КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Выдзяленне зычнага гука ў пачатку словаСтр 1 из 14Следующая ⇒ Тэарытычныя асновы навучання грамаце. Пад навучаннем грамаце разумеецца навучанне першапачатковаму чытанню і пісьму. У цяперашніх школах на гэта даецца 1 год. У гэты перыяд закладваюцца грунтоўныя асновы чытання і пісьма, усё тое, без чаго далей не можа ісці школьнае навучанне. Навыкі чытання і пісьма ўзнікаюць не на аснове механіч. шматразовага паўтарэння, а праз мысленне і мову. Тэхніка і свядомасць чытання і пісьма не павінны супрацьпастаўляцца і адрывацца. Заканамернасці і прынцыпы навучання грамаце:1)Асновай фарміравання навыкаў чытання і пісьма з'яўляецца жывая мова вучня, з якой ён прыходзіць у школу. Адсюль вынікае першы прынцып: навучаць трэба на аснове вуснай мовы. 2) Навучанне чытанню і пісьму павінна праводзіцца з улікам спецыфікі фанетычнай і графічнай сістэмы мовы навучання. Адсюль вынікае другі прынцып: увага да склада-гукавай і склада-літарнай структуры слова.3) Чытанне і пісьмо вучня карэнным чынам адрозніваецца ад чытання і пісьма дарослага. Адсюль вынікае трэці прынцып: улік псіхафізіялагічных асаблівасцей вучня.4) Вучні лепш засвойваюць граматыку тады, калі навучанне чытанню і пісьму ідзе адначасова. Адсюль чацвёрты прынцып – адначасовасці навучання чытанню і пісьму. На ўроках пісьма вучні пішуць літары, з якімі пазнаёміліся на ўроку чытання. 5) Авалоданне навыкам чытання і пісьма адбываецца адначасова і ва ўзаемасувязі з развіццём іх мовы. Адсюль вынікае найважнейшы прынцып – прынцып развіцця мовы вучняў пры навучанні грамаце.6) Чым больш разнастайныя пачуццёвыя ўспрыманні вучэбнага матэрыялу (зрокавыя, слыхавыя, маторныя і інш.) – тым больш грунтоўна ён засвойваецца. Адсюль вынікае шосты прынцып – прынцып нагляднасці пры навучанні грамаце.7) Навучанне грамаце не павінна быць адарвана ад выхавання дзіцяці, яго эмацыянальнага і інтэлектуальнага развіцця. Сёмы прынцып – прынцып выхоўваючага і развіццёвага навучання.8) Неабходна улічваць рэальныя магчымасці дзяцей, іх псіхалагічныя асаблівасці. Адсюль вынікае восьмы прынцып – прынцып індывідуалізацыі і дыферэнцыяцыі ў навучанні грамаце. Дыферэнцыяцыя і індывідуалізацыя – гэта спалучэнне на ўроку агульнакласнай, групавой і індывідуальнай працы.9) Па меры навучання адбываецца павышэнне ўзроўню самастойнасці дзяцей і актыўнасці ў выкананні заданняў. Адсюль вынікае дзевяты прынцып – прынцып самастойнасці і актыўнасці вучняў пры кіруючай ролі настаўніка.
Методыка вывучэння зычных гукаў па буквары А.Клышкі. Выдзяленне зычнага гука ў пачатку слова Анатоль Клышка звяртаецца да тэорыі акадэміка В.А. Багародзіцкага (расійскага вучонага-фанетыка). У адной са сваіх прац ён ахарактарызаваў зычныя як ротаразмыкальнікі, а галосныя – як ротаразмыкальнікі. Гэтая тэорыя добрая тым, што можна наглядна і адчувальна – праз артыкуляцыйны прыём – адкрыць гукі роднай мовы. Вось як гэта магчыма правесці на практыцы. Настаўнік: – Падрыхтуйцеся сказаць слова «мак», але не раскрывайце рот. (Настаўнік абазначае слова «мак» схемай, праводзіць у пачатку слова вертыкальную рыску, каб аддзяліць першы гук. У атрыманай клетачцы ён праводзіць гарызантальную рысачку, якая абазначае сціснутыя вусны. Можна расказаць дзецям дыдактычную казку пра тое, як малыя шумелі ў лесе і Лесавічок заклеіў ім роцікі клейкаю лентай.) Вельмі важна, каб вучні не раскрывалі рота, бо тады будзе чуцца склад, а не гук. Рыхтуючыся да ўрока, добра зрабіць спіс кароткіх слоў. Пачынаць трэба не з выбухных гукаў, а з тых, якія можна трохі працягнуць. За адзін урок настаўнік знаёміць дзяцей амаль з усім наборам зычных гукаў беларускай мовы. Гэта неабходна таму, што дзіця не гаворыць гукам, а словам і сказам. Асобна ўзяты гук для дзіцяці – абстрактная матэрыя. Калі папрасіць вучня паказаць названую табою літару, ён гэта робіць правільна. Калі папрасіць праз некаторы час назваць яе – вучню цяжка гэта зрабіць. Дзіця не абжылося з гукам, і яму цяжэй назваць літару, чым толькі яе паказаць. Такі агляд гукаў добры і для настаўніка: ён назірае, ці не блытаюць дзеці глухія са звонкімі, ці ўсё добра ў іх з фанетычным слыхам. Калі дзіця памылілася ( у слове «сом» выдзліла гук «з»), настаўнік пытае: ці ж гаворым мы так «зом»? Важна, каб вучань сам пераканаўся ў памылцы і сам яе паправіў. Трэба дабіцца, каб вучні свабодна называлі першы гук у любым прапанаваным настаўнікам слове. Калі аднаго ўрока на гэта недастаткова, работу неабходна прадоўжыць на наступных занятках.
|