Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Чытанне ўслых і маўклівае чытанне(Чыт.сам сабе)на ўроках выв-ня новых твораў у пач.кл.




Уласна чытанне на ўроку павінна займаць 30 – 40 хвілін. Для таго, каб у вучняў фарміраваліся навыкі чытання, трэба многа разоў звяртацца да тэкста, перачытваць яго кожны раз з новым заданнем. Вучань пры кожным перачытванні павінен адкрыць для сябе нешта новае, тое, чаго ён не заўважыў пры першым чытанні.

Усе віды чытання можна падзяліць на дзве асноўныя групы:

а) чытанне ўголас;

б) маўклівае чытанне (чытанне вачыма, чытанне сам сабе).

Чытанне ўголасбывае розных відаў: а) чытанне твора цалкам настаўнікам або лепшым вучнем; б) чытанне “ланцужком”; в) выбарачнае чытанне з мэтай адказу на пастаўленае пытанне; г) чытанне па ролях; д) харавое чытанне; е) харавое чытанне (кожны вучань у сваім тэмпе – “Вулей”). Чытанне ўголас прымяняецца ва ўсіх чатырох класах для фарміравання чатырох асноўных якасцяў чытання. Пры чытанні ўслых настаўнік мае магчымасць трымаць пад кантролем усе гэтыя якасці. Чытанне ланцужком праводзіцца пры паўторным чытанні тэкста а таксама пры праверцы дамашняга чытання. Яго мэта – уключыць у працэс як мага больш вучняў. Гэты від чытання прымяняецца да мастацкіх апавяданняў і казак. Не рэкамендуецца пры чытанні вершаў і басняў, пры праверцы завучанага на памяць. Чытанне па ролях можа прымяняцца пры праверцы дамашняга задання, пры паўторным чытанні тэкста.Чытанне па ролях карыснае ў тым плане, што дапамагае вучням глыбей адчуць характар персанажа менавіта праз яго мову. Перад вучнем узнікае неабходнасць выбраць правільны тэмп чытання, абазначыць голасам лагічныя паўзы і націскі, перадаць эмацыянальны змест рэплікі. А ўсё гэта будзе зроблена правільна, калі ён зразумее характар героя. Такі від чытання патрабуе абавязковай падрыхтоўкі. Кожны вучань павінен ведаць што яму чытаць і як чытаць. Рыхтуючы клас да чытання па ролях, настаўнік выступае як рэжысёр і пачынае сваю працу з таго, што абмяркоўвае з дзецьмі характары вобразаў-персанажаў. Пасля гэтага трэба выбраць выканаўцаў адпаведных роляў. Настаўнік можа зрабіць гэта сам, але лепш выкарыстаць дапамогу класа, бо дзеці ведаюць, хто лепш выканае ролю зайца, лісы, воўка, іншых персанажаў. Затым даецца пяць-сем хвілін на падрыхтоўку. Чытальнікі адзначаюць у падручніку свае рэплікі, рыхтуюцца вымаўляць іх услых. Толькі пасля гэтага мэтазгодна пачынаць «рэпетыцыю». Чытальнікі-дублёры прапануюць свае варыянты «агучвання» роляў.

Для чытання па асобах бярэцца не ўвесь тэкст, а яркая, эмацыянальная частка яго. Як вядома, дыялог звычайна суправаджаецца словамі аўтара, у якіх падаюцца парады, як вымаўляць адпаведную рэпліку. Пры чытанні па ролях аўтарскія словы выключаюцца з тэксту, не чытаюцца. але яны дапамагаюць вучню правільна выканаць сваю ролю. Чытанне па асобах блізка стаіць да драматызацыі тэксту, калі дзеці выконваюць ролі, не карыстаючыся падручнікамі. Для драматызацыі лепш за ўсё падыходзяць казкі. Пры выкананні сваіх роляў дзеці выкарыстоўваюць маскі, асобныя элементы касцюмаў. Маўклівае чытанне прымяняецца ва ўсіх класах пасля навучання грамаце. Яно суправаджаецца рознымі заданнямі, якія накіраваны на фарміраванне такіх якасцяў як бегласць, свядомасць, падрыхтоўка да выразнага і правільнага чытання. Два асноўныя віды чытання ўзаемна дапаўняюць адзін другога. разумна чаргуюцца. Вялікую памылку робяць тыя настаўнікі, якія спецыяльна не навучаюць маўкліваму чытанню вачыма. Адсутнасць навыкаў чытання вачыма пажыццёва тармозіць свядомае разуменне матэрыялу, які чытаецца. Той, каго не навучылі чытаць вачыма, пры жаданні запомніць матэрыял, чытае ўголас, значыць, “чытае вушамі”. Многія дзеці чытаюць менавіта так. Яны не толькі ўспрымаюць тэкст вачамі, але і слухаюць. Гэта атрымліваецца тады, калі не выключаны поўнасцю моўны апарат (рухаюцца губы і язык). Але калі мы чытаем з уключаным моўным апаратам, то мы чытаем марудна. Каб адключыць моўны апарат трэба параіць дзецям прыкласці да губ указальны палец або прыкусіць (у прамым сэнсе) кончык языка.

43.Асноўныя віды працы на ўроках літаратурнага чытання:пр-цыпы адбору і методыка правядзення.(См 42 вопрос)+то,что ніже.


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 148; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты