КАТЕГОРИИ:
АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника
|
Карысна прапанаваць вучням прыдумаць нечаканае параўнанне, якое можа стаць асновай мастацкага вобраза.Найлепшым матэрыялам для практычнага знаёмства з метафарайз’яўляецца загадка. Загадку можна разглядаць як лагічны выказнік без лагічнага дзейніка, а будучы адгаданай, яна выяўляе ў сабе метафару (М.А. Рыбнікава). Працуючы з эпітэтамі, трэба памятаць, што яны таксама заўсёды служаць рэалізацыі мастацкай задумы аўтара. Без падобнага разумення эпітэт будзе ўсвядомлены вучнямі як элемент знешняга ўпрыгожання мовы, і найбольш «здольныя» вучні навучацца прыгожа гаварыць ні пра што. Складанне плана прачытанага План фарміруе культуру разумовай працы. Ён неабходны для таго, каб перадаваць змест твора, пісаць творчыя працы, складаць тэзісы вусных выступленняў... У пачатковых класах для навучання дзяцей складанню плана выкарыстоўваюцца апавяданні, казкі, дзелавыя артыкулы, у якіх маецца стройны, паслядоўны сюжэт. Не рэкамендуецца выкарыстоўваць з гэтай мэтай лірычныя творы, эмацыянальныя тэксты. Галоўныя цяжкасці, якія адчуваюць дзеці пры складанні плана зводзяцца да наступнага: а) вучні перадаюць толькі паслядоўнасць дзеянняў персанажаў, а сэнс гэтых дзеянняў застаецца па-за планам; б) дзецям цяжка знайсці словы, якія б перадавалі канцэнтраваную думку. Работа па навучанню складаць план мастацкага твора або дзелавога артыкула складаецца з двух відаў дзейнасці: а) падзел твора на часткі; б) падбор загаловак да гэтых частак. Падзел тэкста на часткі праводзіцца пасля яго паўторнага чытання і аналізу. Перад падборам загалоўкаў абавязкова выдзяляецца галоўная думка кожнай часткі. Загалоўкі павінны насіць абагульняючы характар, каб вучні, раскрываючы пункта плана, не абмежоўвалі свой адказ адным сказам.
Навучанне складанню плана праводзіцца з улікам нарастання цяжкасцяў. У 1 – 2 класах выконваюцца практыкаванні з малюнкавым планам: а) суаднясенне серыі малюнкаў са зместам вядомага твора; б) падпісванне малюнкаў (подпісы да малюнкаў будуць пунктамі плана); в) пазнаванне твора па малюнках; г) размяшчэнне малюнкаў у лагічнай паслядоўнасці; д) дапаўненне серыі малюнкаў прапушчаным з дапамогай вуснага малявання; е) выключэнне з серыі малюнка, які не адносіцца да апавядання.
Вучням гэтага ўзросту даступны таксама наступныя віды працы: а) распазнанне па плану вядомага апавядання; б) узнаўленне дэфармаванага плана прачытанага апавядання; в) суаднясенне гатовага плана з часткамі тэкста У 3 – 4 класах праца ўскладняецца. У гэты час дзеці вучацца: а) дзяліць тэкст на часткі па гатоваму плану; б) калектыўна дзяліць тэкст на часткі і падбіраць загалоўкі да кожнай з іх. Для ўсведамлення дзецьмі такой якасці добрага плана як дакладнасць, карыснымі бываюць практыкаванні ў рэдагаванні гатовага плана ці асобных яго пунктаў, а таксама параўнанне двух гатовых планаў да аднаго і таго ж апавядання. Разнастайныя і сістэматычныя практыкаванні у складанні плана, яго аналізе, рэдагаванні зробяць работу па фарміраванню умення складаць план мэтанакіраванай і прадуктыўнай.
|