Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Методыка навучання пісьму па пропісях Анатоля Клышкі.




Урокі пісьма ў дабукварны перыяд і на працягу першай часткі букварнага перыяду некалькі адстаюць ад урокаў чытання. Працягваючы агульную гука-складовую і аналітыка-сінтэтычную узаемасувязь з урокамі чытання, урокі пісьма ўсё ж не звязаны кожны раз непасрэдна з імі і вырашаюць свае спецыфічныя задачы. Галоўнае патрабаванне пры пісьме літар – безадрыўнасць. За выключэннем 6 (шасці), усе літары – вялікія і малыя – можна пісаць безадрыўна. У беларускім алфавіце ёсць літары, якія па сваёй канфігурацыі значна адрозніваюцца ад расійскіх. Гэта літары Б, Г, П, Р, Т. На авалоданнем напісаннем літары адводзіцца тры-чатыры радкі. Першы радок – дзеці абводзяць літару па кропках. Другі радок – абводзяць надрукаваную кропкамі частку літары і самастойна дапісваюць апошні яе элемент.

Трэці радок – абводзяць гатовую меншую частку і дапісваюць большую. Чацвёрты радок – пішуць літару самастойна. Неабходна заўважыць, што вучань ніколі не піша літару па раздзельных элементах, а адразу выводзіць цэлую літару. Гэта робіцца акрамя ўсяго для таго, каб дзеці звязвалі гук з літарай, а не з яе элементам. Надрадковыя элементы ў літарах і, ё, й, ў рэкамендуецца ставіць пасля напісання склада. Склад пры гэтым перачытваецца. У наступных класах гэта лепш рабіць пасля напісання ўсяго слова, калі яно кароткае. Пры напісанні спалучэнняў літар выкарыстоўваюцца 3 віды злучэнняў: верхняе: з літарамі у, р, п, т сярэдняе: з літарамі г, з, е, ё… ніжнія: з літарамі л, м, я. Асобна варта разгледзець злучэнне папярэдняй зычнай з літарамі, што ўтрымліваюць авалы: а, о, д, б, ф. У пропісях Анатоля Клышкі парадак наступны: злучэнне пяпярэдняй зычнай з літарамі о, а – толькі ніжняе (уніз ад сярэдзіны радка); злучэнне з літарамі б, д, ф – верхняе (аб, ад, аф). Існуе група літар, якім, каб пайсці на сустрэчу з наступнай літарай, трэба «вярнуцца» назад. Выкарыстоўваецца пры гэтым прыём паўторнага правядзення па ўжо напісанай літары. Гэта літары Б, В, Г, З, І, Р, У, Ф, Э, ф. Пры напісанні літары Ж абводзіцца першы элемент. У пропісях Анатоля Клышкі не ўжываюцца верхнія вузялковыя злучэнні.Пісьмо літар (чацвёрты радок) Каб усвядоміць структуру літары, неабходна ведаць, з якіх элементаў яна складаецца. Пішучы пра гэта трэба памятаць, але яшчэ абавязкова трэба ведаць, як яна пішацца цэласна, адным поцягам (росчыркам) пяра (якія рухі ідуць пачаргова ад пачатку да канца пісання гэтай літары). Пропісі вучаць безадрыўнаму пісьму. Вартасці такога пісьма наступныя: хуткасць, эканомнасць прыёмаў, эстэтычнасць, выразнасць, чытэльнасць. Успрыманню вобраза літары спрыяе выразная інструкцыя настаўніка, калі ён, пішучы на дошцы, паказвае станаўленне літары праз рухі і слова, калі гэтыя тлумачэнні канкрэтныя, выразныя, дакладныя. Тады перад вучнямі літара паўстае ў прасторы радка. Некаторыя элементы літар не маюць усталяваных назваў. Усе назвы добрыя. Пры гэтым павінна выконвацца адна ўмова – не называць адны і тыя ж элементы літар па-рознаму кожны раз. Не на карысць ідзе ўжыванне на ўроку некаторых прастамоўных слоў-назваў – і ручка, спінка, хвосцік, галоўка… Словы і рухі трэба «ажыўляць», тлумачыць цярпліва і штодзённа. Слоўныя тлумачэнні чаго-небудзь вартыя толькі разам з графічным паказам.У малых літарах можна вылучыць прыкладна такія асноўныя элементы. 1. …….. простая палачка (лінія, штрых). 2. ...…… простая палачка (лінія, штрых) з закругленнем унізе. 3. ...…… простая палачка (лінія, штрых) з закругленнем угары. 4. …….…простая палачка (лінія, штрых) з закругленнем угары і ўнізе. 5. …….… пачатковая нахільная лінія (штрых) – л, м, я. 6. ...……. доўгая (падоўжаная) простая палачка (лінія, штрых). 7. ...…….доўгая (падоўжаная) простая палачка (лінія, штрых) з пятлёю ўнізе. 8. ……….левы паўавал. 9. ……… правы паўавал10. ………авал. Адпаведна малыя літары можна аб'яднаць у групы. 1. ш ц й н і ч ь ы;2. г п т р к;3. л м я;4. а о ю ф б;5. с э х ж е ё;6. у ў д з в.

 

 

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 262; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.017 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты