Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Навукова-метадычная дзейнасць бібліятэк




1. Метадалогія бібліятэказнаўства

Метадалогія і яе разуменне ў бібліятэказнаўстве. Змест паняцця “метадалогія бібліятэказнаўства”. Філасофска-метадалагічная аснова бібліятэказнаўства. Логіка-метадала­гічная аснова бібліятэказнаўства. Навукова-метадалагічная аснова бібліятэказнаўства, якая ўключае агульнанавуковыя і прыватнанавуковыя метады пазнання. Арганізацыйна-працэдурныя элементы, характэрныя для бібліятэчнай навукі. Развіццё сучасных метадалагічных прадстаўленняў у бібліятэказнаўстве (А.Н.Ванееў, В.С.Крэйдэнка, У.У.Сквар­цоў, А.В.Сакалоў, Ю.М.Сталяроў і інш.).

 

2. Канцэпцыі (парадыгмы) навуковага пазнання

ў бібліятэказнаўстве

Фармальна-тэхнічная канцэпцыя сутнасці бібліятэка­знаўства (М.Шрэтынгер, Л.Б.Хаўкіна). Дакументалісцкая (структурна-функцыянальная) канцэпцыя (Ю.М.Сталяроў, У.І.Цярошын). Інфармацыйная канцэпцыя (інфармацыйна-публікацыйная парадыгма) бібліятэказнаўства (У.У.Сквар­цоў). Кагнітыўная (ведаўная) канцэпцыя ў бібліятэка­знаўстве. Бібліятэчная кагніталогія як інтэгральная навука. Аб’ект, прадмет, паняційны апарат. “Працэсная” парадыгма (В.П.Лявонаў). “Разумеючая парадыгма” ў рамках “нарма­тыўнага падыходу” да навуковага пазнання ў біблія­тэказнаўстве (Л.Н.Гусева, Е.В.Смоліна).

 

3. Філасофія і бібліятэказнаўства

Паняцце “філасофія бібліятэчнай справы” ў замежным (амерыканскім) бібліятэказнаўстве (П.Батлер, Д.Дантон). Асноўныя кірункі філасофіі бібліятэказнаўства ў замежных краінах. Суадносіны паняцця “філасофія бібліятэкі” і “філасофія бібліятэказнаўства”. Сучасныя падыходы да філасофскага абгрунтавання бібліятэчных праблем. Марке­тынгавы, інфармацыйны, асветніцкі падыходы. Суадносіны філасофіі і ідэалогіі ў бібліятэчнай тэорыі і практыцы.

 

4. Арганізацыйная і лагічная ўзаемасувязь навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк

Арганізацыя навукова-даследчай дзейнасці бібліятэк на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях (абласным, раённым, гарадскім). Лагічная ўзаемасувязь навукова-даследчай і навукова-метадычнай дзейнасці бібліятэк, звязаная з пераходам навуковых ведаў у канкрэтныя справы, выхадам навуковых ведаў у арсенал метадычных формаў, сродкаў і прыёмаў працы бібліятэкараў.

 

5. Агульнанавуковыя і спецыяльныя метады,

якія выкарыстоўваюцца ў бібліятэчных даследаваннях

Метады тэрміналагічнага аналізу і аперацыяналізацыя паняццяў, іх сутнасць і прыёмы даследавання. Метады сацыялагічных даследаванняў (анкетаванне і інтэрв’ю­іраванне). Метад фокус-груп, яго спецыфіка. Метад экспертных ацэнак. Метады вывучэння дакументаў у бібліятэчных даследаваннях (традыцыйны метад), кантэнт-аналіз, метад аналізу паняційнага слоўніка, вывучэнне чытачоў біяграфічным метадам. Назіранне і эксперымент у бібліятэчных даследаваннях.

Спецыяльныя метады бібліятэчных даследаванняў.

 

6. Навукова-метадычная работа: мэты і задачы

Значэнне і роля навукова-метадычнай работы ва ўдасканаленні дзейнасці бібліятэк. Формы і метады навукова-метадычнай работы. Стратэгічныя кірункі навукова-метадычнай дзейнасці на сучасным этапе. Навукова-метадычная дзейнасць і навукова-метадычнае забеспячэнне.

7. Бібліятэка як аб’ект

навукова-метадычнага забеспячэння

Бібліятэка як сістэма. Падсістэмы бібліятэкі, базавыя паказчыкі. Бібліятэчная тэхналогія, яе галоўныя кампаненты. Прадукты і паслугі бібліятэкі. Арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне тэхналагічных працэсаў бібліятэкі.

 

8. Сістэма навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці бібліятэк у Рэспубліцы Беларусь

Нацыянальная бібліятэка Беларусі, рэспубліканскія галіновыя бібліятэкі, абласныя бібліятэкі як навукова-метадычныя цэнтры для бібліятэчных сетак сваіх ведамстваў. Прафесійныя міжведамасныя камунікацыі. Каардынацыя і кааперацыя навукова-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці. Каардынацыйныя планы навукова-метадычнай і навукова-даследчай дзейнасці: іх роля, працэдура фарміравання. Спецыфіка навукова-метадычных службаў цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

9. Метадычны маніторынг

Прызначэнне маніторынгу, яго роля ў кіраванні развіццём бібліятэчнай галіны. Прымяненне бібліятэчнага маніторынгу ў дзейнасці навукова-метадычных службаў. Вызначэнне неабходных для правядзення маніторынгу паказчыкаў, распрацоўка статыстычных табліц, апрацоўка статыстычных даных. Выніковыя матэрыялы і іх выкарыстанне.

 

10. Аналіз дзейнасці бібліятэкі

Роля аналізу ў навукова-метадычным забеспячэнні бібліятэк. Віды аналізу. Аналіз першасных дакументаў бібліятэкі і публікацый. Статыстычны аналіз, формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці, працэдура іх запаўнення. Афармленне вынікаў аналізу.

 

11.Кансультацыйная дзейнасць

і методыка-бібліяграфічныя матэрыялы

навукова-метадычных службаў

Кансультацыя як форма аказання метадычнай дапамогі бібліятэкам. Віды кансультацый. Патрабаванні, якія прад’яў­ляюцца да кансультацый, і іх структура. Методыка-біблія­графічныя матэрыялы навукова-метадычных службаў, іх прызначэнне, віды, абавязковыя патрабаванні, асноўныя этапы падрыхтоўкі да выдання.

 

12. Інавацыйная дзейнасць бібліятэк

Класіфікацыя бібліятэчных інавацый. Існуючыя падыходы да класіфікацыі інавацый у бібліятэчнай справе і за яе межамі. Аб’ект змен як асноўныя прыметы харак­тарыстыкі змен: віды розных аб’ектаў інавацый. Паняцце “інавацыйны кластэр” у бібліятэчнай інавацыі. Магчымасці “кластэрных” стратэгій у бібліятэчнай справе. Выбар аб’ектаў змен і паслядоўнасць рэалізацыі інавацый.

 

13. Павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных кадраў

Павышэнне кваліфікацыі ў сістэме бесперапыннай адукацыі спецыялістаў бібліятэк. Традыцыйныя і інавацыйныя формы. Вопыт павышэння кваліфікацыі бібліятэчных кадраў краіны.

 

14. Прафесійная кампетэнтнасць метадыста

Прафесійныя і асабістыя якасці спецыяліста, які займаецца навукова-метадычнай работай. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да бібліятэчнага метадыста высокага класа. Характарыстыка структурных кампанентаў прафесіяграмы метадыста: ведаць – умець – быць здольным.

 
 



Поделиться:

Дата добавления: 2015-09-13; просмотров: 189; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.008 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты