збыту, фінансавае, планаванне персаналу); па часе здзяйснення (кароткачасовае, сярэднечасовае, доўгачасовае).

Стратэгічнае планаванне як працэс вызначэння мэт кнігагандлёвай арганізацыі, стратэгіі; распрацоўка праграм і працэдур для іх выканання. Адаптыўнасць – галоўная характэрная рыса стратэгічнага планавання. Цэласнасць і гібкасць стратэгічных планаў.

Задачы стратэгічнага планавання кнігагандлёвага прадпрыемства. Этапы стратэгічнага планавання.

Асаблівасці складання бізнес-плана кнігагандлёвага прадпрыемства. Функцыі бізнес-плана (унутраная і знешняя). Тыпы бізнес-планаў (унутраны бізнес-план, інвестыцыйны, бізнес-план фінансавага аздараўлення). Асноўныя раздзелы бізнес-плана.

 

11. Арганізацыя як функцыя менеджменту

ў кніжным гандлі

Арганізацыя кіраўніцкай кнігагандлёвай дзейнасці як выбар арганізацыйна-кіраўніцкай структуры кнігагандлёвага прадпрыемства, фарміраванне структуры кіравання, выдзяленне аддзелаў, службаў, размеркаванне паўнамоцтваў і адказнасці і інш.

Сучасныя арганізацыйныя формы кнігагандлёвых прадпрыемстваў (кнігагандлёвыя сеткі; холдзінгі, групы, аб’яд­нанні; дылерскія выдавецкія структуры; продаж кніг у няпро­фільных магазінах; дробнарознічныя кнігагандлёвыя сеткі; дзяржаўныя унітарныя прадпрыемствы).

Арганізацыйна-кіраўніцкія структуры ў кніжным гандлі. Узроўні кіравання на кнігагандлёвым прадпрыемстве. Метады кіравання. Матывацыя персаналу кнігагандлёвага прадпрыемства як працэс прымушэння сябе і іншых да дзейнасці для дасягнення асабістых мэт і мэт арганізацыі. Неабходнасць матывацыі і сучасныя падыходы да тлумачэнняў чалавечай матывацыі (сацыялагічны, біялагічны, псіхалагічны, паводзінскі, гуманістычны).

 

12. Рэклама ў кніжным гандлі

Рэклама – неад’емны элемент працэсу прасоўвання кнігі да спажыўца, эфектыўны сродак заваёўвання рынку ў канкурэнтнай барацьбе кнігагандлёвых прадпрыемстваў.

Функцыі рэкламы ў кніжным гандлі.

Дыферэнцыяцыя рэкламы ў кніжным гандлі па мэтавай аўдыторыі і рэкламадацелях.

Асноўныя сродкі рэкламы ў кніжным гандлі.

13. Маркетынг і яго роля ў кіраванні

кнігагандлёвай дзейнасцю

Кнігагандлёвы маркетынг як сістэма мерапрыемстваў па вывучэнні кніжнага рынку і актыўным уздзеянні на спажывецкі попыт з мэтай збыту тавару. Маркетынг як кіраўніцкая дзейнасць: асноўныя кірункі.

Маркетынгавы падыход у менеджменце – арыентацыя сістэмы менеджменту на спажыўца пры вырашэнні праблем і прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў. Мэта маркетынгавых мера­- прыемстваў пры выбары стратэгіі кнігагандлёвага прадпрыемства.

Попыт як аснова функцыянавання кніжнага рынку. Формы і метады вывучэння попыту ў кніжным гандлі (эканоміка-статыстычны, гандлёва-эканамічны, улікова-рэгістрацыйны, сацыялагічны). Фактары фарміравання і развіцця попыту.

 

14. Інфармацыйнае забеспячэнне маркетынгавай кнігагандлёвай дзейнасці

Інфармацыйнае забеспячэнне сучаснага кніжнага рынку. Уплыў інфарматызацыі на асартымент кніжнага рынку.

Галіновая прэса (“Книжное обозрение”, “Книготорговый бюллетень”, “Книжный бизнес”, “Книжное дело”, “Бизнес-пресса”, тэматычныя планы выдавецтваў, выдавецкія і кнігагандлёвыя каталогі, рэкламна-інфармацыйныя бюлетэні, прайс-лісты): агульная характарыстыка.

Інфармацыйныя выданні (“Издательское дело”, “Книжная торговля”, “Полиграфическая промышленность”, штогадовыя даклады “Ноу-хау в издательском деле, полиграфической промышленности и книжной торговле”, рэфератыўны часопіс УІНІТІ (ВИНИТИ) “Издательское дело и полиграфия”): агульная характарыстыка.

Даведачныя выданні (даведнікі “Издательства Беларуси”, “Издательства России”, камерцыйныя даведнікі “Рау-ПРЕСС”, “Типографии и редакции” і інш., даведнікі тыпу “Кто есть кто”, адрасныя даведнікі); бібліяграфічныя базы даных; штогадовы даведнік фірмы Баукер (інфармацыя аб кніжным рынку ЗША) і інш.; інфармацыя па праблемах кніжнага маркетынгу ў зборніках артыкулаў “Книго­издательский бизнес”, “Книжный маркетинг” і інш.; інфарма­цыйная сістэма “Bооks in print”.

Маркетынг бібліятэчнай справы

 

1. Эканоміка бібліятэчнай справы: агульныя пытанні

Эканоміка бібліятэчнай справы як састаўная частка эканомікі культуры. Вызначэнне і суадносіны паняццяў “эканоміка бібліятэчнай справы” і “эканоміка бібліятэчнай дзейнасці”. Прадмет, аб’ект і метады вывучэння эканомікі бібліятэчнай справы. Мэты бібліятэчнай эканамічнай навукі. Тэрміналогія бібліятэчнай эканамічнай навукі і практыкі. Змест эканамічнай дзейнасці бібліятэк. Сродкі рэалізацыі асноўных кірункаў бібліятэчнай эканамічнай дзейнасці.

Вызначэнне паняцця “бібліятэчная мікраэканоміка”. Задачы бібліятэчнай мікраэканомікі. Напрамкі мікраэканамічных даследаванняў у бібліятэчнай справе. Метады і кампаненты бібліятэчнай мікраэканомікі. Мікраэканамічны падыход да кіравання бібліятэкай. Мадэлі мікраэканамічнай дзейнасці бібліятэк.

Вызначэнне паняцця “гаспадарчая дзейнасць бібліятэк”. Аб’екты гаспадарчай дзейнасці бібліятэк: маёмасць, фінансавыя сродкі, інтэлектуальныя прадукты, працоўныя рэсурсы. Змест гаспадарчай дзейнасці бібліятэк. Узроўні фарміравання гаспадарчага механізма ў бібліятэках розных тыпаў. Сутнасць гаспадарчага разліку ў дзейнасці біблія­тэчных устаноў. Прыбытковая і нарматыўная мадэлі гаспадарчага разліку ў дзейнасці бібліятэк: сутнасць, прынцыпы размеркавання грашовых сродкаў. Унутрыбібліятэчны гаспадарчы разлік. Паказчыкі эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці бібліятэк: прыбытак, сабекошт бібліятэчнай прадукцыі.

 

2. Крыніцы фінансавання бібліятэк

Фінансавыя сродкі бібліятэк у сістэме эканамічных рэсурсаў бібліятэчнай дзейнасці. Вызначэнне паняцця “фінанса­ванне бібліятэк”. Нарматыўныя акты, якія рэгламентуюць фінансаванне бібліятэчных устаноў. Паняцце “асноўныя крыніцы фінансавання бібліятэк”. Асаблівасці фінансавання бібліятэк з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Фінанс­а­выя сродкі заснавальнікаў бібліятэк. Бюджэты дзяржаўных, камерцыйных і грамадскіх прадпрыемстваў і арганізацый як крыніцы фінансавання бібліятэк. Асаблівасці фінансавання бібліятэк сродкамі фандрэйзінгу (гранты, спонсарская дапамога, патранаж і інш.) праз мэтавыя бібліятэчныя праграмы. Даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці як частка бюджэту бібліятэкі. Заканадаўчая база выкарыстання дадатковых крыніц фінансавання.

Прынцыпы фінансавання бібліятэк: астаткавы, затратны, сецявы, нарматыўны і праграмна-мэтавы. Асаблівасці прымянення гэтых прынцыпаў пры фінансаванні бібліятэк розных тыпаў і відаў на розных этапах развіцця грамадства.

Фінансавая дакументацыя бібліятэк: каштарыс; бізнес-план паслугі; дагаворы; кантракты; палажэнні і інструкцыі, рэгламентуючыя фінансавую дзейнасць бібліятэк; фінанса­выя планы; акты на спісанне; рахункі на набыццё матэрыяльна-тэхнічнай базы. Іх агульная характарыстыка.

 

3. Адзіны фонд фінансавых сродкаў бібліятэкі

Вызначэнне паняцця “адзіны фонд фінансавых сродкаў”. Асаблівасці размеркавання адзінага фонду фінансавых сродкаў у бібліятэках. Фонд заработнай платы: фарміраванне і методыка размеркавання (выдаткі на аплату працы штатных і пазаштатных супрацоўнікаў, выдаткі на адпачынак, кампенсацыі, надбаўкі). Уплыў групы па аплаце працы на фарміраванне фонду заработнай платы. Мэты стварэння фонду матэрыяльнага заахвочвання і прынцыпы яго размеркавання. Складаючыя элементы фонду матэрыяльнага заахвочвання. Фонд творча-вытворчага і сацыяльнага развіцця як крыніца сродкаў для ўмацавання МТБ бібліятэкі. Механізм фарміравання і выкарыстання сродкаў творча-вытворчага і сацыяльнага развіцця. Магчымасці стварэння ў бібліятэках фонду валютных паступленняў.

Асаблівасці ўліку і размеркавання пазабюджэтных сродкаў у адзіным фондзе фінансавых сродкаў бібліятэкі.

 

4. Кадравая палітыка і стратэгія кіравання

персаналам у бібліятэцы

Змест і задачы кадравай палітыкі бібліятэкі. Кадравая праграма арганізацыі. Тыпы кадравай палітыкі. Суб’екты і аб’екты кадравай палітыкі. Мэты і функцыі кіраўнікоў бібліятэкі розных узроўняў у рэалізацыі кадравай палітыкі. Функцыі менеджэра ў рабоце з персаналам. Характарыстыка двух падыходаў да паняцця персаналу: “персанал-выдаткі” і “перса­нал-рэсурс”. Прынцыпы кіравання персаналам у біб­ліятэцы. Метады кіравання персаналам: адміністрацыйныя, эканаміч­ныя, сацыяльна-псіхалагічныя.

 

5. Тэхналогія кіравання персаналам

і яго развіццём у бібліятэцы

Нарматыўныя дакументы бібліятэкі, якія рэгламентуюць штатны расклад, размеркаванне функцый і абавязкаў паміж супрацоўнікамі, патрабаваннямі да супрацоўнікаў. Найм і адбор персаналу як тэхналагічныя працэсы. Асноўныя функцыі і прынцыпы адбору і спосабы замяшчэння пасад у бібліятэцы. Метады адбору персаналу. Ацэнка персаналу ў бібліятэцы. Мэты, прадмет ацэнкі, сістэма ацэнкі персаналу. Атэстацыя супрацоўнікаў у бібліятэцы як эфектыўны спосаб ацэнкі персаналу. Кірункі, формы і метады прафесійнага навучання персаналу бібліятэкі. Планаванне і развіццё кар’еры супрацоўнікаў бібліятэкі. Прафесіяналізм і кампетэнтнасць як мэты развіцця асобы супрацоўніка ва ўмовах прафесійнай дзейнасці.

 

6. Прадухіленне і вырашэнне канфліктаў у калектыве

як вядучая функцыя кіраўніка

Маральна-псіхалагічны клімат у бібліятэчным калектыве як перадумова прадухілення і ўзнікнення канфліктаў. Канфліктныя асобы і спосабы нейтралізацыі іх негатыўнага ўплыву. Сутнасць і структура канфліктаў у арганізацыі. Канструктыўныя і дэструктыўныя канфлікты. Віды канфліктаў у бібліятэцы. Дынаміка канфлікту. Канфлік­тагены, іх віды, роля ва ўзнікненні канфліктаў, спосабы нейтралізацыі. Стратэгіі паводзін у канфлікце кіраўніка бібліятэкі. Стратэгіі паводзін у канфлікце з карыстальнікам бібліятэкара аддзела абслугоўвання. Роля кіраўніка ў падрыхтоўцы персаналу да бесканфліктных зносін з карыстальнікам.

 

7. Дзелавая размова:

структура, задачы, прыёмы ўзаемадзеяння

Сутнасць і адметныя рысы дзелавой размовы, межы ўжывання методык дзелавой размовы ў дзейнасці кіраўніка. Структура дзелавой размовы, яе асноўныя этапы. Станоўчыя і адмоўныя стратэгіі паводзін у пачатку дзелавой размовы. Стадыя інфармавання: задачы і правілы давядзення інфармацыі да суразмоўніка. Аргументаванне. Рытарычныя і спекулятыўныя прыёмы, стратэгія і тактыка аргументавання. Нейтралізацыя заўваг суразмоўніка. Віды заўваг і спосабы іх нейтралізацыі. Завяршэнне размовы і падвядзенне вынікаў. Роля кіраўніка ў дзелавой размове. Роля знешніх фактараў у паспяховым вядзенні дзелавой размовы.

 

8. Псіхалагічныя асаблівасці кіраўніка і стылі кіравання

Патрабаванні да асобы кіраўніка. Псіхалагічныя харак­тарыстыкі паспяховага кіраўніка. Найбольш распаўсю­джаныя стылі кіравання, іх псіхалагічная характарыстыка. Камандна-аўтарытарны стыль кіравання, яго асаблівасці, станоўчыя і адмоўныя бакі, межы і мэтазгоднасць ужывання ў розных сітуацыях і на розных этапах існавання калектыву.

Дэмакратычны стыль кіравання. Адметныя рысы. Магчымасць ужывання ў залежнасці ад складу калектыву, вытворчай сітуацыі і асобасных якасцей кіраўніка. Неабход­насць укаранення дэмакратычнага стылю ў кіраванне бібліятэчным калектывам.

Ліберальны стыль кіравання. Яго абумоўленасць станам развіцця калектыву, асобаснымі якасцямі кіраўніка, харак­тарам узаемаадносін. Станоўчыя і адмоўныя наступствы ўжывання ліберальнага стылю кіравання.

Спалучэнне розных стыляў кіравання ў залежнасці ад аб’ектыўных і суб’ектыўных фактараў.

 

9. Генезіс: этапы станаўлення і развіцця

паблік рылэйшнз (PR) і рэкламы

Гістарычныя прадпасылкі зараджэння і развіцця PR і рэкламы. PR і рэклама як спосаб вырашэння эканамічных і камунікатыўных праблем у Старажытнай Індыі, Грэцыі, Рыме. Формы рэкламы ў Старажытным Рыме і Грэцыі. Узнікненне першых правобразаў сучасных формаў PR і бібліятэчнай рэкламы. PR і рэклама ў Сярэднявеччы (раннім, класічным, познім). Развіццё друкарскай рэкламы.

Этапы станаўлення і развіцця PR і бібліятэчнай рэкламы. Рэклама як састаўная яе частка.

Фактары стабілізацыі і пашырэння сферы PR і рэкламы ў канцы 40-х гадоў ХХ стагоддзя.

Тэндэнцыі развіцця PR і рэкламы ў 60–80-я гады ХХ стагоддзя ў сусветнай прасторы. Рэклама як кампанент маркетынгавай камунікацыі. Уплыў сучасных глабалізацый­ных працэсаў на развіццё службаў PR і рэкламы (канец ХХ – пачатак ХХІ стагоддзя).

 

10. Метады і сродкі PR і рэкламнай дзейнасці

Метады службы PR і рэкламы. Друкаваная прадукцыя бібліятэкі (часопісы, газеты, лісты, матэрыялы для прамой паштовай рассылкі, каталогі, буклеты, лістоўкі, кнігі; бюле­тэні, плакаты, календары і іншая паліграфічная прадукцыя з фірменнай сімволікай). Электронныя сродкі.

Вусныя сродкі: асабістыя кантакты і гутаркі; публічныя выступленні, інтэрв’ю, тэлевізійныя і радыё-выступленні; гутаркі па тэлефоне.

Аўдыёвізуальныя сродкі: кіна-, відэаматэрыялы, інтэрак­тыў­нае відэа, слайды, фатаграфіі, камп’ютэрная графіка, гукавыя запісы і аўдыёкасеты. Работа з іншымі сродкамі. Умовы эфектыўнай работы са сродкамі масавай інфармацыі. Прынцыпы адносін спецыяліста ў сферы PR і рэкламы з журналістамі. Галоўныя кірункі дзейнасці ў рабоце са сродкамі масавай інфармацыі ў межах PR і рэкламы. Формы інфармацыйных матэрыялаў для СМІ. Методыка распрацоўкі прэс-рэлізаў, прэс-пакетаў, аўтарскіх матэрыялаў. Методыка падрыхтоўкі і правядзення комплексных мерапрыемстваў, прэс-канферэнцый, круглых сталоў, брыфінгаў, прэзентацый. Іншыя метады і кірункі дзейнасці ў межах PR і рэкламы: лабіраванне, спонсарства.

