КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Методыка вывучэння апавяданняў і нвукова-пазнаваўчых артыкулаў.Чытанне апавяданняў. Апавяданне – самы распаўсюджаны ў дзіцячым чытанні жанр літаратуры (больш за 30%). У падруч. для пач. класаў змешчаны гісторыка-біяграфіч-я, сацыяльна-бытавыя, гумарыстычныя апавяданні, а таксама апавяданні прыродаапісальнага характару. На ўроках чытання апавяданняў праводзяцца ўсе асноўныя віды заняткаў (чыт.уголас,чыт. па-ролях,слоўнікавая работа,складанне плана прачытанага,слоўнае маляванне, чытанне «самага прыгожага» месца верша ці апавядання; высвятленне, што ў апавяданні (казцы) праўдзіва, а што не;пошук вывадаў,якімі можна карыстацца ў жыцці; адказы на пытанні тыпу: «Чаму вучыць нас гэты твор?», «Якія рысы характару выхоўвае твор?...) Усё залежыць ад задач урока і асаблівасцей апавядання. Падрыхтоўчая праца да ўспрыняцця апавядання не павінна быць працяглай. Нельга перад чытаннем пераказваць змест. Вельмі важна, каб першае чытанне было выразным. Выразнае чытанне твора – аснова яго асэнсаванага разумення. Эмацыянальныя апавяданні з дыялогамі лепш прачытаць настаўніку. Асноўнае месца на ўроку займае чытанне і аналіз тэксту апавядання. У першую чаргу вядзецца аналіз прадметнага зместу апавядання, вызначаюцца сэнсавыя сувязі ў тэксце (часава-прасторавыя, паслядоўныя, прычынна-выніковыя). Карысным відам заняткаў з’яўляецца выбарачнае чытанне з мэтай высвятлення ўнутранага стану дзеючай асобы (перажыванні, пачуцці, настрой). Неабходна заўважыць, з дапамогай якіх лексічных сродкаў выяўляюцца адносіны аўтара да сваіх герояў. У працэсе аналізу асэнсоўваецца эстэтычны змест твора. Пасля гэтага звычайна выдзяляюцца сэнсава закончаныя часткі апавядання, складаецца план, ідзе падрыхтоўка да пераказу.Навук-пазнав.артыкулы Навучыць дзяцей чытаць дзелавыя артыкулы – значыць навучыць іх чэрпаць веды з кнігі. Гэтае ўменне неабходна вучню перш за ўсё як падрыхтоўка да работы па спецыяльных прадметах. агульны ход працы над навукова-пазнавальным артыкулам можа быць наступным. 1. Падрыхтоўчая праца. Яе задача: падрыхтаваць вучняў да засваення зместу артыкула. Да чытання дзеці павінны ведаць аб чым (але не што) яны будуць чытаць. Калі прадмет, аб якім пойдзе размова, зусім новы для вучняў, то пра яго да чытання даецца агульнае ўяўленне шляхам паказу табліц, карцін, мадэляў, расказу настаўніка, але без прамога выкарыстання самога артыкула. Карціны з падручніка выкарыстоўваюцца толькі тады, калі яны не з’яўляюцца ілюстрацыямі якога-небудзь прыватнага моманту, закранутага ў артыкуле. Калі тэкст даступны дзецям, падрыхтоўка можа звесціся да работы з незразумелымі словамі.2. Чытанне і аналіз асобных частак артыкула. Як правіла, артыкул чытаецца вучнямі па частках (невялікія дзелавыя артыкулы чытаюцца без дзялення на часткі). Пасля чытання кожная частка разбіраецца. У ёй павінны быць зразумелымі ўсе словы і выразы. Падбіраецца загаловак часткі. Вучні перадаюць яе змест. Непажаданы вялікі разрыў пры чытанні асобных частак, бо рассейваецца ўвага вучняў. 3. Паўторнае чытанне артыкула. Яго мэта: замацаванне ведаў, якія дае артыкул; удасканаленне навыкаў чытання.4. Замацаванне зместу артыкула ў цэлым. Для гэтага праводзіцца пераказ па складзенаму плану. Настаўнік сочыць за выкарыстаннем спецыяльнай лексікі. ***Калі тэма навукова-пазнавальнага артыкула зацікавіла вучняў, настаўнік можа прапанаваць спіс (выстаўку) літаратуры па тэме, запланаваць урок пазакласнага чытання, правесці пазакласнае мерапрыемства і інш.
|