Студопедия

КАТЕГОРИИ:

АстрономияБиологияГеографияДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника


Фарміраванне ўяўлення аб цвёрдых і мяккіх зычных




Большасць зычных літар у нашай мове перадаюць цвёрдыя і мяккія гукі, таму перад вывучэннем саміх літар трэба правесці урок па азнаямленню з цвёрдымі і мяккімі зычнымі гукамі. Ён мае наступную структуру.

Бярэцца пара слоў (назоўнікаў), што адрозніваюцца толькі цвёрдым і мяккім гукам (напрыклад, «лук» і «люк»). У гэтых словах выдзяляюцца першыя гукі [л] і [л*]. Важна, каб дзеці самастойна, праз сваю артыкуляцыю, адчулі адрозненне ў вымаўленні гукаў. Настаўнік кажа, што гукі [л] і [л*] падобныя, як брат і сястра. Але калі мы гаворым [л*], то язык спінкаю прыпаднімаецца да паднябення. Гэтак жа параўноўваюцца і іншыя пары. Так перабіраюцца ўсе парныя гукі беларускай мовы. Толькі пасля гэтага ўводзіцца тэрмін “цвёрдыя” і “мяккія”, даецца абазначэнне мяккіх гукаў. Пасля гэтага вучні “дагаворваюць” парныя цвёрдыя і мяккія гукі. Неабходна заўважыць, што шасцігодкам лягчэй падбіраць цвёрды да мяккага, чым наадварот. Для замацавання можна прапанаваць наступныя практыкаванні:

– раскласці малюнкі на розныя паліцы наборнага палатна ў адпаведнасці з цвёрдасцю-мяккасцю першага зычнага гука;

– рассадзіць словы на «цвёрдае» і «мяккае» крэсла. Методыка вывучэння зычных літар Пасля таго, як дзеці навучыліся лёгка выдзяляць першы зычны гук у слове, адрозніваць цвёрдыя і мяккія гукі, можна пачаць вывучэнне літар. На першы план выступаюць графічныя асаблівасці літар. Іх парадак не мае істотнай розніцы, але буквар будуецца так, каб на суседніх старонках не сустракаліся літары, падобныя графічна, або літары, што абазначаюць парныя па звонкасці-глухасці гукі. Агульны план размяшчэння матэрыялу на старонцы наступны. Каля літар (вялікай і малой) прапанаваны два малюнкі для выдзялення адпаведна цвёрдага і мяккага гукаў. Пад літарай знаходзіцца малюнак падобнага на літару прадмета, назва якога пачынаецца гэтай літарай. Запомніць абрысы літары дапамагае і яе абводка, і гульня «Дапамажы зайчыку-Забывайчыку», які кожны раз не дапісвае літару. Вельмі важныя ў гэты час гульні з літарамі: літары хаваюцца за лаўкай, літары купаюцца, вялікія літары пераблыталі сваіх дзяцей і інш. На кожным развароце даецца сюжэтны малюнак. Пад многімі прадметамі на ім – белыя квадрацікі. У іх упісваецца літара, з якой пачынаецца назва прадмета. Гэтае практыкаванне можна выкарыстоўваць як падрыхтоўку да чытання слоў-палосак, а таксама як практыкаванне ў пісьме і як матэрыял для развіцця мовы. Далей дзеці падбіраюць словы з гукамі, што абазначаюцца вывучанай літарай у розных становішчах (у пачатку, у сярэдзіне, у канцы слова, у пачатку і канцы), завучваюць чыстагаворкі, рыфмаванкі, шукаюць словы з патрэбным гукам у вершаванай страфе, пішуць вусныя гука-літарныя дыктоўкі і інш. Такім чынам увага школьніка на ўроку пастаянна канцэнтруецца на канфігурацыі літары і на яе сувязі з гукам (гукамі). На адным уроку дзеці могуць вывучаць і адну і дзве літары. Лепш за ўсё чаргаваць: адна літара, дзве літары, паўтарэнне і замацаванне. Тады ў цэлым за тры ўрокі будуць вывучаны тры літары. Не будзе выйгрышу ў часе, але пры гэтым будзе супастаўленне, выбар літар пры запаўненні пустых квадрацікаў пад прадметамі на сюжэтным малюнку. Такім чынам, для «літарных» старонак характэрны наступныя этапы: – выдзяленне ў словах пачатковых цвёрдага і мяккага гукаў, якія абазначаюцца пэйнай літарай; – знаёмства з літарай; – аналіз і сінтэз канфігурацыі (графічнага вобраза) літары; – адпрацоўка сувязі гук-літара.

 


Поделиться:

Дата добавления: 2015-04-18; просмотров: 272; Мы поможем в написании вашей работы!; Нарушение авторских прав





lektsii.com - Лекции.Ком - 2014-2024 год. (0.007 сек.) Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав
Главная страница Случайная страница Контакты