 

11. Рэклама ў сістэме PR

Рэклама як сродак PR-дзейнасці ў бібліятэцы.

Методыка стварэння рэкламных матэрыялаў. Адпавед­насць рэкламных матэрыялаў задачам інфармавання, пера­канання, напамінання. Улік у PR і рэкламнай практыцы тэорыі матывацыі. Патрабаванні да формы і тэксту рэкламы.

Характарыстыка асноўных рэкламных сродкаў

Методыка распрацоўкі рэкламных матэрыялаў у залеж­насці ад магчымасцей каналаў іх распаўсюджвання.

Формы і сродкі распаўсюджвання рэкламы бібліягра­фічных рэсурсаў, прадукцыі, паслуг.

Рэклама ў прэсе.

Паліграфічная рэклама (буклет, плакат, праспект, паштоў­ка, каталог, каляндар). Асаблівасці і патрабаванні да афармлення.

Асаблівасці бібліятэчнай рэкламы на радыё і тэлебачанні.

Вонкавыя рэклама. Прамая паштовая рэклама, формы.

Бібліятэчныя выставы і ярмаркі як часткі комплексу маркетынгу і як сродкі распаўсюджання бібліятэчнай рэкламы.

Асаблівасці ўнутрыбібліятэчнай рэкламы. Характарыстыка формаў, відаў.

Камп’ютэрная рэклама, размяшчэнне інфармацыі на web-серверы бібліятэкі, перасылка электронных пісем, удзел у арганізацыі і правядзенні тэлеканферэнцый.

 

12. Фарміраванне іміджу бібліятэкі

Сацыяльная абумоўленасць іміджу бібліятэкі. Вызна­чэнне паняццяў ідэальнага, люстранога, рэальнага іміджу. Уплыў PR і рэкламнай дзейнасці на імідж бібліятэкі. Арганізацыя спецыяльных мерапрыемстваў, якія падтрым­ліваюць імідж бібліятэкі: цырымоніі адкрыцця, прыёмы, прэзентацыі, канферэнцыі, выставы.

Фірменны стыль бібліятэкі як важнейшы элемент яе іміджу. Вызначэнне зместу і элементаў фірменнага стылю. Наяўнасць пастаянных каляровых, графічных, славесных, друкарскіх, дызайнерскіх элементаў – аснова фірменнага стылю і перадумова станоўчага іміджу бібліятэкі.

Фірменны знак і эмблема як выяўленчыя сімвалы бібліятэкі. Выбар каляровай гамы.

Дзелавы стыль адзення супрацоўнікаў.

Уплыў іміджу бібліятэкі на яе статус у грамадстве і грамадскай свядомасці.

 

13. Метадычнае забеспячэнне бібліятэчнай дзейнасці

Змест паняцця “метадычная дзейнасць”. Погляды вучоных-бібліятэказнаўцаў на сутнасць метадычнай дзейнасці і яе перспектывы. Змена метадычнага кіраўніцтва метадычным забеспячэннем функцыянавання бібліятэк як галоўная асаблівасць метадычнай дзейнасці на сучасным этапе развіцця. Прынцыпы метадычнай дзейнасці (наву­ковасці, актыўнасці, рэкамендацыйнасці, дыферэнцыраванага падыходу, непасрэднай сувязі з бібліятэкамі, аператыўнасці, сістэма­тычнасці, планавасці).

Кірункі дзейнасці. Функцыі метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк (інфармацыйная, педагагічная, аргані­зацыйная, навукова-даследчая).

Дынаміка паказчыкаў дзейнасці бібліятэк, рух біблія­тэчных кадраў, выяўленне і распаўсюджванне бібліятэчных навін, дакументальны паток па бібліятэчнай справе як асноўныя аб’екты метадычнага маніторынгу. Аналітычная дзейнасць бібліятэк.

Праблема фарміравання кадраў метадыстаў.

 

14. Кансультацыйна-метадычная дапамога бібліятэкарам

Метадычныя службы ў бібліятэках, прыярытэты дзей­насці. Кансультацыйна-метадычная дапамога бібліятэкам. Формы метадычнай дапамогі. Асноўныя патрабаванні да метадычнага кансультавання. Віды метадычных выданняў (метадычныя, навучальна-метадычныя, інфармацыйныя дапаможнікі; пісьмы, рэкамендацыі, інструктыўна-метадычныя матэрыялы, апісанні бібліятэчных навін і інш.), патрабаванні да іх распрацовак.

Інавацыйная дзейнасць бібліятэк. Этапы інавацыйнага працэсу. Распаўсюджванне і ўкараненне інавацый у дзейнасць бібліятэк. Кіраванне інавацыямі.

 

Аўтаматызаваныя бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы

1. Прынцыпы і этапы праектавання АБІС

Характарыстыка прынцыпаў праектавання аўтаматыза­ванай бібліятэчна-інфармацыйнай сістэмы. Тыпы патрабаванняў да працэсу праектавання АБІС, выкананне якіх дазваляе стварыць эфектыўна працуючую сістэму. Патрабаванні да якаснага ўзроўню праекта. Прычыны, якія абумоўліваюць падзел працэсу праектавання на этапы. Змест кожнага з этапаў праектавання. Склад і агульная характарыстыка праектнай дакументацыі этапаў праектавання. Умовы аб’яднання этапаў праектавання АБІС.

 

 

2. Тэхнічнае заданне на праектаванне АБІС

Характарыстыка стадыі праектных работ, на якой скла­даецца тэхнічнае заданне.

Роля тэхнічнага задання ў арганізацыі і тэхналогіі праек­тавання. Патрабаванні да складу тэхнічнага задання. Рэгламентуючыя дакументы на складанне тэхнічнага задання.

 

3. Базы даных як аснова АБІС

Паняцце базы даных. Прынцып незалежнасці даных ад праграм. Асноўныя мадэлі даных: іерархічная, сеткавая і рэляцыйная. Сутнасны падыход да мадэлявання даных. Структура даных рэляцыйнай мадэлі. Праектаванне схемы БД для АБІС.

 

4. Праграмнае забеспячэнне АБІС

Агульнае (стандартнае) праграмнае забеспячэнне (ПЗ). Аперацыйныя сістэмы, СКБД і сервісныя праграмы (уты­літы), якія выкарыстоўваюцца ў АБІС, іх віды. Мовы праграміравання для АБІС. Сеткавае ПЗ АБІС. Праграмная дакументацыя.

Прыкладное ПЗ АБІС. Пакеты прыкладных праграм (ППП). Патрабаванні да ПЗ АБІС.

 

5. Тэхнічнае забеспячэнне АБІС

Камп’ютэрныя і перыферыйныя ўстройствы. Віды працэсараў, манітораў, прынтэраў, сканераў, мадэмаў, якія выкарыстоўваюцца ў АБІС. Сеткавае абсталяванне АБІС. Сродкі капіравання і размнажэння. Тэхнічнае абслугоўванне АБІС. Патрабаванні да тэхнічнага забеспячэння АБІС.

 

6. Эрганамічнае забеспячэнне АБІС

Паняцце эрганомікі. Псіхалагічны бар’ер у рабоце з аўтаматызаванай сістэмай. Арганізацыя працоўных месцаў карыстальнікаў АБІС. Умовы работы с персанальнымі камп’ютэрамі. Камп’ютэрныя сіндромы. Санітарныя нормы і правілы. Гігіенічныя патрабавані да ПЭВМ. Мікраклімат у бібліятэцы (тэмпература, вентыляцыя, асвятленне) і яго ўздзеянне на функцыянаванне АБІС.

 

7. Праектаванне сродкаў лінгвістычнага забеспячэння

Тры асноўныя падыходы да распрацоўкі інфармацыйна-пошукавай мовы (ІПМ): класіфікацыя ведаў, нармалізацыя прафесійнай тэрміналогіі, фармалізацыя семантычнага узроўню натуральнай мовы. Прынцыпы пабудовы класіфі­катараў, а таксама рубрыкатараў іерархічнага тыпу. Дыфе­рэнцыяцыя лексікі натуральнай мовы па ступені яе інфарматыўнасці. Методыка пабудовы інфармацыйна-пошу­ка­вых тэзаўрусаў. Спосабы прадстаўлення сінтагматычных суадносін у ІПМ розных тыпаў.

 

8. Інфармацыйна-пошукавыя тэзаўрусы як адзін са сродкаў

лінгвістычнага забеспячэння АБІС

Дэскрыптарная мова як аснова інфармацыйна-пошу­кавага тэзаўрусу (ІПТ): прызначэнне, віды парадыгматычных адносін.

Методыка пабудовы дэскрыптарных артыкулаў.

Паняцце ІПТ, яго месца і роля ў АБІС. Этапы пабудовы ІПТ.

 

9. Агульныя звесткі аб ЭВМ

Асноўныя этапы развіцця лічбавай электронна-вылі­чальнай тэхнікі. Прынцыпы пабудовы лічбавых ЭВМ. Агуль­ная класіфікацыя ЭВМ. Сучасныя ЭВМ: характарыстыкі.

 

10. Інтэрнет-тэхналогіі АБІС

Web–шлюзы ў АБІС. Спосабы падключэння АБІС да Internet. Бібліятэчныя Internet-комплексы: прызначэнне і арганізацыя.

Спецыяльныя пратаколы перадачы і атрымання даных у Internet.

Паслугі Internet, іх сутнасць і выкарыстанне ў асяроддзі АБІС.

Адрасы (сайты) бібліятэчных web-сервераў, іх змест і асаблівасці стварэння.

Пошук інфармацыі ў Internet. Глабальныя і даведачныя пошукавыя сістэмы (машыны). Тыпы інфармацыйных запытаў, якія можна выканаць з іх дапамогай. Пошук на сайтах бібліятэк.

 

11. Паняцце web-рэсурсу і яго змест

Рэсурсы Internet: ftp, tеlnet, gopher, e-mail, news, http, іх змест, узаемасувязі. Паняцце web, прынцыпы пабудовы web-сеткі, сістэма адрасацыі, пратаколы перадачы даных. Змест паняццяў web-сервер, web-сайт, web-старонка. Агульныя патрабавані да стварэння web-рэсурсу: прызначэнне, дызайн, змест, кіраванне зместам. Асаблівасці web-сайтаў бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў як спецыфічнага віду web-рэсурсаў.

 

12. Карпаратыўныя бібліятэчныя камп’ютэрныя сеткі

Паняцце карпаратыўных (размеркавальных) бібліятэчных камп’ютэрных сетак (КБКС).

КБКС тыпу Internet.

Пратаколы перадачы даных у КБКС. Пратакол Z39.50.

Функцыянаванне АБІС у карпаратыўным рэжыме работы. Тэхналогія карпаратыўнай каталагізацыі і рэтраканверсіі каталогаў, электроннай дастаўкі дакументаў, экспарту/імпарту інфармацыі.

Зводны электронны каталог як адна з асноўных падсістэм КБКС.

Карпаратыўныя бібліятэчныя камп’ютэрныя сеткі далё­кага і блізкага замежжа і краін СНД.

Карпаратыўныя бібліятэчныя сеткі ў Беларусі.

Кансорцыумы як арганізацыйная структура КБКС. Класіфікацыя бібліятэчных кансорцыумаў. Тэхналогія стварэння кансорцыума.

 

13. Элементы тэорыі алгарытмаў

Паняцце алгарытму. Асноўныя ўласцівасці алгарытмаў. Формы і правілы запісу алгарытмаў. Машына Ц’юрынга. Асноўная гіпотэза тэорыі алгарытмаў. Нармальныя алгарытмы Маркава.

 

14. Метады алгарытмізацыі і праграміравання

Мовы праграміравання. Класіфікацыя моў праграмі­равання. Паняцце структурнага праграміравання. Аб’ектна арыентаванае праграміраванне. Паняцці класа, аб’екта, метаду, уласцівасці. Асноўныя прынцыпы аб’ектна арыентаванага праграміравання: інкапсуляцыя, спадчыннасць. Полімарфізм.

 

Інфармацыйнае забеспячэнне навукова-тэхнічнага

і медыцынскага комплексу

 

1. Тэарэтычныя пытанні індэксавання дакументаў

Індэксаванне дакументаў як метад навуковай бібліятэчна-бібліяграфічнай апрацоўкі.

ГОСТ 7.59 – 2003 “Индексирование документов. Общие требования к систематизации и предметизации” ў сістэме стандартаў СІБІД. Агульная характарыстыка структуры.

Аб’ект і асноўныя ўмовы індэксавання. Сутнасць індэксавання. Прынцыпы індэксавання і іх магчымасці ў забеспячэнні інфармацыйнага пошуку.

Патрабаванні да інфармацыйна-пошукавай мовы. Індэк­саванне дакументаў у традыцыйных і аўтаматызаваных сістэмах.

 

2. Універсальная дзесятковая класіфікацыя: характарыстыка і выкарыстанне ў бібліятэках

Характарыстыка структуры табліцы УДК. Асноўныя прынцыпы пабудовы і ўласцівасці УДК. Састаўныя часткі: асноўныя і дапаможныя табліцы, алфавітна-прадметны паказальнік (АПП), іх характарыстыка. Метадычны апарат УДК. Індэксацыя. Граматыка: знак далучэння, распаў­сюджвання, двукроп’я, двайнога двукроп’я, квадратныя дужкі, знак кангруэнтнасці і інш. Методыка выкарыстання знакаў. Асноўныя выданні. БД УДК. Удасканаленне табліц УДК (на прыкладзе пэўнага выдання на рускай мове).

Прымяненне УДК у якасці класіфікацыйнай сістэмы ў тэхнічных, медыцынскіх, сельскагаспадарчых бібліятэках, органах навукова-тэхнічнай інфармацыі (НТІ).

 

3. Агульная методыка індэксавання дакументаў

Азначэнне паняцця “індэксаванне”. Этапы індэксавання: аналіз зместу дакумента, прыняцце класіфікацыйнага рашэння і яго фіксацыя ў класіфікацыйнай формуле, пошук індэксаў і вызначальнікаў, састаўленне поўнага індэкса, яго афармленне. Методыка індэксавання. Тэхналагічныя працэсы і асноўныя правілы індэксавання. Індэксаванне дакументаў у традыцыйных і аўтаматызаваных сістэмах.

 

4. Індэксаванне тэхнічнай літаратуры па УДК

Характарыстыка раздзела 62 “Тэхніка. Тэхнічныя навукі”. Асаблівасці індэксавання тэхнічнай літаратуры. Сувязі і размежаванні з іншымі раздзеламі табліц УДК.

Алгарытм індэксавання тэхнічнай літаратуры. Пабудова класіфікацыйнай формулы. Індэксы дапаможных табліц і іх выкарыстанне пры індэксаванні тэхнічнай літаратуры.

 

5. Індэксаванне медыцынскай літаратуры па УДК

Асноўныя дзяленні раздзела 61 “Медыцына. Меды­цынскія навукі”. Структура раздзела. Сувязі і размежаванні пры індэксаванні літаратуры сумежных галін ведаў. Характарыстыка вызначальнікаў, якія ўжываюцца пры індэксаванні літаратуры па медыцыне.

 

6. Індэксаванне сельскагаспадарчай літаратуры

Структура раздзела 63 “Сельская гаспадарка. Лясная гаспадарка. Паляванне. Рыбная гаспадарка”. Асноўныя дзяленні. Ужыванне агульных вызначальнікаў. Спецыяльныя вызначальнікі.

 

7. Даведачна-пошукавы апарат (ДПА)

да патэнтнага фонду

Структура ДПА да патэнтнага фонду. Віды каталогаў і картатэк, электронных БД. Цэнтралізаваны і спецыялізаваны ДПА і яго структура. Асаблівасці арганізацыі ДПА ў розных тыпах бібліятэк. Электронныя элементы ДПА і іх выка­рыстанне пры правядзенні патэнтнага пошуку.

 

8. Міжнародная патэнтная класіфікацыя (МПК)

Гісторыя ўзнікнення і развіцця МПК. Яе структура, характэрныя рысы, рэдакцыі. Методыка індэксавання дакументаў з дапамогай МПК. Перспектывы яе развіцця. Гібрыдныя схемы ў МПК.

 

9. Асаблівасці фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі

Нарматыўная база для фарміравання патэнтных фондаў у Беларусі. Уплыў міжнародных пагадненняў на параметры патэнтных фондаў. Арганізацыйная структура патэнтных фондаў у краіне. Асаблівасці відавога, храналагічнага і іншага саставу патэнтных фондаў розных узроўняў.

Роля РНТБ і Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у фарміраванні патэнтных фондаў.

Спецыфіка камплектавання патэнтных фондаў. Асаблі­васці іх расстаноўкі і захавання.

 

10. Асаблівасці фарміравання фондаў тэхнічных

нарматыўна-прававых актаў (ТНПА)

у галіне стандартызацыі

Метадычнае забеспячэнне фарміравання фондаў тэхніч­ных нарматыўна-прававых актаў. Арганізацыйная структура фондаў. Асаблівасці фарміравання фондаў ТНПА розных узроўняў: РНТБ, БелДІСС, бібліятэк ВНУ, прадпрыемстваў, арганізацый і інш. Састаў фондаў па відах дакументаў, тэматыцы, носьбітах інфармацыі.

