Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Фарміраванне чытацкай самастойнасці мл.шк-каў на розных этапах навучыння ў пач.кл.




***Падрыхтоўчы этап (1 клас). На гэтым этапе вырашаецца адна асноўная задача – абудзіць і сфарміраваць у вучняў цікавасць да дзіцячых кніг. На кожным уроку пад кіраўніцтвам настаўніка ўсебакова вывучаецца адна дзіцячая кніга. Структура заняткаў можа быць наступная. 1.Уступная гутарка з мэтай узнаўлення ў памяці вучняў (ці сфарміраваць) рэальныя ўяўленні, што складаюць аснову мастацкіх вобразаў твора, які будзе чытацца. Могуць быць выкарыстаны загадкі, ілюстрацыі, макеты, іншыя наглядныя дапаможнікі (да 3 мінут).2. Выразнае чытанне настаўнікам выбранага мастацкага твора ўслых. Магчыма перачытванне асобных момантаў па просьбе вучняў. Паўторы, песенкі герояў і інш. настаўнік расказвае па памяці (да 7 мінут). Настаўнік не ходзіць па класу. Ілюстрацыі і вокладка не паказваюцца. 3. Калектыўнае ўзнаўленне твора па пытаннях настаўніка. Разважанні вучняў аб праслуханым творы, завучванне на памяць рэплік галоўных герояў, загадак, прыказак і прымавак з тэксту, складанне слоўнікавых малюнкаў і інш. (да 6 мінут). 4.Разглядванне дзіцячай кнігі, у якой змешчаны прачытаны твор, з мэтай яго апазнання (адшуквання). Трэба прывучаць дзяцей разглядаць кнігу з вокладкі (назва, ілюстрацыя, аўтар). Надпісы прачытваюцца тымі, хто валодае навыкам чытання. Высвятляецца, ці чулі дзеці прозвішча аўтара, якія яго кнігі чыталі. Кніга перагортваецца і разглядаецца кожная старонка. Асаблівая ўвага надаецца чытанню зместу, загалоўкаў, надпісаў. Кожны адказ з месца, калі ён непасрэдна звязаны з кнігаю, завяршаецца тым, што вучань выходзіць да дошкі і паказвае тую дэталь, на якую спасылаецца. (Да 4 мінут). 5. Рэкамендацыі па самаст.рабоце вучняў у пазаўрочны час (1 мін.) Напрыклад: зрабіць малюнак, зляпіць з пластыліну герояў прачытанага твора, разгадаць рэбусы, крыжаванкі. Кніга, якую чыталі і разглядалі, выстаўляецца ў кутку пазакласнага чытання. Кожны, хто хоча, можа браць і гартаць (чытаць) яе. Арыентуючыся на гэтую кнігу, дзеці адбіраюць дома і прыносяць у клас такую ж (ці аднатэмную, ці кнігу таго ж аўтара). Так фарміруецца звычка “рыться в кнігах”.***Пачатковы этап (2 клас). Галоўная задача гэтага этапа – абудзіць і сфарміраваць цікавасць да самастойнага чытання.Самастойнае чытанне-разглядванне займае асноўнае месца. Індывідуальная праца становіцца вядучай. Структура ўрока можа быць наступнай: 1.Рашэнне задач па арыентацыі ў кнігах (да 5 мінут). Кнігі загадзя выстаўляюцца ў кутку чытання, каля дошкі, каб дзеці маглі з імі пазнаёміцца (разгледзець). Гэта кнігі аднаго аўтара ці аднатэмныя кнігі. Дзеці самі вызначаюць тэму ўрока ў залежнасці ад выстаўленых кніг, аргументуюць яе выбар. 2.Чытанне настаўнікам мастацкага твора ўслых (да 7 мінут). Перад чытаннем можна выкарыстаць загадкі, наглядны матэрыял, звязаны з тэкстам. 3. Гутарка-разважанне аб прачытаным (да 5 мінут). Гэта розныя віды пераказаў твора з выказваннем дзецьмі сваіх адносін да падзей, герояў; ацэнка сваіх пачуццяў, эмацыянальнага стану. 4. Самастойнае знаёмства вучняў з новай кнігай, творам, які ім трэба будзе чытаць (да 5 мінут). Дзеці павінны а) правільна разгледзець кнігу без дапамогі настаўніка; б) вызначыць па знешніх прыкметах, аб чым яны будуць чытаць; в) знайсці па змесце патрэбны твор; г) прачытаць загаловак кнігі, твора. (Настаўнік вывешвае ілюстраваную картку на дошцы: аўтар, назва, твор). 5. Самастойнае чытанне названага твора (да 12 мінут). На гэтым этапе дзеці прывучваюцца запісваць назву кнігі на картках (прозвішча пісьменніка, кропка, назва кнігі – без двукосся). Вучням, якія хутка спраўляюцца з заданнем, прапаноўваецца дадатковае заданне: крыжаванкі. Загадкі, прыказкі і інш. па тэме. Дзеці могуць прачытаць і іншыя творы з гэтай кнігі. Вучням, якія чытаюць павольна, тэкст дазіруецца. 6. Вызначэнне і ацэнка якасці самастойнага чытання-разглядвання (да 10 мінут). Гэта франтальная гутарка пра кнігу і твор, які дзеці прачыталі. Вучні павінны правільна назваць кнігу, расказаць, што даведаліся пра кнігу да чытання (колькі твораў змяшчае, іх жанр, пра што яны). Як адшукалі патрэбны твор.Гутарка па творы (розныя віды пераказу, слоўнае маляванне, дыскусія, пытанні адзін аднаму). 7. Рэкамендацыя па дзейнасці ў пазаўрочны Прынесці падобныя кнігі ў куток чытання; зрабіць малюнак да прачытанага; прыдумаць працяг твора…

час. Пункты 2-3 аналагічныя папярэдняму перыяду, але ёсць адна істотная розніца: настаўнік чытае твор з кнігі, якую дзеці самастойна чыталі-разглядвалі да ўрока і арыентуюцца ў ёй. Гэтая ж заканамернасць абавязковая і для пунктаў 4-6. Дзеці думаюць над кнігай да чытання, прагназуюць яе змест. На гэтым этапе нельга патрабаваць самастойнага чытання кнігі дома, каб не адбіць ахвоту да чытання, але калі дзіця жадае чытаць, яго імкненне трэба адобрыць.

***Асноўны і заключны этапы (3 і 4 класы) Асноўная задача названых этапаў – гэта працяг самастойнага чытання з паступовым выхадам на самастойны выбар кніг, выбар твораў па той ці іншай тэме па заданні настаўніка. Структура ўрока ў гэты час можа быць наступнай:

1)Работа з выставай прачытаных кніг (3-5 мінут). Мэта гэтай працы – замацаваць уменне мэтанакіравана разглядаць незнаёмыя кнігі, працаваць са зместам. Можна правесці групоўку кніг па пэўных прыкметах. 2. Усебаковы аналіз вылучаных кніг (20 – 25 мінут). Гутарка пра тое, што ўдалося даведацца з прачытаных кніг па тэме ўрока, пра аўтара і герояў. 3. Дапаўненне, пашырэнне, удакладненне чытацкага вопыту вучняў (15 – 20 мінут). Знаёмства з іншымі творамі пісьменніка, чые кнігі разглядаліся. Знаёмства з іншымі аўтарамі, якія пісалі на дадзеную тэму і інш. 4. Дамашняе заданне (2 – 3 мінуты). Паведамленне тэмы наступнага ўрока пазакласнага чытання, тлумачэнне мэты, знаёмства з рэкамендацыйным спісам. Асноўны клопат пры арганізацыі гутаркі аб прачытаным – стварыць звычку і патрэбу ўважліва ўслухоўвацца ў пытанні настаўніка і адказы сяброў, каб прыняць удзел у гутарцы, дапоўніць адказы аднакласнікаў ведамі, набытымі з кніг, развагамі, што ўзніклі ў працэсе самастойнага знаёмства з кнігамі па тэме ўрока. Характэрны для гэтага перыяду гутаркі-дыскусіі. Падвядзенне вынікаў чытання можа праводзіцца ў форме элементарных дыспутаў, літаратурных ранішнікаў, конкурсаў, завочных падарожжаў, КВЗ, канферэнцый, віктарын, інсцэніровак, вусн. часопісаў…

 

 

 

 

 

 

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 246; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.005 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты