Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Іншыя віды працы на ўроку літаратурнага чытання




Трэба цвёрда засвоіць: выбар прыёмаў работы на ўроку вызначаецца ў першую чаргу задачамі ўрока.

Акрамя названых вышэй, прымяняюцца разнастайныя віды працы, якія дапамагаюць глыбей зразумець прачытанае і вырашыць іншыя мэты ўрока. Назавем некаторыя з іх.

– знаёмства з біяграфіяй пісьменніка;

– праца з наглядным матэрыялам (карціны, гербарыі, фотаздымкі, партрэты пісьменнікаў, кнігі, альбомы, узоры дэкаратыўнага мастацтва і інш.);

– прагназаванне працэсу развіцця падзей у творы;

– суаднясенне тэксту і ілюстрацыі да яго;

– адказы на пытанні ў канцы твора;

– знаходжанне ўрыўка, які можна прачытаць з зададзенай інтанацыяй (строга, з асуджэннем, з радасцю і інш.);

– складанне дыялогаў;

– параўнанне апісанняў прадметаў і з’яў у розных пісьменнікаў (у празаічным і вершаваным урыўку);

– чытанне ўрыўка, да якога можна падабраць прыказку;

– знаходжанне сказаў, якія сталі прыказкамі;

– знаходжанне і чытанне слоў і сказаў, у якіх раскрываецца вобразны змест твора і аўтарская пазіцыя;

– складанне характарыстык на дзеючых асоб;

– конкурснае чытанне вершаў;

– працяг твора за пісьменніка;

– калектыўнае складанне ліста-водгука аўтару твора;

– іншыя віды працы (некаторыя метадысты налічваюць да шасцідзесяці).

Вельмі важна, каб выбраныя настаўнікам віды працы не прыніжалі вартасці ўрока чытання, не падпарадкоўвалі яго ўрокам беларускай мовы ці азнаямлення з навакольным светам. Урок літаратурнага чытання мае свае мэты і свае задачы.

Пералічаныя ніжэй віды працы, на наш погляд, непрымальныя на ўроках літаратурнага чытання ў пачатковых класах:

– пераказ верша (як лірычнага, так і эпічнага), пераказ вершаванай казкі;

– пераказ апавядання ці мастацкага апісання «сваімі словамі»;

– чытанне «самага прыгожага» месца верша ці апавядання;

– высвятленне, што ў апавяданні (казцы) праўдзіва, а што не;

– пошук у мастацкім тэксце вывадаў, якімі можна карыстацца ў паўсядзённым жыцці;

– адказы на пытанні тыпу: «Чаму вучыць нас гэты твор?», «Якія рысы характару выхоўвае твор?..»;

– перанос маралі байкі на жыццё класнага калектыву; параўнанне мастацкіх вобразаў-персанажаў з канкрэтнымі людзьмі;

– выкарыстанне мастацкіх пейзажных замалёвак у якасці феналагічных назіранняў;

– чытанне і параказ з дапамогаю позы, мімікі, пантамімы;

– «жывы малюнак» – адзін вучань чытае, другі мімікай рэагуе на пачутае;

– знаходжанне сказа па пачатку і заканчэнні;

– пошук і чытанне сказаў з клічнікам, пытальнікам, шматкроп’ем, працяжнікам;

– пошук і падлік метафар, параўнанняў і г.д., а таксама рознага кшталту вывады на аснове такога падліку;

– чытанне завучанага на памяць верша ланцужком;

– чытанне сказа і ўрыўка мастацкага твора з увядзеннем дадатковых членаў сказа;

– вычляненне слоў, марфемны склад якіх суадносіцца з прапанаванай настаўнікам схемай;

– вычляненне сказаў зададзенай сінтаксічнай канструкцыі, з аднароднымі членамі, са звароткамі і г.д.;

– пошук і вычляненне слоў на зададзенае настаўнікам правіла; знаходжанне двух-, трох-, чатырохскладовых слоў, а таксама найдаўжэйшага слова ў тэксце;

– пошук словазлучэнняў па зададзенай схеме, напрыклад: прыметнік + назоўнік; дзеяслоў + прыслоўе;

– пошук і чытанне ў тэксце слоў, блізкіх ці супрацьлеглых па значэнні дадзеным (сінонімаў і антонімаў);

Настаўнік павінен добра ведаць асноўныя віды працы на ўроку літаратурнага чытання і выбіраць тыя, якія дапамогуць вучням найлепш асэнсаваць вобразны змест твора і аўтарскую задуму. Гэты выбар залежыць у першую чаргу ад літаратурнага матэрыялу (жанру тэкста; яго аб’ёму; ад пабудовы кампазіцыі; ад асобы апавядальніка; ад таго, у якой меры тэкст блізкі жыццёваму вопыту вучняў; ад колькасці дзеючых асоб; ад наяўнасці ці адсутнасці дыялогаў; ад асаблівасцей лексікі; ад таго, ці падзелены тэкст на часткі аўтарам; ад таго, класічны гэта твор ці твор сучаснага пісьменніка і інш.)


 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 271; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.006 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты