КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Методыка вывучэння займенніка і прыслоўя у пач.кл.Тэма “Займеннік”вывучаецца ў 4-м класе (5 гадзін). Вучні і да гэтага ўжывалі займеннікі, знаёміліся (у практычным плане) з іх роляй у тэксце. Цяпер неабходна каб яны атрымалі агульнае паняцце пра займеннікі як словы, што ўказваюць на асобу ці прадмет, але не называюць іх. Праграма прадугледжвае вывучэнне толькі асабовых займеннікаў: іх ліку, роду, скланення (з апорай на табліцу). Знаёмства можна пачаць з тэксту, які ўтрымлівае асабовыя займеннікі (яны выдзелены ці падкрэслены). Дзеці называюць асобу, на якую ўказваюць займеннікі. Пеця любіць чытаць кнігі. Ён з задавальненнем чытае іхсваёй малодшай сястры. Яна заўсёды слухае ўважліва. Брат і сястра вельмі сябруюць. Яны заўсёды разам. Настаўнік канцэнтруе ўвагу вучняў на тым (на матэрыяле дадзенага тэксту), што займеннікі ужывацца для сувязі сказаў у тэксце. Далей можна прапанаваць для аналізу тэкст, у якім займеннікі ўказваюць на прадметы. Пасля гэтага робіцца абагульненне (азначэнне займеннікаў, іх роля ў тэксце). На наступным этапе вучні знаёмяцца з сінтаксічнай роллю займеннікаў (дзейнік ці іншы член сказа), уводзіцца тэрмін асабовыя займеннікі. · Паняцце асоба ўсведамляецца вучнямі праз адносіны суб’екта да працэсу камунікацыі: я (мы) – той або тыя, хто гаворыць; ты (вы) – той або тыя, да каго звяртаюцца; ён, яна, яно, яны – той або тое, пра каго ці пра што гавораць. Паказаць змяненне займеннікаў 1-ай, 2 - ой і 3 - ай асобы адзіночнага і множнага ліку па склонах можна на матэрыяле спецыяльна падабраных тэкстаў (дзеці ставяць у дужках пытанні і выпісваюць займеннікі ў парадку склонаў) ці шляхам аналізу адпаведных табліц (так прапанавана ў падручніку). Ужываючы на месцы назоўнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду займеннікі трэцяй асобы, вучні прыходзяць да разумення роду займеннікаў (ён – мужчынскі род; яна – жаночы род; яно – ніякі род). Неабходна як мага часцей звяртаць увагу на адпаведнасць роду, ліку і склону займенніка 3-яй асобы, роду, ліку і склону назоўніка, замест якога займеннік ужываецца. Прыём, якім правяраецца напісанне прыназоўнікаў з займеннікамі той жа, што і пры напісанні прыназоўнікаў і назоўнікаў: пастаноўка пытання ці ўстаўка азначэння. Пры вывучэнні тэмы неабходны практыкаванні стылістычнага характару: замяніць адзіночны лік займенніка множным; замяніць назоўнікі займеннікамі і наадварот; утварыць словазлучэнні з займеннікамі; напісаць пісьмо сябру, ужываючы займеннікі і інш Адна з асноўных задач настаўніка пры вывучэнні тэмы – навучыць дзяцей правільна выкарыстоўваць займеннікі ў вуснай і пісьмовай мове з мэтай папярэджання паўтораў. МЕТОДЫКА ВЫВУЧЭННЯ ПРЫСЛОЎЯ. На вывучэнне тэмы адводзіцца чатыры гадзіны. Найперш вучні атрымліваюць агульнае паняцце пра прыслоўе як часціну мовы (абазначае прымету дзеяння ці якасці, нязменае). Пасля гэтага дзеці вучацца вызначаць прыслоўі ў сказе, ставячы да іх пытанні ад дзеясловаў і прыметнікаў. У практычным плане праводзіцца параўнанне прыметнікаў і прыслоўяў (ветлівыя людзі ветліва размаўляюць; пра добрага чалавека добра і пагаварыць), а таксама назоўнікаў і прыслоўяў (дзень – удзень; дома – дадому). Параўноўваючы аднакарэнныя назоўнікі і прыслоўі вучні робяць выснову аб злітным напісанні прыслоўяў. Вывучэнне тэмы неабходна спалучаць з развіццём мовы вучняў: падборам антонімаў (павольна – хутка); падборам сінонімаў (гучна, голасна, зычна); узбагачэннем слоўніка вучняў(дастаткова вялікая колькасць прыслоўяў розных тыпаў (78 слоў, у адпаведнасці з пытаннямі яны разбіты на 5 груп) дадзена на форзацы другой часткі падручніка беларускай мовы для 4-га класа) і інш. У шэрагу слоў, якія, паводле існуючай праграмы, лічацца слоўнікавымі, пэўнае месца адводзіцца і прыслоўям ( 3 клас: навыперадкі, напрадвесні, напрасткі, наўздагон; 4 клас: ледзьве, наводдаль, сёння, улетку).
|