Юрыдычны статус ТНПА і яго ўплыў на фарміраванне фондаў. Крыніцы камплектавання ТНПА. Парадак захавання, размяшчэння фонду. Актуалізацыя фонду і праца з інфар­мацыйнымі выданнямі БелДІСС.

 

11. Методыка стварэння асобных відаў

фірменных дакументаў

Агульная характарыстыка фірменных дакументаў і іх спецыфічныя рысы.

Асноўныя этапы падрыхтоўкі рэкламнага паведамлення. Выбар тону і стылю рэкламнага паведамлення.Структура таварнага паведамлення.

Асаблівасці падрыхтоўкі прэс-рэлізаў, прэстыж-рэкламы, модульных рэкламных паведамленняў, прамысловых ката­логаў, камерцыйных пісьмаў-зваротаў і інш.

 

12. Інфармацыйныя паслугі для спецыялістаў НТіМК

Задачы інфармацыйнага абслугоўвання спецыялістаў НТіМК. Улік інфармацыйных патрэбнасцей як умова рацыя­нальнага інфармацыйнага абслугоўвання. Вывучэнне рынку паслуг у галіне навукова-вытворчага комплексу. Сегментацыя рынку карыстальнікаў.

Арганізацыя сістэмы інфармацыйнага абслугоўвання.

Інфармацыйнае забеспячэнне асноўных этапаў навукова-даследчых работ і вопытна-канструктарскіх распрацовак. Інфармацыйнае абслугоўванне вытворчай дзейнасці, рацыя­налізатарскай, вынаходніцкай і інавацыйнай дзейнасці.

Патрабаванні карыстальнікаў да якасці інфармацыйных тавараў і паслуг. Класіфікацыя інфармацыйных прадуктаў і паслуг. Віды інфармацыйных паслуг бібліятэк і інфар­мацыйных цэнтраў (дакументныя, даведачныя, навін, арыентацыйныя, даследчыцкія). Масавыя і групавыя формы інфармавання спецыялістаў. Аналітычныя паслугі бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў. Даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне.

 

 

Бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства

 

1. Бібліятэчнае краязнаўства

Азначэнне паняцця “бібліятэчнае краязнаўства”. Метасістэмная дваістасць бібліятэчнага краязнаўства. Біблія­тэчнае краязнаўства як сістэма, якая ўключае практычную краязнаўчую дзейнасць і вытворныя ад яе інфраструктурныя віды дзейнасці: навукова-даследчую (бібліятэказнаўчае краязнаўства), вучэбна-выхаваўчую і арганізацыйна-кіраў­ніцкую. Паняцці “край”, “рэгіён” у бібліятэчным края­знаўстве, іх узаемасувязь і спецыфіка. Дыферэнцыяцыя бібліятэчнага краязнаўства ў залежнасці ад аспекту выву­чэння, тэматыкі (па зместавай прымеце) і аб'екта дзейнасці.

 

2. Арганізацыя краязнаўчай дзейнасці бібліятэк

“Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь” (28 снежня 1993 г.) аб асноўных кірунках дзейнасці бібліятэк па краязнаўстве. Абласныя універсаль­ныя навуковыя бібліятэкі як рэгіянальныя цэнтры края­знаўчай дзейнасці. Краязнаўчыя аддзелы абласных бібліятэк і іх функцыянальныя абавязкі. Дзейнасць па краязнаўстве асноўных структурных падраздзяленняў ЦБС. Узаемадзеянне бібліятэк з іншымі ўстановамі, арганізацыямі ў працэсе стварэння і выкарыстання бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў. Роля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па наву­кова-метадычным забеспячэнні бібліятэчнага краязнаўства.

3. Карыстальнікі бібліятэкі як суб’екты

і аб’екты краязнаўчай дзейнасці

Тыпалогія карыстальнікаў бібліятэк у залежнасці ад іх дзейнасці, звязанай з краем: 1) дзейнасць карыстальніка ў краі (кіраўнічая, навуковая, вучэбная, грамадская і інш.); 2) краязнаўчая дзейнасць карыстальніка па даследаванні краю; 3) дзейнасць карыстальніка па арганічным “уключэнні” ў прыроднае, сацыяльнае, культурнае, гістарычнае асяроддзе краю. Структура краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Дзелавыя, аматарскія і сацыякультурныя патрэбнасці і іх спецыфіка.

Групы карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі і асаб­лівасці іх інфармацыйных патрэбнасцей: работнікі мясцовых органаў улады, спецыялісты профільных для краю галін і сфер дзейнасці, работнікі сферы адукацыі, супрацоўнікі архіваў, музеяў, інфармацыйных цэнтраў і інш.

 

4. Тэарэтычныя пытанні фарміравання

краязнаўчага фонду бібліятэкі

Тэрміналагічныя асновы фарміравання краязнаўчага фонду бібліятэкі.

Структура рэгіянальных інфармацыйных патрэб карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Азначэнне зыходных паняццяў “край”, “рэгіён”, “краязнаўчы дакумент”, “мясцовы дакумент”, “рэгіянальны дакумент”, “змястоўная краязнаўчая экстэрыёрыка”, “аўтарская краязнаўчая экстэрыёрыка”, “дзеячы і ўраджэнцы рэгіёна”, “краязнаўчы фонд”, “падфонд краязнаўчых дакументаў”, “фонд мясцовых дакументаў”, ”адзіны краязнаўчы фонд”.

 

5. Структура, асаблівасці, уласцівасці

краязнаўчага фонду бібліятэкі

Спецыфіка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонду бібліятэкі: тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны, моўны склад краязнаўчага фонду. Асноўныя групы дакументаў, якія складаюць краязнаўчы фонд. Падфонд краязнаўчых дакументаў. Падфонд мясцовых дакументаў. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны дзеячам краю і выхадцам з рэгіёна. Падфонд дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства як галіны навуковай і практычнай дзейнасці.

6. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду

бібліятэк рознага тыпу

Сістэма краязнаўчых фондаў бібліятэк. Адзіны краязнаў­чы фонд бібліятэк. Краязнаўчы фонд бібліятэк рэгіёна як сістэма. Краязнаўчы фонд як падсістэма агульнабібліятэчнага фонду. Краязнаўчы фонд універсальных навуковых бібліятэк. Краязнаўчы фонд універсальных масавых бібліятэк. Краязнаўчы фонд дзіцячых і школьных бібліятэк. Краязнаўчы фонд спецыяльных бібліятэк. Каардынацыя камплектавання краязнаўчых фондаў.

 

7. Камплектаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі

Мадэляванне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Асаблівасці камплектавання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Віды камплектавання фондаў краязнаўчымі і мясцовымі даку­ментамі (бягучае, рэтраспектыўнае, рэкамплектаванне). Адбор краязнаўчых дакументаў. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд. Крыніцы, спосабы, формы забеспячэння бібліятэк края­знаўчымі і мясцовымі дакументамі. Роля мясцовага абавяз­ковага экземпляра дру­каваных выданняў у фарміраванні краязнаўчага фонду бібліятэкі. Змястоўная краязнаўчая экстэрыёрыка і аўтарская краязнаўчая экстэрыёрыка. Дака­мплектаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Каардынацыя камплектавання краязнаўчых фондаў.

 

8. Арганізацыя краязнаўчага фонду бібліятэкі

Улік і апрацоўка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Спе­цыфіка сумарнага (інтэграванага) і індывідуальнага (дыфе­рэнцыраванага) уліку краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Праверка краязнаўчага фонду бібліятэкі. Навуковая і тэхнічная апрацоўка краязнаўчых і мясцовых дакументаў.

Расстаноўка і размяшчэнне краязнаўчага фонду бібліятэкі. Спецыфіка арганізацыйнай структуры краязнаўчага фонду. Фонд мясцовых дакументаў. Арганізацыя дэпазітарнага фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў. Спосабы размяшчэння і расстаноўкі краязнаўчага фонду бібліятэкі. Расстаноўка семантычнага (змястоўнага) і фармальнага тыпу. Структураванне фонду па яго сувязях з падсістэмамі бібліятэкі.

Захаванне краязнаўчага фонду бібліятэкі.Спецыфіка края­знаўчых і мясцовых дакументаў і патрабаванні да іх захавання.

Роля і значнасць захаванасці краязнаўчага фонду біблія­тэк. Фактары захаванасці краязнаўчага фонду (сацыяльны, тэхналагічны). Каардынацыя дзейнасці бібліятэк па захаванасці сукупнага дэпазітарнага фонду краязнаўчых і мясцовых дакументаў.

 

9. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента

як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд

Азначэнне паняццяў “краязнаўчая каштоўнасць даку­мента”, “эталонны краязнаўчы дакумент”, “ступень края­знаўчай каштоўнасці дакумента”.

Крытэрыі адбору дакументаў у краязнаўчы фонд біблія­тэкі. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння края­знаўчай каштоўнасці дакумента. Характарыстыка ўдаклад­няючых прымет краязнаўчай каштоўнасці дакумента: шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента; функцыя­нальнае прызначэнне для вывучэння краю; мясцовае паходжанне і выданне (выраб); комплексны характар яго зместу; гумані­тарны сэнс інфармацыі, якая складае яго змест, аўтарства; мова; час стварэння і выдання дакумента. Методыка вызначэння і ўліку прымет краязнаўчай каш­тоўнасці дакументаў.

 

10. Арганізацыя бібліятэчнага абслугоўвання

карыстальнікаў па краязнаўстве

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў і відаў. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крытэрыі вывучэння яго эфектыўнасці. Каардынацыя і карпаратыўнасць дзейнасці бібліятэк з іншымі сацыяльнымі інстытутамі па задавальненні краязнаўчых патрэб насель­ніцтва.

 

11. Індывідуальнае абслугоўванне карыстальнікаў

краязнаўчай інфармацыі

Мэта, задачы індывідуальнага абслугоўвання карысталь­нікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве ў бібліятэках розных тыпаў. Вывучэнне інфармацыйных патрэб абанентаў. Ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да абанентаў з улікам іх узроўню пазнання краю. Формы індывідуальнага бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крыніцы і тэхналогія выканання біблія­графічных даведак. Асноўныя тыпы бібліяграфічнага пошуку. Бібліятэчныя паслугі па задавальненні краязнаўчых запытаў. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

 

12. Групавое і масавае абслугоўванне карыстальнікаў

краязнаўчай інфармацыі

Мэта, задачы групавога і масавага абслугоўвання карыстальнікаў краязнаўчай інфармацыі. Вызначэнне абанентаў бібліятэчна-бібліяграфічнага абслугоўвання па краязнаўстве бібліятэк розных тыпаў. Асноўныя формы работы з групавымі і масавымі абанентамі. Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

 

13. Прафесійныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў

Асобасныя і прафесійныя якасці спецыяліста, дзейнасць якога звязана з краязнаўчым бібліятэчна-бібліяграфічным абслугоўваннем карыстальнікаў. Прафесійныя і агульна­адукацыйныя патрабаванні да бібліятэкараў-бібліёграфаў-краязнаўцаў.

Маральныя якасці бібліятэчных супрацоўнікаў. Выка­нанне этычных і маральных нормаў пры абслугоўванні розных груп чытачоў краязнаўчымі дакументамі.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 229; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты