КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Методыка вывучэння вершаў;псіхал.і дыдакт.асновы завучвання вершаў на памяць і праверкі завучанага.А) чытанне і аналіз верша.Усе вершы, прапанаваныя ў кнігах для чытання, можна ўмоўна падзяліць на эпічныя і лірычныя. Чытанне і аналіз эпічных вершаў праводзіцца так, як і чытанне апавяданняў, з тым адрозненнем, што большая ўвага надаецца мове верша. Лірычныя вершы патрабуюць іншага падыходу, бо крамя знешняга зместу, лірычны твор мае і ўнутраны, або падтэкст, які не заўсёды ляжыць на паверхні. Пры чытанні і аналізе лірычнага верша можна выдзеліць наступныя этапы працы: Першы этап. Падрыхтоўчая праца. Настаўнік імкнецца з дапамогай уступнага слова актуаліз. уяўленні, думкі і эмоцыі школьніка і ўстанавіць асацыятыўныя сувязі паміж імі і вобразамі самога твора. Другі этап. Першаснае чытанне. Звычайна першым чытае настаўнік. Вучні імкнуцца зразумець змест верша. У іх нараджаюцца папярэднія эмоцыі ад успрымання формы твора, яго рытміка-меладычнай структуры. Трэці этап. Праверка ўражанняў, якія ўзніклі ў выніку знаёмства з тэкстам. настаўніку важна: як дзеці асэнсавалі тэкст, на што не звярнулі ўвагі. пытанні могуць быць наступнымі: Чым спадабаўся верш? Што асабліва запомнілася? З якім пачуццём аўтар гаворыць пра... Чацвёрты этап.Самастойная праца з тэкстам. Ідзе падрыхтоўка да аналізу. Вучні перачытваюць верш моўчкі, адзначаюць алоўкам незразумелыя словы і выразы. Яны імкнуцца ўявіць сабе малюнкі, створаныя аўтарам, зразумець аўтарскія пачуцці. Пяты этап. Аналіз лірычнага верша. Яго трэба праводзіць так, каб у ходзе працы узрастала захапленне дзяцей майстэрствам паэта, каб за кожным словам і радком яны бачылі яркую карціну і радаваліся гэтаму адкрыццю. Шосты этап.Высвятленне аўтарскай пазіцыі, «пошук аўтара»:– Як вы лічыце, што адчуваў паэт, калі пісаў гэтыя радкі? Дакажыце словамі верша. Сёмы этап. Адпрацоўка выразнага чытання ўсяго верша. Патрабуецца спецыяльная работа над інтанацыяй, тэмпам чытання, расстаноўкай тактавых, лагічных і псіхалагічных паўз. Восьмы этап. Дамашняе заданне. Дзевяты этап. Пазаўрочнае вяртанне да верша: наладжванне свят, канцэртаў, конкурсаў на лепшае выкананне мастацкіх твораў. Завучванне верша на памяць і праверка завучанага. Завучванне трэба пачынаць у класе, у самым пачатку ўрока. Пэўны час на завучванне спецыяльна адводзіцца на апошнім этапе ўрока. Добра, калі вучні, якія валодаюць дасканалай зрокавай і слыхавой памяццю, тут жа атрымаюць добрую адзнаку. (Завучванне на памяць адбываецца па створаных у вершы вобразах. Спачатку завучваецца і ўзнаўляецца па памяці адзін такі вобраз-малюнак, пасля – другі. Далей аб’ядноўваюцца першы і другі. Да першых двух вобразаў-малюнкаў дадаецца завучаны на памяць трэці. І гэтак да канца верша. Абазначаны падыход спрыяе таму, што дзеці, чытаючы на памяць, не прыпамінаюць кожны раз пачатковыя словы кожнай наступнай страфы. Дома таксама не рэкамендуецца завучваць верш у адзін прыём. Адна з галоўных метадычных умоў праверкі завучанага заключаецца ў наступным: за няведанне верша на памяць нельга караць. Адзнака за вывучаны на памяць верш, як ніякая іншая адзнака, павінна надаваць аптымізму, стымуляваць да спасціжэння слоўнага мастацтва. Праверка завучанага праводзіцца на розных уроках па тэме да таго часу, пакуль усе вучні не прачытаюць верш на памяць. Адзнакі, для прастаты кантролю, лепш выставіць у адну графу.
|